🛩 Ураджэнец Ліды, герой Другой сусветнай вайны, польскі пілот і ас-знішчальнік, які здзейсніў 208 баявых вылетаў і збіў 5 нямецкіх самалётаў
🇵🇱 30 снежня 1994 года ў Варшаве памёр Стэфан Вітажэнец.
🦁 Нарадзіўся 2 студзеня 1908 года ў Лідзе (сёння Гродзенская вобласць). Паходзіў са шляхецкага роду. У 1929 годзе скончыў Лідскую дзяржаўную гімназію імя гетмана Хадкевіча. Прайшоў падрыхтоўку ў школе падхарунжых лётнага рэзерву (1930), Цэнтры падрыхтоўкі афіцэраў авіяцыі ў Денбліне (1932) і на курсах вышэйшага пілатажу ў Грудзензе (1933).
🔫 Да пачатку Другой сусветнай вайны служыў інструктарам у Лётнай школе. У час вайны здзейсніў 208 баявых вылетаў і збіў 5 нямецкіх самалётаў, уключаючы той, якім кіраваў нямецкі ас Хорст Тэтцен. Камандаваў эскадрылляй, дывізіёнам і знішчальным крылом, скончыў вайну ў званні падпалкоўніка.
🛩 Пасля вайны працаваў у Школе пачатковага пілатажу, а затым кіраваў Другім польскім знішчальным крылом. У 1957 годзе вярнуўся ў армію і стаў камендантам Цэнтра падрыхтоўкі лётчыкаў у Модліне. У 1968 годзе выйшаў на пенсію ў званні палкоўніка.
🛩 Правёў у паветры 4238 гадзін, лётаў на 31 тыпе самалётаў. Узнагароджаны ордэнам Віртуці Мілітары, Ганаровым Лётным Крыжом Вялікабрытаніі, трохразова Крыжом за доблесць і Камандорскім крыжам з Зоркай Ордэна Адраджэння Польшчы.
🙏 Пахаваны ў Варшаве на могілках у Павонзках сярод ваенных лётчыкаў.