✡️ Іудзеі Гродна працягваюць святкаваць Хануку. Шмат фота з гродзенскай сінагогі
🕎 У Гродне ўжо некалькі дзён запальваюць ханукальныя свечкі.
Што гэта за свята? У II стагоддзі да нашай эры габрэйскія паўстанцы вызвалілі Іерусалім і Храм Божы ад грэцка-сірыйскіх войскаў Селеўкідскай імперыі. Паводле легенды, для запальвання свяшчэннай лампады ў Храме было дастаткова алею толькі на адзін дзень, але падрыхтоўка новага запасу патрабавала восем дзён. Нягледзячы на гэта, лампада была запалена і, як цуд, гарэла ўсе восем дзён.
Менавіта таму сёння іудзеі адзначаюць Хануку на працягу васьмі дзён.
Сёлета свята пачалося ўвечары 25 снежня і працягнецца да 2 студзеня наступнага года.