Ліхтар


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Познавательное


🔦 «Ліхтар» — гэта новы праект незалежнага беларускамоўнага выдання «Новы Час».
Тут збіраюцца ўсе нашыя аўтарскія артыкулы і рознага кшталту цікавосткі, з якімі кожны зможа крыху адпачыць ад цяжкіх навін.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Статистика
Фильтр публикаций


Хаім Суцін: цікавыя факты з жыцця і творчасці мастака
✍️ Ева Арлова

132 гады спаўняецца з патэнцыйнага дня народзінаў вядомага ва ўсім свеце генія жывапісу Хаіма Суціна, французскага мастака, які нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і ў беларускіх Смілавічах. Чаму патэнцыйнага дня народзінаў? Зараз раскажам!

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#культура


Няскораны міністр Міхаіл Марыніч
✍️ Павел Кірылаў

У свой час дзякуючы ягонаму самаадводу Аляксандр Лукашэнка заняў пасаду старшыні антыкарупцыйнай камісіі ў Вярхоўным Савеце і высока заскочыў як палітык. Кіраўнік Мінгарвыканкама, міністр знешнеэканамічных сувязяў, кандыдат у прэзідэнты на выбарах-2001, палітвязень... Сёння Міхаілу Марынічу споўнілася б 85.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#асоба


Дзень абаронцаў Айчыны. Калі прага да свабоды перамагае
✍️ Яўген Красулін

Літва 13 студзеня адзначае Дзень абаронцаў Айчыны. У гэты дзень у 1991-м загінула 14 чалавек, каля 500 атрымалі траўмы і раненні. У абароне незалежнасці Літвы ўдзельнічалі і беларусы пад бел-чырвона-белымі сцягамі.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#замежжа


«Мужыцкая Праўда»: як у 1862 годзе пачалася беларуская дэмакратычная прэса
✍️ Васіль Герасімчык

Запісанае роднае слова ўжо адным сваім фактам выклікала ў сялянах водгук. Аднак яно было скіравана, перш за ўсё на моладзь, гатовую да абароны ўласных правоў. Нездарма адзін з распаўсюджвальнікаў газеты, батрак з вёскі Вайнёўцы Сакольскага павета Казімір Станкевіч чытаў яе іншым «скрытна ад старых».

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN


Як забяспечыць сябе заробкам на доўгія гады (калі не назаўсёды)
✍️ Сяргей Салаўёў

Пакуль усе адпачывалі, яны працавалі. Падобна на тое, што ім Лукашэнка задаў працу да смерці. Да чыёй смерці — іх ці яго — усё роўна. І гэта ведамства — МАРГ.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#эканоміка


Як найміты расейскай ПВК трэніравалі беларускіх дзяцей на беларускай базе
✍️ Алесь Ашмянскі

Пачынаючы з 2008 года, на тэрыторыі 969 вайсковае базы рэзерва танкаў каля мястэчка Ўрэчча ў Менскай вобласьці штогод праводзіцца ваенна-патрыятычны лагер для падлеткаў «Патрыёт». У якасьці інструктараў там зь дзецьмі займаюцца прадстаўнікі прарасейскае парамілітарнае групоўкі «Казачы спас». І, як высветлілася, найміты «Вагнера».

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#грамадства


Лорд Гаў-Гаў: смерць прапагандыста
✍️ Сяргей Варончык

На пачатку студзеня 1946 года за супрацоўніцтва з нацыстамі быў пакараны Уільям Джойс. Яго запомнілі як генія прапагандысцкіх войнаў.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#замежжа


У чым веліч Шарля дэ Голя?
✍️ Павел Хадзінскі

У хуткім часе беларусаў чакае новы акт трагікамедыі, калі ўзурпатар, схаваны ад людзей у нейкай залі, паўторыць сакральную для сябе цырымонію інаўгурацыі. З гэтай нагоды мы прагадалі іншую падзею. У гэты самы дзень, але ўжо даўным-даўно адбылася інаўгурацыя сапраўднага лідара свайго народа. У Парыжы Шарль дэ Голь трыюмфальна быў абвешчаны прэзідэнтам. Чаму мы дагэтуль цёпла ўзгадваем генэрала?

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#замежжа


Таямніца зьніклых дакумэнтаў Ніколы Тэсла, і прычым тут AC/DC?
✍️ Павел Хадзінскі

7 студзеня 1943 года ва ўзросьце 86 гадоў у Нью-Ёрку памёр адзін з найбуйнейшых вынаходнікаў у гісторыі чалавецтва. Яго распрацоўкі пры жыцьці, як і сёньня, выклікаюць захапленьне і маюць посьпех сярод вытворцаў. Разам з тым, акрамя шэрагу рэвалюцыйных ідэяў, увагу прыцягваюць таемныя паперы, якія нібы зьніклі разам з жыцьцём навукоўца. Што праўда, а што міт?

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#культура


Эліэзэр Бэн-Егуда – вяртальнік іўрыту зь Беларусі
✍️ Павел Хадзінскі

У вёсцы Лужкі, што на Шаркаўшчыне ў Паўночнай Беларусі, у далёкім 1858 годзе 7 студзеня нарадзіўся хлопчык з імём Эліэзэр Іцхак Перэльман, якога чакала выбітная будучыня.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN

#повязь_часоў


Тры факты пра Каляды
✍️ Алена Ляшкевіч

Ці ведаеце вы, што Каляды — гэта памінальнае свята, калядавалі не па ўсёй Беларусі, а варажылі не толькі дзяўчаты?

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#культура


Рашучая перамога ВКЛ і цяжкая параза Масквы
✍️ Павел Хадзінскі

Чарговая вайна нашай дзяржавы з расейцамі цягнулася ад 1558 па 1582 год. Нягледзячы на перамогу, Вялікае Княства Літоўскае змагло толькі вярнуць тыя землі, што былі захопленыя на пачатку вайны. Хто і за што ваяваў? І дзе тая Лівонія?

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#повязь_часоў


Тодар Лебяда: Сын верны маці-Беларусі
✍️ Іван Акуліч

Кніга гэтага творцы-пакутніка (якіх у паўтысячагадовай гісторыі беларускай літаратуры большасць) чакалася са стагоддзе. На жаль, многія тэксты Тодара Лебяды (псеўданім Пятра Шырокава) згінулі ў часе сталінска-бальшавіцкіх арыштаў, турэмных увязненняў і сібірскіх гулагаў.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#культура


Магдалена Радзівіл. Яна была спонсарам нацыянальнага адраджэння
✍️ Барыс Палута

Сёння дзень памяці Магдалены Радзівіл. Якім бы таленавітым чалавек не быў, без падтрымкі і пратэкцыі выбіцца ў людзі досыць цяжка. Кожнаму імпэтнаму і творчаму таленту трэба спонсар, такі ўжо наш свет. Магдалена Радзівіл стала такім спонсарам для цэлага руху — руху беларускага нацыянальнага адраджэння.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#повязь_часоў


Каталікі адзначаюць сьвята Трох Каралёў. Што гэта?
✍️ Павел Хадзінскі

Менавіта ў гэты дзень у касьцёлах асьвячаецца крэйда, якой па-над дзьвярыма ў дом ці кватэру вернікі пішуць тры літары +С+М+В і год ад нараджэньня Хрыста. Вы, безумоўна, бачылі гэта, нават калі не рабілі такіх надпісаў уласнаруч. Але што за значэньне маюць літары і якіх менавіта каралёў ушаноўваюць у гэты дзень?

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#культура


«Падарунак з нябёсаў»: пяць фактаў пра Умберта Эка
✍️ Ева Арлова

Сёння, 5 студзеня, адзначаў бы свой 93-ці дзень народзінаў без перавелічэння класік сусветнай літаратуры і адзін з самых вядомых тэарэтыкаў культуры Умберта Эка.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN


Сірыя. Канец культу дзвюх асоб
✍️ Сяргей Варончык

 Разам з крахам рэжыму ў Сірыі адышоў у гісторыю культ дынастыі Асадаў.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней без VPN


Адам Мальдзіс, збіральнік беларушчыны. Сёньня дзень памяці прафесара
✍️ Павел Хадзінскі

Тры гады таму, 3 студзеня 2022-га, пайшоў з жыцьця беларусіст, літаратуразнаўца, гісторык, пісьменнік, журналіст, доктар філалагічных навук прафесар Адам Мальдзіс. Постаць выбітнага навукоўца яшчэ да канца не асэнсаваная беларусамі і самой краінай. Пройдуць гады, калі яго здабыткі атрымаюць сапраўднае прызнаньне.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#асоба


Па старонках «Вожыка». Новы год без Лукашэнкі ў незалежнай Беларусі
✍️ Ігар Пятроў

Тройчы за час незалежнасці наша краіна сустракала Новы год без віншаванняў Аляксандра Рыгорыча — у 1992, у 1993 і адпаведна ў 1994-ты. Зразумець атмасферу таго часу дапаможа кароткі экскурс у публікацыі навагодніх выпускаў часопіса «Вожык».

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#грамадства


Панскія кілеры, «легіён смерці» і стрыжка святароў
✍️ Аляксандр Кур’яновіч

Як у Заходняй Беларусі ўпершыню выбіралі мясцовыя органы савецкай улады.

Чытаць падрабязней

Чытаць падрабязней
без VPN

#повязь_часоў

Показано 20 последних публикаций.