Дні
Бываюць дні, калі цяжка быць,
Калі сонца ня сьвеціць і ліхтар не гарыць,
Калі месяц схаваны, запалкі няма,
Калі кліч твой глухі, калі цемрадзь адна —
Трэба жыць.
Барацьба
Не сканчаецца й там,
Дзе навокал сьвятло.
Барацьба прасякае жывое нутро,
Кожны ўдых — падтрыхтоўка,
Кожны выдых — удар,
Кожны шнар — занатоўка,
Чый лунае штандар.
Можа, ніхто твой ня ведае боль,
Не разумее, ня чуе — няхай.
Ты над сабой маеш поўны кантроль.
Удыхай, выдыхай. Удыхай, выдыхай!
Не прасі прабачэньня за час на сябе.
Не прасі прабачэньня за страты свае.
Кожны дзень — то ня кара,
Кожны дзень — гэта шлях
Да чаканае мары,
Не канец, а працяг.
Абяцай,
Што ня здасься, ня бачачы бераг,
Абяцай,
Што ня здасься, упаўшы са сцэны,
Абяцай,
Што ня здасься, як веку спакон.
Сабе абяцай.
Сваё слова — закон.
12.03.2024
Бываюць дні, калі цяжка быць,
Калі сонца ня сьвеціць і ліхтар не гарыць,
Калі месяц схаваны, запалкі няма,
Калі кліч твой глухі, калі цемрадзь адна —
Трэба жыць.
Барацьба
Не сканчаецца й там,
Дзе навокал сьвятло.
Барацьба прасякае жывое нутро,
Кожны ўдых — падтрыхтоўка,
Кожны выдых — удар,
Кожны шнар — занатоўка,
Чый лунае штандар.
Можа, ніхто твой ня ведае боль,
Не разумее, ня чуе — няхай.
Ты над сабой маеш поўны кантроль.
Удыхай, выдыхай. Удыхай, выдыхай!
Не прасі прабачэньня за час на сябе.
Не прасі прабачэньня за страты свае.
Кожны дзень — то ня кара,
Кожны дзень — гэта шлях
Да чаканае мары,
Не канец, а працяг.
Абяцай,
Што ня здасься, ня бачачы бераг,
Абяцай,
Што ня здасься, упаўшы са сцэны,
Абяцай,
Што ня здасься, як веку спакон.
Сабе абяцай.
Сваё слова — закон.
12.03.2024