Лёгкая Мова


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Лингвистика


Створана зь любоўю да беларускае мовы і беларусаў 🩵
Тэрыторыя клясычнага правапісу 😌

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Лингвистика
Статистика
Фильтр публикаций


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
УБЫЦЬ (ubyć)
(дзеяслоў, закончанае трываньне)

1. Паменшаць, убавіцца ў колькасьці, аб'ёме, сіле і пад.

🔸️Убыла вада ў сажалцы.
🔸️Убыў дзень.

2. Зьнікнуць, аслабець.

🔸️Убыла рашучасьць.

3. (звычайна з адмоўем «не»). Пражыць, прабыць пэўны час дзе-н.

🔸️Парабак не ўбыў доўга на адным месцы. (Чорны).

4. Ужыцца з кім-н.

🔸️[Старая:] — Ты вось ляжы, як пан, а я табе ўсюды спраўлюся .. З табою ж не ўбудзе ніхто. (Брыль).

#словы_У


133 гады таму нарадзіўся Максім Багдановіч 🤍

#цытаты


Вітаю!

Здароўе па-беларуску — гэта канал, дзе я распавяду пра здаровы лад жыцьця, павелічэньне прадуктыўнасьці ды самыя разнастайныя вэрсіі самаўдасканаленьня, а ў дадатак распавяду вам пра гэта па-беларуску!

Далучаймася ды дбайма аб здароўі нацыі!

https://t.me/zdarouje
https://t.me/zdarouje
https://t.me/zdarouje


Зь першым днём зімы, даражэнькія! ❄️⛄❄️

СЬНЕ́ЖАНЬ (śniežań)
(назоўнік, мужчынскі род)

Дванаццаты месяц каляндарнага года.

🔸У пакой рынула ядранае марознае паветра — на дварэ панавала зіма, быў пачатак сьнежня. (Васілёнак).

#словы_С

3k 0 11 6 141

Спадарства! Мы (група аўтараў беларускага кантэнту ў ТГ) рады прэзентаваць вам адноўленую папку «Кантэнт 2.0».

Дапрацаваны спіс годных паблікаў на самыя розныя тэмы: мемы, этнаграфія, архітэктура, сэкс-асвета і шмат чаго яшчэ.

Давайце разам падтрымліваць годны беларускамоўны кантэнт!

https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi
https://t.me/addlist/u20xYPjfRV9hNjVi

Калі нехта жадае далучыцца да падборкі, звяртайцеся сюды, ў "Прышпільныя коміксы": @pryshpilny_bot


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Добрых сноў, даражэнькія! 😴


Родненькія нашыя, каляндарыкі "Лёгкая Мова" ўжо ў продажы! ☺️

Спасылка на форму для перадзамовы:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdRxTeerKQBkqrSy6RCfmxIbhzq8vCD2JHNWSKYdxGPp_SZkg/viewform

Адваротная сувязь і афармленьне замоваў — цягам 1 дня 🩵

2.9k 0 36 12 113

Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
МІЛАГУЧНЫ (miłahučny)
(прыметнік, мужчынскі род)

Прыемны на слых; які прыемна гучыць.

🔸️Гукі раяля, зьліваючыся ў мілагучную мэлодыю, ледзь чутна даляталі да вушэй вартавога. (Колас)

#словы_М




Вось вам харошага Мурчыка на добрую ноч 🐱

4k 1 22 4 187

ТЫШЧЫЦЦА (tyščycca)
(дзеяслоў, незакончанае трываньне)

Пралазіць, прабірацца зь цяжкасьцю; лезьці куды-н.

🔸️Няхутка задрамаў... Чую, што нехта пад коўдру тышчыцца. (Мысьлівец)
🔸️То перад вачыма, то тамака вунь, уводдалі — тышчылася вясеньняе зяленіва, лезла напралом. (Баранавых)

#словы_Т


Як назваць па-беларуску "хищника"? 😸

1️⃣ДРАПÉЖНІК (drapiežnik)
2️⃣ХІЖÁК (chižak)
3️⃣ВАЎКАРЭЗ (vaŭkarez)

Карыстайма на добры спажытак! 🥰

#словы_Д #словы_В #словы_Х

3.5k 3 37 2 157

Усіх Матулечак са Сьвятам! 🤍


Добрага восеньскага панядзелка, даражэнькія! 🧡

#словы_П #словы_К


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
ПРЫКЛАД (prykład)
(назоўнік, мужчынскі род)

1. Учынак, паводзіны або зьява, якая служыць узорам для каго-н.

🔸️Па прыкладу дарослых хлопцы зграбалі сена у валы. (Чарнышэвіч)

2. Той, хто можа быць узорам для іншых у сваіх дзеяньнях, учынках.

🔸️Марына — прыклад гаспадыні. (Колас)

3. Яркі ўзор чаго-н.

🔸️Дзед Міхалка і ўнук Грыша — Прыклад дружбы ў хаце. (Колас)

4. Канкрэтная зьява, факт, які прыводзіцца для тлумачэньня чаго-н., як доказ чаго-н.

🔸️Цімка цярпліва паўтараў, тлумачыў, прыводзіў прыклады. (Карпаў)

5. Матэматычны выраз, які патрабуе рашэньня.

🔸️Рашаць арыфмэтычныя прыклады.
#словы_П



Показано 16 последних публикаций.