👮♂️АЗБУКА БЯСПЕКІ АД УЧАСТКОВАГА
У гэтыя спякотныя дні на вадаёмах зноў нямала адпачывальнікаў. Участковы інспектар Ляхавіцкага РАУС Сяргей КУНІЦКІ нагадаў правілы адпачынку каля вады.
- Ужыванне спіртнога - адна з асноўных прычын гібелі людзей на вадзе. П'яны чалавек губляе над сабой кантроль, у яго парушаецца каардынацыя рухаў, ён не можа паводзіць сябе адэкватна ў экстрэмальнай сітуацыі.
Не трэба забываць, што берагі рэк і вадаёмаў з'яўляюцца грамадскім месцам, дзе забаронена распіваць алкагольныя, слабаалкагольныя напіткі і піва. Гэта адміністрацыйнае правапарушэнне, за якое можна атрымаць штраф у памеры да 8 базавых велічынь.
Артыкулам 24.42 КоАП прадугледжана адказнасць за купанне ў забароненых месцах - штраф ад адной да трох базавых велічынь.
І, безумоўна, адпачываючы каля вады, нельга ні на хвіліну выпускаць дзяцей з поля зроку. У такой сітуацыі нават адзін момант можа каштаваць вельмі дорага. Бяспека дзяцей залежыць ад увагі дарослых!