Машыны грымяць, стракочуць,
Альбо паўзуць бясшумна.
Машыны есьці ня хочуць,
Машынам ніколі не сумна.
Не сыдуцца на параду,
Не абмяркуюць лёсу,
Паслушныя тупа загаду,
Круцяць свае калёсы.
Раны цяплом мы гоім,
Словам, усьмешкай любай.
Там, дзе ў нас сэрца жывое,
Ў машынаў драты і трубы.
Тупасьць глухой пакоры,
Ці траскатня чужая.
Машыне не скажаш аб горы,
Машыны не пакахаеш.
Ні босай, ні ў лес, ні ў рэчку -
Толькі дарогай на шынах.
Без каханьня парываў вечных
Машынаў родзяць машыны.
Сэрцы б'юцца, лякочуць,
Уздым і апад няўпынны.
Ні волі, ні сонца не хочуць
Толькі адны машыны.
Калёсы ў пякельным руху,
Дзе мозг - чужыя пружыны,
Не думаць, а слухаць, слухаць -
Пракляцьце бяздушных машынаў
(Ларыса Генiюш)
Альбо паўзуць бясшумна.
Машыны есьці ня хочуць,
Машынам ніколі не сумна.
Не сыдуцца на параду,
Не абмяркуюць лёсу,
Паслушныя тупа загаду,
Круцяць свае калёсы.
Раны цяплом мы гоім,
Словам, усьмешкай любай.
Там, дзе ў нас сэрца жывое,
Ў машынаў драты і трубы.
Тупасьць глухой пакоры,
Ці траскатня чужая.
Машыне не скажаш аб горы,
Машыны не пакахаеш.
Ні босай, ні ў лес, ні ў рэчку -
Толькі дарогай на шынах.
Без каханьня парываў вечных
Машынаў родзяць машыны.
Сэрцы б'юцца, лякочуць,
Уздым і апад няўпынны.
Ні волі, ні сонца не хочуць
Толькі адны машыны.
Калёсы ў пякельным руху,
Дзе мозг - чужыя пружыны,
Не думаць, а слухаць, слухаць -
Пракляцьце бяздушных машынаў
(Ларыса Генiюш)