У Віцебскай вобласці прадаюць помнік архітэктуры XIX стагоддзя. Кошт пытання — 40 рублёў.
Сядзіба Грабніцкіх знаходзіцца ў вёсцы Арэхаўна Ушацкага раёна.
Уладальнік аб'екта — «Віцебскаблмаёмасць» — некалькі разоў выстаўляў сядзібу Грабніцкіх на таргі, але знайсці новага гаспадара дагэтуль не ўдалося.
Гэтым разам гістарычную спадчыну плошчай 510 «квадратаў» прапануюць купіць па стартавым кошце ў адну базавую — 40 рублёў. Падаць заяўку на ўдзел у аўкцыёне можна да 24 снежня. Электронныя таргі па лоце прызначаныя на 30 снежня.

Калі верыць адкрытым крыніцам, Грабніцкія валодалі сядзібай з 1745 да 1917 года. Калі пачалася нацыяналізацыя, будынак у гаспадароў забралі, а ў 30-х ён адышоў работнікам калгаса «Чырвоны Кастрычнік».
Падчас Другой сусветнай вайны ў сядзібе размяшчаўся ваенны шпіталь. Затым будынак перарабілі ў школу, а пасля і яе зачынілі. З тых часоў помнік архітэктуры паціху прыходзіць у заняпад.