Не пытайце, не адкажу.
Камэдыя ў рамансе
У змроку адхінутых бытнасьцю тэм
На ваш зрок узыходзіць надзея.
Цэнзуры праз створаны лёсам тандэм
Асьвятляецца мной ахінея.
Яна ведае вас у тых хвілях жыцьця
Калі сілаў трываць больш нямае.
А пасьля зноў зыходзіць ў цень забыцьця,
І ў прышласьці зноўку вітае.
Яна ў цемені жы́цьце ўсё бавіць свае,
У няшчаснай самоты прасторы.
І ўдзень ейны толькі адна паўстае
Постаць міласьці, моцы, апоры.
Вы ня помніце кім яна ёсьць у быцьці,
Але вас яна бачыць штодзённа.
Бескарысна вас цешыць у сваім выбыцьці
Часу сумнага яе падзённым.
Яна будзе любіць, яна будзе чакаць
Толькі дай ёй на гэта надзею!
Яна будзе вас помніць, для вас будзе зьзяць,
Не пакіньце ж увагай камею!
Вы спытаеце коратка: “Кім яна ёсьць ?
Нехта прагне мяне гэтак у сьвеце ?
Хіба пані ? Мо пан або маці, ці хтось..?”,
Адкажу вам — то плітка ў туалеце!
12.10.2023
Тарас Ташкевіч
—
Kamedyja ŭ ramansie
U zmroku adchinutych bytnaściu tem
Na vaš zrok uzychodzić nadzieja.
Cenzury praz stvorany losam tandem
Aśviatlajecca mnoj achinieja.
Jana viedaje vas u tych chvilach žyćcia
Kali siłaŭ tryvać bolš niamaje.
A paśla znoŭ zychodzić ŭ cień zabyćcia,
I ŭ pryšłaści znoŭku vitaje.
Jana ŭ ciemeni žýćcie ŭsio bavić svaje,
U niaščasnaj samoty prastory.
I ŭdzień jejny tolki adna paŭstaje
Postać miłaści, mocy, apory.
Vy nia pomnicie kim jana jość u byćci,
Ale vas jana bačyć štodzionna.
Bieskarysna vas ciešyć u svaim vybyćci
Času sumnaha jaje padzionnym.
Jana budzie lubić, jana budzie čakać
Tolki daj joj na heta nadzieju!
Jana budzie vas pomnić, dla vas budzie źziać,
Nie pakińcie ž uvahaj kamieju!
Vy spytajecie koratka: “Kim jana jość ?
Niechta prahnie mianie hetak u śviecie ?
Chiba pani ? Mo pan abo maci, ci chtoś..?”,
Adkažu vam — to plitka ŭ tualecie!
12.10.2023
Taras Taškievič
@kiera_dy_hardz