Репост из: нінавошта 🐈🏴
уся «дача» (зборнік) прасякнутая зломам тэмпаральнасьцяў, спыненьнем часу, сьмерцю. усе апавяданьні зборніка дзеяцца ў міжчасьсі — усе яны пра сьмерць і дзяцінства, але ці гэта не адное і тое ж. менавіта таму і «верхом на звезде» пра сьмерць, а новая кніжка строцава пра дзяцінства. адчуваецца рэзкі кантраст з прыязджаць-зьязджаць, бо прыязджаць-зьязджаць дзеецца ў канкрэтны час з канкрэтнымі людзямі, і калі дзеяньні гэтай кнігі і нерэальныя, то нерэальныя толькі ў той ступені, у якой нерэальным можа быць фантазм. месца дзеяньня апавяданьняў жа - міталягічны час, небыцьцё. заўважны ўплыў казлова, бо ягоны, ня ведаю, сьвет — сьвет вечнага застою і застылага часу. літаратура казлова не адбываецца ніколі. але ў анціпава, у адрозьненьні ад казлова, няма канфлікту з навакольлем як такога, бо самога навакольля няма, яно мёртвае. у адрозьненьні ад прыязджаць-зьязджаць і «прэміі г.» — героі гэтых кніжак, наадварот, нават занадта жывыя.