Напярэдадні выбараў🇺🇸 Камала Харыс разглядалася як патэнцыйна больш выгадны пераможца для Беларусі з-за сваёй большай прыхільнасці да дэмакратыі і правоў чалавека.
Кацярына Шмаціна, паліталагіня і даследчыца Вірджынскага політэхнічнага ўніверсітэта ў Вашынгтоне, у артыкуле для Цэнтра новых ідэй разбіраецца, ці ёсць надзея на пазітыўныя змены для Беларусі пасля перамогі Трампа на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША 5 лістапада.
"Падчас пратэстаў 2020 года ад Дональда Трампа не было ніякай рэакцыі на падзеі ў Беларусі. Яго адміністрацыя абмежавалася нейтральнай заявай памочніка дзяржсакратара Стыва Бігена, які адзначыў, што беларусы "павінны самі вырашаць свой лёс".
У сваёй кампаніі 2020 года Джо Байдэн крытыкаваў бяздзейнасць Трампа ў адносінах да Беларусі і абяцаў актыўную падтрымку дэмакратычным сілам краіны ў іх імкненні да мірнай перадачы ўлады. Праз чатыры гады гэтыя словы можна ацаніць як яшчэ адну сімвалічную заяву ў падтрымку дэмакратыі".
👉 Чытаць артыкул на сайце