Літрадыё


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Книги


тэксты, крытыка, падкасты
https://litradio.by/

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Книги
Статистика
Фильтр публикаций


"Я хаваю Беларусь так глыбока, што сама забываюся на наша сваяцтва"

Менск колеру strawberry blonde і родная зямля з-пад Слуцку — тоні лашдэн дакументуе тры ўяўленні пра Беларусь, седзячы "па калена ў сваёй чацвёртай эміграцыі". З альтэрнатыўным відэашэрагам і паўзай на роспач.

Чытаць


Неаліберальны дыскурс, патрыярхальна-традыцыяналісцкі ўклад і "каняшка" з "крутышкай".

Ваня Жыгал піша пра кнігу "Я танцую" Вікі Біран, якая сёлета атрымала прэмію Алеся Адамовіча.

Чытаць


А ў нашага галоўнага рэдактара Паўла Анціпава ў @mianieniama кніга выходзіць!

"Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать" — постфікшн пра тое, як герой знаходзіць свой стары тэлефон, а ў ім — старыя ж смскі. У іх пра каханне, літаратуру, рэвалюцыю — карацей, пра жыццё на 375 старонак вакол 15 кароткіх паведамленняў.

Перадзамовіць сабе асобнік

Чытаць урывак на "Літрадыё"

* Чакаем з друку 12 снежня 2024 года


У эфіры "Адкуль бяруцца кнігі" і новая гераіня падкасту — Юля Цімафеева.

Юля раскажа:
⁃ як расла у вёсцы і глядзела на зоры,
⁃ чаму збегла ад бацькоў у ліцэй у свае 14,
⁃ навошта чытае тэксты Альгерда Бахарэвіча ўголас (і "Сабак Эўропы" таксама!).

А яшчэ пра сваю новую паэтычную кнігу, дзе апісвае досвед высялення яе сям’і з вёскі, якая апынулася ў зоне адчужэння.

Слухаць


У новым выпуску падкасту "Адкуль бяруцца кнігі" — Андрэй Хадановіч.

Расказвае:
⁃ калі і пра што напісаў свой першы непрыстойны верш,
⁃ што агульнага ў паэзіі і кулінарыі,
⁃ якая нагода для тэкста лепшая — траўма ці радасць?

І свае вершы таксама пачытае.

Слухаць


Альгерд Бахарэвіч — госць новага выпуску падкасту "Адкуль бяруцца кнігі".

Расказвае:
⁃ як гэта - быць іншым у мінскіх Шабанах,
⁃ хто з пісьменнікаў навучыў яго курыць,
⁃ якія свае раннія творы хоча забыць.

А таксама пра супярэчлівую сутнасць пісьменства, боль, з якога нараджаюцца кнігі, і рытуал чытання ўголас.

Слухаць




"І таму што ёсць такая я (разгубленая, асмяглая, спустошаная), таму і магчыма з’яўленне іншай мяне — той, якая пачынае гаварыць"

Наста Манцэвіч піша тэкст(ы) пра тое, адкуль бяруцца тэксты і як з гэтым жыць — перад чыстым аркушам, у працэсе і ўжо пасля, як пазл склаўся.

Чытаць


Юля Арцёмава не так даўно выдала дэбют "Я и есть революция", а цяпер піша аўтафікшн пра сваё жыццё апошніх пары гадоў.

Юля раскажа "Супердудко":
- чаму не хоча рабіць зборнік апавяданняў,
- пра свой тг-канал @pishustradaju
- што (не) так з аўтафікшнам,
- і колькі патрыярхальнага дыскурсу можа вытрываць у добрым тэксце.

Слухаць

Чытаць фрагмент з аўтафікшн-кнігі, якую Юля цяпер піша


Русалкі, Каляды, старыя лялькі. Зараслава Камінская — гераіня новага выпуску падкасту "Адкуль бяруцца кнігі".

Расказвае:
⁃ чаму кінула пісаць пра траўматычны досвед,
⁃ адкуль мае ўпэўненасць, што літаратура дапаможа перажыць цёмныя часы,
⁃ а таксама пра выпадковасць па імені Андрэй Хадановіч.

Слухаць


Павел Анціпаў і яго кароткія гісторыі з часоў, калі на карпаратывах марціні разбаўлялі гарэлкай з сокам, можна было ездзіць у Крым і слухаць Петрасяна, а ў Мінску замежныя аташэ спрыялі беларускім пісьменнікам у візавых пытаннях.

Чытаць


Сюр вам у хату!
"Супердудко" размаўляе з Верай Бакстэр.


Вера — перакладчыца і галоўная рэдактарка выдавецкай ініцыятывы Nadja, што збіраецца стаць архівам сюррэалістычнага пісьма.

Гавораць пра Сальвадора Далі і чаму сюррэалізм, пра першага і адзінага беларускага сюррэаліста і паэзію, пра "Бум-Бам-Літ" і новую этыку.

Слухаць


"Буду сшываць берагі нам. Цяпер я — іголка.
Родная нітка ўвайшла ў маё цела сталёвае"


Нізка новых вершаў Насты Кудасавай.

Чытаць


Бенька на хвалях "Літрадыё"!

Расказвае пра каханне ў кожным сваім вершы, смерць як абнаўленне і дзяцей як хрысціянскі трэнажор.

А таксама пра кнігі ў абмен на шклатару і ці бывае няёмка за ранейшыя тэксты.

Слухаць новы выпуск падкасту "Адкуль бяруцца кнігі"

563 0 13 2 23

#флэшбэк, або якім быў першы месяц восені на "Літрадыё"? Сабралі апублікаванае!

Тэксты
Думаць перад сном. Юля Шатун пра немагчымы Мазыр і фантомны Мінск

Не(да)праяўленае. Ігар Саўчанка замест фота робіць тэксты.

Стамбул, Іерусалім і сабака Маруся. Вербальныя шпацыры Насты Лісавец.
 

Падкасты
Джэдаі дызайну. Аляксандр Пажытак і Ігар Юхневіч расказваюць, як рабілі "Літрадыё" і "Мяне Няма".

Белліт для цмокаў. Блог "Кніжныя размовы" і ягоная стваральніца Кацярына ў "Каля літаратуры".

З верай у белліт. Падкаст з айцом Андрэем Кратом.

"Птушкі", паўзы, Вілейка. Наста Манцэвіч у гасцях у "Супердудко".


Літаратарка Наста Манцэвіч расказвае:

⁃ пра Вілейку свайго дзяцінства і дачыненні з гарадамі, дзе цяпер жыве,

⁃ пра першую кніжку "Птушкі", у якой змяшаліся проза, паэзія і асабісты досвед,

⁃ пра рэдактуру і рэдактараў.

А таксама пра тое, ці чытае яна "Літрадыё" ;)

Слухаць новы выпуск падкасту "Супердудко"


"У меня — собака. У нее — ребенок"

Наста Лісавец піша пра чужых дзяцей, калажны Стамбул, навальніцу ў Іерусаліме і чаму яны з Марусяй заўтра пойдуць гуляць раней.

Чытаць


Айцец Андрэй Крот — госць новага выпуску падкасту "Каля літаратуры".

Расказвае:
⁃ пра оркаў і эльфаў,
⁃ пра дэпрэсіўную літаратуру,
⁃ пра хрысціянскіх і антыхрысціянскіх беларускіх пісьменнікаў.  

А таксама пра тое, што чытае з сучаснага і ці павінны святары цэнзураваць мастацкія творы.

Слухаць


"те, что — не хвойные, — слишком успокоенные"

Ігар Саўчанка вядомы як фатограф, але "канчаткова і незваротна" адмовіўся ад фатаграфіі год таму.

Ён даўно піша тэксты.

У нашай нізцы — шматмоўная, крыху старамодная, часам рыфмаваная плынь вобразаў і словаў. Сеанс доўгага пагружэння аўтара з аквалангам у глыбіню сябе.

Чытаць


"Кніжныя размовы" ў "Каля літаратуры"!

Кацярына, аўтарка інстаграм-блога, які ўзнік у кавід і трымае чытацкую ўвагу дагэтуль, расказвае:

- пра працэс падрыхтоўкі "Кніжных размоў",

- чаму дзіцячыя кніжкі карысныя і для дарослых,

- як праходзіла яе "мяккая беларусізацыя".

А таксама дзеліцца сваім ўлюбёным чытвом для дзяцей, падлеткаў і дарослых.

Слухаць

Показано 20 последних публикаций.