Ліхтарца
На краі нізкай стромы, у паднябеснай вежы
Ліхтарца зноў запальвае штоночнае святло.
У чысценькім абутку, у зношанай адзежы
Размераным парадкам вядзе сваё жытло.
У хваляваннях мора, пад скавытанні ветру
Маяк ратуе новы гаротны карабель —
Ліхтарца прывітае ў старым картузе з фетру
І дасць дабраслаўленне, прыгладзіўшы шынель.
Утульненькі пакойчык, пастэльныя карціны,
Драўляныя паліцы, на іх пятнаццаць кніг.
Тут штосьці пра каханне, «Як чысціць дно ад ціны»,
Запыленая скрынка «Гульні для дваіх».
Сярод імглы туману збянтэжаным сігналам
Ахутвае аколіцы чырвона-белы гмах —
Раптоўны паратунак пад шапкай кардынала,
Дзе знойдуцца пажытак, бяспека і тальмах.
Стыхіяў скрыжаванне, святла і сна сутока,
Сюды зусім не часта прыносіць ліст паштар.
Запальваецца ў змроку праніклівае вока —
Камусьці ў цемры ночы міргне нямы ліхтар.
14.05.2024