Кулуары KYKY


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Новости и СМИ


💬 Связаться с редакцией: @KYKYmediabot
• Наш сайт — KYKY.org. Если не открывается, включите VPN.
• Наш патреон — patreon.com/kykyorg. С вас — подписка, с нас — подарки.
💼 Разместить рекламу в канале: https://infopoint.agency/


Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Новости и СМИ
Статистика
Фильтр публикаций


#спокойной_ноче_х_й_войне


Старэйшым трэнерам беларускай зборнай па тэнісе ў выніку «ператрахівання кравацей» кадравых перастановак стала Валянціна Шышко, якая раней была членам Федэрацыі рукапашнага бою і ўвогуле не мела ніякай датычнасці да тэнісу.

8.3k 1 24 11 192

Праваабаронцу Алеся Рамановіча пазбавілі права апекі над хворым братам — камісія прыйшла да ніх дамоў, пакуль Рамановіч-старэйшы быў у ІЧУ.

Учора ён атрымаў паведамленне аб тым, што рашэнне пазбавіць яго апякунства прынятае. Акрамя гэтага Рамановіча пратрымалі ў ІЧУ і аштрафавалі на 30 базавых (960 рублёў альбо 378 даляраў).


У аўстрыйскім горадзе Грац расіянін раніў беларуса нажом у сэрца (гэта здарылася яшчэ 28 ліпеня).

Жыццё беларуса пашчасціла захаваць дзякуючы прафесіяналізму лекараў. Зараз ён знаходзіцца ў коме. Расіянін затрыманы. Ён назваў свой напад «самаабаронай».

10.8k 1 28 74 270

Як вы ўжо заўважылі, выходныя ў «Кулуарах» цяпер таксама беларускамоўныя! А для таго, каб вы не расслабляліся на працягу тыдня, мы зрабілі для вас невялічкую падборку беларускамоўных кантэнт-крыэйтараў (а ў каментарах заўсёды можна пакінуць свае ідэі і прапановы).

❤️ У твітэры рэкамендуем падпісацца на Speak Like Belarus — и слоўнікавы запас папоўніцца, і парагатаць можна.

🎙 На дошцы гонару падкастаў размясціліся моладзева-філасофскі «Забі зяпу» і «Белліт пад піва» — для тых, каму да гэтага часу здаецца, што беларуская літаратура гэта толькі пра балота, людзей на балоце і буслоў (таксама на балоце).

📸 У стужку інстаграма можна дадаць карткі са словамі ад «Лёгкай мовы» і вершы ад belarusian_poems. А для аматараў лацінкі нядаўна з'явіўся праект «MÓWA»

Дарэчы, хочам нагадаць, што пераход на беларускую не абавязаны быць імгненным — вы можаце рабіць гэта паступова, акружаючы сябе годным кантэнтам і людзьмі, якія вас падтрымліваюць.

11k 1 43 5 252

#спокойной_ноче_х_й_войне

11.7k 1 57 25 128

Надышоў час для доўгачаканага #рецептотнемощности — таму вывуджваем сябе з лужыны пакут, чытаем нашу падрабязную пакрокавую інструкцыю, выконваем і вуаля, вы супер-пупер малайчына!

Напэўна вы ўжо чулі пра праект «Палітвязынка», створаны журналісткай Яўгеніяй Доўгай і мастачкай Ганнай Татур. Ён збірае і ілюструе гісторыі жанчын-палітвязняў, якіх у Беларусі, на жаль, больш за 140. Мы прапануем вам два варыянты рэцэпту: для пачаткоўцаў і для больш прасунутых.

😮 Варыянт для пачаткоўцаў: зайдзіце ў Instagram, адкрыйце профіль «Палітвязынкі» і падпішыцеся (калі яшчэ не былі). Потым абярыце гісторыю палітвязня, якая адклікаецца вам больш за ўсё, і падзяліцеся ёй ў сторыз.

💫 Заданне з зорачкай: напішыце гераіні, гісторыю якой вы даведаліся з дапамогай праекта (як пісаць лісты мы расказвалі ў папярэдніх рэцэптах).

😎 Варыянт для профі: калі вы ўжо падпісаныя на «Палітвязынку» і пралайкали ўсе пасты, надышоў час падтрымаць праект чаканнай манетай на Patreon! (А за данаты атрымаць шоперы і паштоўкі).


🤬 Мерыем Герасіменка, якая выканала песню «Обійми» украінскай групы «Океан Эльзи», атрымала 15 содняў арышту, а супрацоўнік «Банки-Бутылки», дзе адбыўся каанцэрт — 14. Раней стала вядома, што ўладальнік бару Андрэй Жук асуджаны на 30 содняў.

Таксама ёсць инфармацыя, што пасля канцэрту быў затрыманы хлопец спявачкі.

12.4k 1 59 17 310

Кто все эти люди и откуда они взялись? Краткий справочник по беларуским демсилам и их связям.

👉 Читать на KYKY (если вы в Беларуси, не забудьте включить VPN).

За последний месяц накал страстей среди демсил вышел на новый уровень — Цепкало с единомышленниками нападают на Тихановскую, спрашивая «где деньги, Света?», Мотолько хамит Латушко, Латушко делает сливы про Офис. Видимо, чтобы снова «подружиться», Тихановская решила устроить в Вильнюсе конференцию «Новая Беларусь», куда позвала всех высказать претензии друг другу в лицо. Чтобы вы наверняка знали акторов и могли наблюдать за действом с попкорном, KYKY составил список самых громких представителей демсил и объяснил, кто есть кто в беларуской оппозиции, которая трещит по швам.

🕊 Поддержать KYKY на Patreon или сделать быстрый донат.

12.9k 4 73 26 132

😍 Забірайце на локскрыны — беларускі дызайнер Павел Пілавец папрасіў штучны інтэлект #midjourney стварыць візуалізацыю гербаў беларускіх гарадоў. Дарэчы, прыгожы шрыфт Epos Family для подпісаў таксама распрацаваў беларус Дзяніс Серабракоў.

Хацелі б, каб гарады правялі рэбрэндынг у такім стылі?

13.4k 4 266 41 442

Юрыдычныя кансультацыі будуць сачыць за тым, якую інфармацыю публікуюць на сваіх старонках у сацыяльных сетках адвакаты і якія каментары яны даюць СМІ.


#спокойной_ноче_х_й_войне

13.1k 1 44 42 156

Уладальнік «Банки-Бутылки» Андрэй Жук атрымаў 30 содняў арышту за «перасылку чагосьці апазіцыйнага» і непадпарадкаванне.


За каментар «Народ открыл счёт» пад навінай аб забітым супрацоўніку «Альфы» жыхар Чэрыкава атрымаў 3,5 гады калоніі агульнага рэжыму. На думку «суда» гэты каментар «гераізуе тэрарыста» і «распальвае варожасць».

13.5k 1 32 27 313

Паведамляюць, што спявачку Мерыем Герасіменку затрымалі не за песню, а за тое, што яна накіроўвала частку заробкаў на УСУ і данаціла на «Байрактар» для ўкраінскай арміі. Нібыта яна ўжо «даўно была на кантролі ў сілавікоў».

13.9k 2 99 14 497


13.7k 4 115 23 243

На сённяшнім судзе па «справе змоўшчыкаў» Аляксандру Фядуце стала горш — у яго абвастрэнне падагры. На просьбу перанесці паседжанне суддзя адказаў палітвязню, што зробіць гэта, калі «пачуе, што стан Фядуты сапраўды пагоршыўся».


Што яшчэ вядома пра затрыманні на Зыбіцкай:

Да бару «Банки-Бутылки» ўчора прыйшлі ўсе магчымыя службы — санэпід, МНС і міліцыя. Арыштаваны кіраўнік бара Андрэй Жук (імаверна, сёння яго будуць судзіць за непадпарадкаванне) і яшчэ адзін новы супрацоўнік. Зараз «Банки-Бутылки» часова не працуюць.

Спявачку Мерыем Герасіменку адпусцілі да суда, які прайдзе ў панядзелак. Ні яна, ні яе калегі на званкі не адказваюць.

13.3k 1 137 4 300

Сям'я хлопчыка, які на «Славянскім базары» браў інтэрв'ю ў самі ведаеце каго, ужо атрымала беларускае грамадзянства, паведамляюць праўладныя крыніцы.

Хутка-смачна атрымалася.

12.6k 1 28 12 333

Мы ведаем, што вы таксама страшна хваляваліся, але зараз усё добра: пачварку дасталі са дна возера!

Показано 20 последних публикаций.