❤️❤️❤️ Вось і надышоў той хвалюючы момант, якога ўсе з нецярплівасцю чакалі.
Выпускны… Як вынік усяго набытага і зробленага за 11 гадоў навучання ў школе.
Кожная птушка павінна вылецець з роднага гнязда.
Так і нашы дзеці ўжо становяцца на крыло, імкнучыся ўверх, у самастойнае жыццё.
Што хочацца ў гэты святочны і хвалюючы дзень пажадаць выпускнікам?
Найперш – упэўненасці ў сабе, у сваіх сілах. А яшчэ – веры ў тое, што ўсё складзецца найлепшым чынам.
Самыя шчырыя словы падзякі сёння – шаноўным педагогам, якія далі дзецям трывалыя веды. А яны абавязкова спатрэбяцца ім у самастойным жыцці.
Вам, дарагія калегі, жадаю далейшых поспехаў у працы, годных вынікаў, творчага росту і развіцця.
Я сардэчна вітаю і віншую бацькоў нашых выпускнікоў, якія разам са школай выгадавалі і выхавалі такіх цудоўных юнакоў і дзяўчат.
Жадаю вам цярпення, бязмежнай любові да дзяцей. Верце ім і верце ў іх!
У добры шлях, дарагія выпускнікі!