Пані А.
Аднойчы засьнеш ты, накрыўшыся коўдрай,
Аднойчы прасьнесься — і ўсё будзе добра,
І дзень будзе сьветлы, і ноч будзе цёмнай,
І на душы тваёй будзе спакойна.
Аднойчы настане, яно ў цябе будзе,
Аднойчы прыйдзе, пра цябе не забудзе,
Аднойчы ня зманіць, яно будзе з намі,
Аднойчы пабачыш — адразу пазнаеш.
Ты будзеш сабою, ты будзеш шчасьлівай,
Ты зробіш усё, што душы тваёй міла,
І праца твая будзе плённай, руплівай,
І справа твая будзе жыць зіхатліва.
І ты абароніш, і ты будзеш праўдай,
І ты пераможаш армады пагарды,
І ты ім пакажаш, ты зьнішчыш гарматы...
І ўвечары ўдома заварыш гарбаты.
14.06.2022
Аднойчы засьнеш ты, накрыўшыся коўдрай,
Аднойчы прасьнесься — і ўсё будзе добра,
І дзень будзе сьветлы, і ноч будзе цёмнай,
І на душы тваёй будзе спакойна.
Аднойчы настане, яно ў цябе будзе,
Аднойчы прыйдзе, пра цябе не забудзе,
Аднойчы ня зманіць, яно будзе з намі,
Аднойчы пабачыш — адразу пазнаеш.
Ты будзеш сабою, ты будзеш шчасьлівай,
Ты зробіш усё, што душы тваёй міла,
І праца твая будзе плённай, руплівай,
І справа твая будзе жыць зіхатліва.
І ты абароніш, і ты будзеш праўдай,
І ты пераможаш армады пагарды,
І ты ім пакажаш, ты зьнішчыш гарматы...
І ўвечары ўдома заварыш гарбаты.
14.06.2022