5 Лютага
Памяці М.
Пятага лютага — твой дзень.
Пятага лютага — твой цень.
Пятага лютага — цябе ня стала.
Пятага лютага — цябе нястала.
Серада. Будзень. Сышоў студзень.
Чорная раніца. Такіх яшчэ будзе.
Плачуць настаўніцы, сяброўкі, іншыя.
Усе іншыя. Ці быў іншы я?..
Мы ведалі адно аднога, сядзелі разам,
Былі ў кінатэатры, ты ў гасьцях аднаго разу,
Жылі мы побач, мне з акна відаць твой дом.
Усё яшчэ відаць. Усё яшчэ акно.
Тут не было рамантыкі ці чагось гэткага,
Было толькі сяброўства паміж падлеткамі.
Класам да цябе хадзілі, калі ты зламала сьпіну,
У цябе яшчэ была марская сьвінка скіні.
Ты пырскала вадой, было непрыемна.
Цябе дражнілі ў класе. І я. Дарэмна.
Чаму я зь імі быў. Чаму тады ня зьнік.
Дзе быў тады мой розум. Калі пайшоў адлік?
Я дрэнна памятаю, што тады было. Мы
Ня гутарылі больш з тады. Ты
Абрала паралельны "Б", а я
Застаўся ў сваім "А".
Пятага лютага. Хтосьці ўсім кажа навіну.
Я не разумею, ня веру, прымаю. Дзіўна.
Думалі, спазьняецца. А ты сьпяшалася.
Хтось кагосьці абдымае. Сьвятлее раніца.
Усім было блага. Кагось адпусьцілі з урокаў.
У мяне страх са сьмехам. Я абразіў сяброўку.
Гэты дзень не забыць. Гэты дзень — гэта ты.
Гэты дзень не адпусьціць ніяк праз гады.
Гэта быў вечар. Усе мы ў царкве.
Ва ўсіх у нас кветкі. Звычайна па дзьве.
Стаім вакол труны. Вочы — на твар,
Хтосьці заплача. Нервы бы з карт.
Гадзіну ці болей. Стаіць, хто можа.
Бацькі стаяць долей. Пакінулі ложа.
І ноч. І ранак. І быццам наноў.
Зь месца пустога ня зрушыць вачоў.
Празь месяцы чуў, ты рэзала рукі.
Жыцьцё апынулася горкай прынукай.
Радок у журнале зь імем адсутнага.
Імем тваім. Імем пятага лютага.
19.02.2023