🎭19, 20, 21 і 22 снежня Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі запрашае ў Мінск канца XIX - пачатку XX стагоддзяў разам з новым спектаклем Святланы Навуменка “Заручыны”!
“Заручыны” – дзве гісторыі заручын і два спектаклі ў адзін вечар. Гратэск і сакавіты гумар, эксклюзіўныя песні на вершы Янкі Купалы, яскравыя пластыка і харэаграфія, надзвычайныя сюжэты і персанажы, блытаніна і падман – усё дзеля таго, каб маладыя зрабілі шчаслівы выбар.

Святлана Навуменка: “Гэтым праектам мы жадаем звярнуць увагу тэатральнай публікі на нацыянальную беларускую драматургію і асабліва аднаактовыя п’есы, якія незаслужана, на наш погляд, сышлі калісьці “ў цень”. Мы жадаем, каб кожны глядач з першых хвілін знаходжання ў тэатры адчуў сябе мінчаніным таго часу. У спектаклі – аўтэнтычныя тэксты, пластыка, многа вакалу, які выконваецца ўжывую, а яшчэ ў камедыях працуюць самыя маладыя акцёры тэатра разам з вопытнымі майстрамі сцэны.”