Кнігаўка


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Книги


Кніжная супольнасць. Для ўсіх, хто любіць і шануе беларускія кнігі.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Книги
Статистика
Фильтр публикаций


Калі рабілі папярэдні заказ на Толкіна з самавывазам — ужо можаце завітваць забіраць, не чакаючы ліст на пошту.


21 снежня а 16-й запрашаем вас у кнігарню "Кнігаўка" (Варшава, ul. Kłopotowskiego 4) на прэзентацыю перакладу кнігі Джона Толкіна "Валадар Пярсцёнкаў. Вяртанне Караля" з удзелам перакладчыка Ігара Кулікова.

Гэта ўнікальная магчымасць трапіць у свет Серадзем'я праз прыгажосць беларускай мовы і з першых вуснаў перакладчыка пачуць пра цяжкасці і радасці перакладу гэтай культавай гісторыі.

На прэзентацыі можна будзе купіць тры кнігі разам за 249,90 зл. Цана адной кнігі — 84,90 зл.

Кароль вярнуўся — прыходзьце і павітайце яго разам з намі.

Уваход вольны.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram


«Валадар Пярсцёнкаў. Вяртанне Караля» ўжо прыехаў з друкарні на склад. Сёння пачынаем рассылку тым, хто рабіў папярэдні заказ.

СТАРТ ПРОДАЖАЎ у кнігарні і анлайн — 20 снежня.


Як вы думаеце, хто мог напісаць эту жызненную мудрасць?

443 0 0 11 27

НАВІНКА

Спякотным летам 2018 года пісьменніца і перакладчыца Алена ў чарговы раз выпраўляецца ў Швецыю. Гэтым разам каб купацца ў вадаёмах Стакгольма і працаваць з сямейным архівам. Яна збіраецца пажыць у пустой кватэры старэйшай сяброўкі Маргарэты ў раёне Васастан, на дахах якога ў рэальнасці гаспадарыць не Карлсан, а рабочыя-рамонтнікі.

Таемна ад усіх Алена чакае сустрэчы з Тунці, колішняй суданскай аднагрупніцай па класе шведскай мовы, якая надоўга перарвала сяброўства без усялякіх тлумачэнняў. Цяпер Алена іх атрымае. Аднак на фоне апакаліптычнага надвор’я руйнуюцца і яе планы, усё ідзе не так, як задумвалася.

Алена і Тунці ледзь не робяцца сведкамі рэдкай астранамічнай з’явы, але для іх яна так і не адбываецца. Дык быў знак у небе ці не было? І ці варта наогул разлічваць на нейкія нябесныя знакі як на дарадцаў у сваім жыцці? Пра ўсё гэта Алена працягвае разважаць, вярнуўшыся ў Беларусь.

📚 Купіць на нашым сайце

📚 Купіць на Allegro


Кароль вяртаецца — і гэтым разам ён гаворыць па-беларуску!

Працягваецца папярэдні заказ на беларускі пераклад рамана Джона Толкіна "Валадар Пярсцёнкаў. Вяртанне Караля". Станьце часткай Брацтва адданых прыхільнікаў разам з перакладам Ігара Кулікова.

Купляйце свой асобнік і рыхтуйцеся выступіць супраць сіл Морадара, узброіўшыся кнігай і кубачкам гарбаты.

Папярэдні заказы адкрыты да 16 снежня ўключна. З 17 снежня мы пачынаем высылаць папярэднія заказы поштай.

СТАРТ ПРОДАЖАЎ — 20 СНЕЖНЯ

📚 Папярэдні заказ на нашым сайце

📚 Папярэдні заказ на Allegro

📚 Папярэдні заказ на Amazon


НАВІНКА АД МЯНЕ НЯМА

Аўтар гэтай кнігі лічыць сябе прафесарам эміграцыі. Але жыццё яго поўнае памылак друку, як ён сам прызнаўся. З'ехаў з Мінска ў Кіеў, адтуль у Варшаву, а ў выніку аказаўся ў Берліне.

Чаму так адбылося? Колькі каштуе ў Германіі шкляная тара, а колькі алюмініевая? Як выглядае вочны пратэз? Як пазбегнуць дурдома, сутыкнуўшыся з нямецкай бюракратыяй? Чым пахне на Леапольдплац? На ўсе гэтыя раптоўныя пытанні тут ёсць адказы. А памылак друку няма.

📚 Купіць кнігу на нашым сайце.


ЭЛЕКТРОННАЯ НАВІНКА АД ПФЛЯЎМБАЎМ

Гэта вельмі шчырая, вельмі жаночая і вельмі па-добраму злая гісторыя: пра рэвалюцыю і каханне, пра братэрства і сястрынства, пра руйнаванне ілюзіі і сталенне як выбар.

📚 Купіць e-book.


«ПА ШТО ІДЗЕШ, ВОЎЧА?» З АЎТОГРАФАМ АЎТАРКІ

Да нас у кнігарню «Кнігаўка» завітала Ева Вежнавец і пакінула для вас у сваёй кнізе «Па што ідзеш, воўча?» колькі цёплых слоў.

Колькасць асобнікаў з аўтографам абмежаваная. Завітвайце ў кнігарню «Кнігаўка». Або каб купіць кнігу з дастаўкай поштай, напішыце нам на e-mail knihauka.books@gmail.com.


НАВІНКІ АД SŁOWIANKA

📚 "Клася, (не)звычайная дзяўчынка з дзявятага паверху" Аляксандра Хамянок.
Зборнік цікавых і дзіўных, месцамі трошкі шчамлівых апавяданняў пра незвычайную сляпую дзяўчынку, якая бачыць рукамі і сэрцам.

📚 "Бяздомны дом" Аляксандр Ждановіч.
Новая кніга беларускага казачніка Маляваныча.

📚 "Жыў-быў Тыран" Ана Марыя Машаду.
Гэта дзіцячая кніга ўпершыню выйшла ў Бразіліі яшчэ ў 1982 годзе. А цяпер з ініцыятывы бразільскай беларускі і аўтаркі перакладу Волі Ермалаевай Франко яе вырашылі выдаць для беларускіх чытачоў.


У ПРОДАЖЫ

«Гэтая кніга нечакана мне самому адасобілася з цыклу лекцыяў "Асновы беларускай ментальнасці", падрыхтаванага для Беларускага калегіуму. Улёгшыся ў адукацыйную працу, я ў нейкі момант адчуў мусовую патрэбу выйсці за лекцыйны фармат і скінуць да адной купы ўсё тое думанне пра Беларусь, што вярэдзіла мне цягам доўгага часу. Зрэшты, у гэтай эмацыйнай патрэбы была свая, уласная логіка.

З XX стагоддзем скончылася і вялікая эпоха "буры і націску", у выніку якой паўстала незалежная Беларусь. Далей пачалося нешта цалкам іншае, але ніяк не падобнае да таго, аб чым мроілася і марылася на пачатку дзевяностых гадоў. Мы патрапілі зусім не туды, куды імкнуліся, мы наўсцяж апынуліся не там, дзе хацелі быць. Чаму так сталася? Кніга “Код адсутнасці” ёсць маім вымерам адказу на гэтае запытанне».


📚 Купіць кнігу на нашым сайце.

📚 Купіць кнігу на Allegro.


ПРАЦЯГВАЕЦЦА ПАПЯРЭДНІ ЗАКАЗ

Увага, шукальнікі прыгод у Серадзем'і і проста аматары кніг! Самы час здзейсніць падарожжа ў эпічнае завяршэнне шэдэўра Джона Толкіна «Валадар Пярсцёнкаў. Вяртанне Караля» ў беларускім перакладзе.

Не чакайце, пакуль Гандальф падштурхне вас, — заказвайце кнігу, каб стаць адным з першых, хто пазнаёміцца ​​з гэтай легендарнай гісторыяй па-беларуску ў перакладзе Ігара Кулікова.

Магчыма, лёс Пярсцёнка і не ў вашых руках, але лёс гэтай кнігі на вашай паліцы — дакладна. Зрабіце папярэдні заказ сёння і рыхтуйцеся да прыгоды ўсяго жыцця.

Папярэдні заказы адкрыты да 16 снежня ўключна. З 17 снежня мы пачынаем высылаць папярэднія заказы поштай.

СТАРТ ПРОДАЖАЎ — 20 СНЕЖНЯ

📚 Папярэдні заказ на нашым сайце

📚 Папярэдні заказ на Allegro

📚 Папярэдні заказ на Amazon


Вось што палепшыць вашы зімовыя вечары: увесь снежань у нас у продажы «Ззянне» Стывена Кінга са зніжкай 10 злотых — за 64.90.

Вы гатовыя ўпершыню апынуцца ў марозных калідорах гатэля «Аверлук»? Цяпер самы час набыць гэтую класіку па зніжанай цане.

Не чакайце занадта доўга — снежань пройдзе гэтак жа хуткаплынна, як снежная бура ў Каларада. Купляйце кнігу сёння, і няхай вас сагравае страх.

📚 Купіць на нашым сайце.


ДАДРУК ВОЛЬНЕРАЎ

Да нас з друкарні прыехаў доўгачаканы дадатковы наклад фэнтэзі Валера Гапеева "Вольнеры. Прадвесце". Сёлета кніга трапіла ў кароткі спіс Прэміі Гедройця.

Перад вамі — самае беларускае з нешматлікіх беларускіх фэнтэзі: і ў чалавечым свеце, і ў іншасвеце дзейнічаюць тутэйшыя стварэнні, багі і духі. Беларуская міфалогія аказалася багатай і разнастайнай на герояў, а ўладкаваны іншасвет займеў сваё месца. Сама дзея рамана адбываецца ў Мінску і вакол яго, і пераход у іншасвет знайсці не складана…

Трое сяброў — і мноства дарог і варыянтаў рэальнасці. Шлях, які выпадае на долю старшакласнікаў з мінскай школы, пачнецца з жадання ўладкаваць свае справы, а закончыцца выбарам падарожжа за гранню, напоўненага прыгодамі, выпрабаваннямі і таямніцамі.

Таксама ў продажы працяг гісторыі вольнераў — "Вольнеры. Бясконцы дзень".

📚 Купіць кнігу на нашым сайце.

📚 Купіць кнігу на Allegro.

📚 Купіць кнігу на Amazon.

📚 Купіць электронную кнігу.


БАХАРЭВІЧ — ЛАЎРЭАТ ЛЯЙПЦЫГСКАЙ КНІЖНАЙ ПРЭМІІ

Пісьменнік Альгерд Бахарэвіч стаў лаўрэатам Ляйпцыгскай кніжнай прэміі еўрапейскага паразумення 2025 (Leipziger Buchpreis zur Europäischen Verständigung) за раман "Сабакі Эўропы".

Нямецкі пераклад рамана быў выдадзены ў лютым 2024 года выдавецтвам Voland & Quist у перакладзе Томаса Вайлера. За гэты пераклад ён атрымаў перакладчыцкую прэмію Паўля Цэлана.

Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца 26 сакавіка 2025 года ў межах Ляйпцыгскага кніжнага кірмашу.

Ляйпцыгская кніжная прэмія "За еўрапейскае паразуменне" — адна з найважнейшых літаратурных прэмій Германіі. Яна ўручаецца штогод з 1994 года.

📚 Купіць кнігу на нашым сайце.

📚 Купіць кнігу на Allegro.

📚 Купіць кнігу на Amazon.

📚 Купіць электронную кнігу.


НАВІНКА

Гэтая кніга напісаная як серыя даследчых эсэ, дзе кожны раздзел прысвечаны новаму сюжэту з гісторыі савецкага беларускага кіно 1920-1980-х гадоў. Кожны такі сюжэт нарадзіўся з пытанняў без адназначнага адказу, зададзеных з сучаснасці:

📍 як і навошта глядзець савецкае беларускае кіно сёння?

📍 пра што могуць расказаць фільмы Белдзяржкіно перыяду НЭПа і беларусізацыі?

📍 ці можна разглядаць савецкае беларускае кіно як каланіяльнае і якія сэнсы такі падыход адкрывае і перакрывае?

📍 як беларускі экран фарміраваў гістарычнае ўяўленне гледачоў у розныя савецкія перыяды і наколькі праглядалася экранная глыбіня беларускай гісторыі?

На гэтыя, а таксама многія іншыя канкрэтныя даследчыя пытанні адказвае кожны раздзел кнігі.

📚 Купіць на нашым сайце.

📚 Купіць на Allegro.


ПАПЯРЭДНІ ЗАКАЗ!

Мы рады паведаміць, што адкрыты папярэдні заказ на трэцюю, заключную кнігу легендарнай трылогіі Джона Толкіна "Валадар Пярсцёнкаў. Вяртанне Караля".

Гэта першае ліцэнзаванае беларускае выданне самага знакамітага твора ў жанры фэнтэзі. Перакладчык — Ігар Кулікоў.

Аформіўшы папярэдні заказ, вы зможаце аднымі з першых перажыць эпічнае завяршэнне гэтай легендарнай гісторыі. А таксама атрымаеце кнігу па зніжанай цане.

Папярэдні заказ працягнецца з 5 па 16 снежня ўключна. З 17 снежня мы пачынаем высылаць папярэднія заказы поштай.

СТАРТ ПРОДАЖАЎ — 20 СНЕЖНЯ.

📚 Аформіць папярэдні заказ на нашым сайце.

📚 Аформіць папярэдні заказ на Allegro.

1k 0 28 5 70

НАВІНКА

Юбілейнае перавыданне рамана Альгерда Бахарэвіча «Дзеці Аліндаркі»!

Героі кнігі — беларускамоўныя дзеці, пацыенты загадкавай установы пад назваю Лагер. Як сучасныя Гэнзэль і Грэтэль, яны трапляюць у цёмны лес, дзе іх чакаюць зусім не дзіцячыя прыгоды. Казка, сатыра, антыўтопія — кнігу можна аднесці да кожнага з гэтых жанраў, але яна ўсё роўна застанецца кнігай пра нас, тых, хто жыве тут і цяпер.

Раман перакладзены на англійскую і французскую мовы.

📚 Купіць кнігу на нашым сайце.

📚 Купіць кнігу на Allegro.


Наша навінка прыехала на склад!
Хутка ў продажы.

Показано 20 последних публикаций.