HOSCIECHKA


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Еда и кулинария


Рr-менеджэр беларускай гісторыі🌠
Толькт тут крутыя анёлкі Беларусі😘

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Статистика
Фильтр публикаций


Вітаю з Гародні, анёлкі 🤍

На жаль, снежная зіма да нас не дайшла. Такое адчуванне, што вясна на вуліцы😅 Але праз гэта мінорыць не хачу!

І Вы, калі ласка, не сумуйце! Усё будзе добра😉 Вы заслугоўваеце ўсіх зорак свету✨

І ВІТАНАЧКІ вам ад Элаізы Ажэшкі👋🏻 У яе з самага дзяцінства жыццё не было салодкім, але яна неяк знаходзіла ўнутраную моц жыць і ўваходзіць у гісторыю🥰 Так што, не апускайце лапкі!


Палякі за беларускасць па-страшнаму шчымалі Браніслава Тарашкевіча. Ён з іх турмаў практычна не выходзіў. Аднойчы яны вырашылі яго абмяняць на Францішка Аляхновіча.

Пры абмене Аляхновіч сказаў Тарашкевічу: «Куды ты, Бронюсь, ідзеш?»😩

На жаль ці на шчасце, сям'я не змагла выехаць за Тарашкевічам у Саюз. Пасля гэтага абмену Браніслаў больш ніколі не бачыў ні сына, ні жонкі...

А што далей? Тарашкевіч быў расстраляны ў 1938 годзе за беларускасць. Яшчэ існуе версія, нібы закатаваны у допытах, якія цягнуліся аж 9 месяцаў...

*Сёння гісторыю расказваюць праз даты і падзеі. Ніколі не ўлічваюць чалавечы фактар. Вось перад вамі сямейная трагедыя. І яна паказвае, што чалавек за беларускасць расплаціўся нават не жыццём, а сям'ёй😭


Калі кажуць, што беларусы - гэта сялянская нацыя, мне хочацца пакусаць такіх "разумных"😡

І каб даказаць, што беларусы - гэта крутышы, заўсёды кажу пра нашых дзеячоў. Напрыклад, Браніслаў Тарашкевіч ведаў польскую, рускую, французскую, нямецкую, старажытнагрэцкую і лацінскую мовы. Калі ў яго цікавіліся, як ствараў "Беларускую граматыку", то адказваў, што разглядаў кожную мову і выбіраў самае лепшае😉

Так што, над беларускасцю працавалі геніі😍 Нават сёння ведаць столькі моў - гэта дасягненне💪🏻


Сёння Браніславу Тарашкевічу 133 годзіка💐

Ён дзеля нашых продкаў зрабіў "Беларускую граматыку" у 1918 годзе! Інакш кажучы, з'явіліся нормы напісання і вымаўлення роднай мовы😉

Як стварылася кніга?
Браніслаў вучыўся ў Піцеры. Яго выкладчык шукаў студэнта, які змог бы напісаць беларускую граматыку. Спачатку быў спадзеў на Максімку Багдановіч, але яму забараніў бацька праз сухоты. Тады раптам з'явіўся Купала. Ён выкладчыку і прапанаваў асобу Тарашкевіча! Вось так, шчэ студэнтам Браніслаў узяўся за вялікую беларускую справу😍

А чаго мы дасягнулі ў свае студэнцкія гады?🤔


Вітаю з Гародні, анёлкі 🤍
Учора была на выставе, прысвечанай Вадохрышчу✨

І мяне так зачапіў гэты анёлачак з беларускім каларытам🥰 Хай ён кожнаму з вас прынясе шчасце, весялосць і поспех на новым тыдні!

Беражыце сябе, калі ласка 🙏🏻 Усіх зацісківаю ў абдымках!


Сёння праводзіла шпацыр па Гародні для госцікаў з Менску😉 Калі расказвала ім пра караля Рэчы Паспалітай - Станіслава Аўгуста Панятоўскага, то ўзгадала пра яго ўчарашнія народзіны🎉

І мы нядоўга думаючы, пайшлі за кавай. І так, выпілі "святога напою" за такую персону😉


ЦІКАВЫ ФАКТ🤯

Паланэз Агінскага разглядаўся на пачатку 90-х як варыянт дзяржаўнага гімну Беларусі!
Прычыны яго непрыняцця па сённяшні час невядомы, таму ёсць толькі версіі. Па адной, нібы эксперты не бачылі як паланэз звязаны з Беларуссю. Па другой, кампазіцыя здалася ім занадта складанай для выканання.


"Паланэз Агінскга" - гэта музыка! Але па сённяшні час да яе ствараюцца тэксты. Напрыклад, вось ёсць такая версія ад "Песняроў". І яны яе праспявалі на беларускай, рускай і ўкраінскай мовах...

Ніжэй пакідаю беларускамоўную версію.
Ад выканання ў мяне аж мурашы бегаюць па скуры👇🏻

https://www.youtube.com/watch?v=o-7cNpLH1_4


ЦІКАВЫ ФАКТ🤯

Калі прыглядзецца да нашых 50 руб., то на іх можна ўбачыць ноткі.

Гэта невялічкі фрагмент "Паланэза Агінскага"!


Гісторыя, якая напісана вышэй, лічыцца памылковай! Яе сёння вучоныя аспрэчылі. І як было насамрэч?🤔

Так, Агінскі прыняў удзел у паўстанні Касцюшкі. Потым з'ехаў, але з часам вярнуўся, бо была аб'яўлена амністыя паўстанцам.

Калі вярнуўся, асеў у Залессі, якое на Смаргоншчыне. Зразумеўшы, што Рэч Паспалітую ўжо немагчыма вярнуць, напісаў праз боль і смутак гэты цудоўны паланэз. І таму другая назва музычнага твора "Развітанне з Радзімай!"💔


https://www.youtube.com/watch?v=RJ_r38lIfEk

Вітаю, анёлкі❤️
Калі я хварэю, заўсёды слухаю "Паланэз Агінскага". Ці другая назва "Развітанне з Радзімай". Ня ведаю прычыны такой прагі, але душа просіць😅

Паланэз быў напісаны Міхаілам Клеафасам Агінскім. Мужчына прыняў удзел у паўстанні Касцюшкі ў 1794 годзе. Калі падзея была задушана, за Агінскім пачаўся пераслед як за паўстанцам. Яму прыйшлося з'ехаць, але ў апошні момант паспеў напісаць гэты цудоўны паланэз💔

АЛЕ!!!👇🏻


Сёння ў Панятоўскага народзіны - 293 годзіка. Лавіце факцікі пра яго😉

1️⃣ У Гародні былі рэзідэнцыі, якія належылі Панятоўскаму: Караліно, Станіславова, Аўгустова і Панямунь. Цікава, што іх назвы можна расшыфраваць: Караліно - кароль, Станіславова - Станіслаў, Аўгустова - Аўгуст. Панямунь - Панятоўскі або ад ракі Нёман. Хаця так і так лагічна😅

2️⃣ Вучоныя кажуць, што ў Панятоўскага і Кацярыны II была дачка. Дзяцё пражыло каля года. Хоць у Піцеры ёсць пахаванне дзяўчынкі, але існуе версія: яна не памерла. Нібы яе вывезлі ў манастыр, дзе і пражыла да канца жыцця.

3️⃣ Пасля апошняга падзелу Рэчы Паспалітай Панятоўскі пераехаў жыць у Піцер, дзе і быў пахаваны. Яго парэшткі ў 1938 годзе перавезлі ў Воўчын. Да нас у Беларусь. На жаль, у савецкія часы косткі расцягалі. І тое, што засталося, у 1980-х гадах адправілі ў Польшчу. Палякі Панятоўскага не любяць, таму пахавалі не ў Вавелі, дзе каралі ляжаць, а ў галоўным касцёле Варшавы🤔

*Шкада, што аддалі Панятоўскага. Добра, што хоць у нас Радзівілы ляжаць!


З раніцы зайшла ў FB. Там гудзяць пра народзіны караля Рэчы Паспалітай - Станіслава Аўгуста Панятоўскага👑

Шмат хто абвінавачвае яго ў развале Рэчы Паспалітай. Я не згодна з гэтым! Як па мне, усё пачалося з Вазаў, якім было ўсё роўна на РП! Ім хацелася быць каралямі Швецыі, таму нашы войскі ўцягвалі ў бойкі.

У гісторыі заўсёды шукаюць дурачка, на якога можна ўсё зваліць. Так, валяць на Панятоўскага, бо ён паставіў КРОПКУ. Але чаму забываюць пра яго рэформы? Ён спрабаваў хоць нешта зрабіць.

Я не лічу, што яго патрэбна вінаваціць у каханні да Кацярыны II. Калі мы кахаем, у нас аўтаматычна ляціць дах. Каралі - гэта людзі!

Кажучы пра развал Рэчы Паспалітай, заўсёды ўзгадваем караля, а пра шляхту маўчым. Так, былі патрыёты. Напрыклад, як Рэйтан, які лёг на сойме ў парозе са словамі: "Забейце мяне, але не забівайце Айчыны". Ці Касцюшка і яго паўстанне ад 1794 года! Такіх герояў было мала. Наша шляхта прапіла і прадала Рэч Паспалітую за "плюшкі" ад Расеі.

Нельга абвінавачваць аднаго, бо ўсе накасячылі😭


Вітаю, анёлкі 😘

Хоць з Новага года ўжо прайшло 17 дзён, але я толькі зараз дапаўзла да Telegram😅

Усім шчаслівай пятніцы! Беражыце сваё здароўе, бо зараз нейкая бацылка бегае. Я пра яе чула даўно, але ўчора мяне яна скруціла. Пакуль ляжу, то ёсць час на гісторыю. Каб не падурэць, чытаю пра стаўленне беларусаў да містыкі ў гісторыі. Магу сказаць адно: нашы продкі былі файнымі чорцікамі і ведзьмакамі🥰

Усім шчасця 🤍


Усё ў беларускай астралогіі залежыць ад рэальнага моманту😉

1️⃣ Калі зорка, з якой асацыяваўся чалавек, побач з месяцам, то хутка смерць.

2️⃣ На Каляды дзяўчыны глядзелі з якога боку ляціць зорка. Значыцца, адтуль і будучы муж прыбяжыць.

Калі што, то на вёсках жылі "планетнікі". Лічылася, што яны могуць кіраваць надвор'ем😉 Вельмі моцна хацела бы з імі паразмаўляць... А пакуль у мяне мроя ўбачыць на ўласныя вочы беларускага далмана!

605 0 2 12 45

Дарэчы, я расла ў атмасферы беларускай астралогіі😅 У мяне бабуля ў гэтым добра разбіралася.

Напрыклад, калі ў Глыбокім я з бацькамі пераязджала, бабуля сказала: патрэбна пераночыць ў новай кватэры на поўню🌕 Гэта, каб жыццё там было паспяховым.

Ці мне забаранялася спаць пад святлом месяца, каб лунацікам не стаць😅

У мяне шмат такіх прыкладаў. І калі пачала вывучаць бабулін рэгіён, то такое тлумачэнне - гэта асаблівасць тых зямель. Калі-небудзь рэальна кнігу напішу пра ўсё гэта🤣


Прывітанне з Гародні, анёлкі😘

Сёння прачнулася а 4-й раніцы. Пакуль піла каву на бальконе, глядзела на нябёсы✨ І чамусьці ўзгадала беларускую астралогію😅

Беларусы заўсёды сябе асацыявалі з зоркамі😉 Напрыклад, калі жанчына нарадзіла дзяцёнка, павітуха (чалавек, які прымаў роды) выбягала на вуліцу і глядзела на зоркі. І па іх прадказвала жыццё маленькага чалавека. Як? Выбірала вялікую зорачку і разважала наступным чынам:

1️⃣ Зорка далёка ад месяца - сям'і не зробіць.

2️⃣ У сузор'і - будзе шмат сяброў.

3️⃣ Як гарыць? Ярка - чалавечак будзе прыгожым.

Калі ў жанчыны пачыналіся роды, па зорным небе глядзелі як пройдуць😅 Напрыклад, зоркі ляцяць доўга - складана, хутка - лёгка.


Раман Семашкевіч быў ужо прызнаным па жыцці😉 Як ён развіваў і прасоўваў сябе?👇🏻

1️⃣ Маляваў штодня і штохвілінна. Позна клаўся спаць і рана прачынаўся. Дарэчы, калі аналізую геніяў, то гэта рыса для іх усіх характэрна!

2️⃣ Калі не было грошай на матэрыялы, маляваў, напрыклад, на кардонах або на прасцінах. І нават навучыўся сам рабіць грунтоўку! Інакш кажучы, ведаў усе этапы стварэння карціны.

3️⃣ Свае карціны раздаваў сябрам. І нават грошы не браў . Так, яго палотны былі паўсюль. Праз гэта шмат хто мог іх бачыць... А гэта рэклама😉

4️⃣ Канешне, падтрымка жонкі. Яна верыла ў мужа, таму цярпела ўсе праблемы. Напрыклад, грошай не хапала. І так не хапала, што Раман не мог сабе абутак набыць, таму хадзіў у ірваных ботах перамотаных дротам🤯

5️⃣ Раман мог за дзень зрабіць 3 карціны. І самі разумееце, што іх было шмат у яго. Праз гэта мастака лічылі скарбам для выстаў, бо мог прапанаваць усялякія фарматы!


Раман і Надзея ўзялі шлюб у 1930 годзе😍 І яны разам пражылі толькі 7 год. Чаму?

Памятаеце гісторыю 1937 года? Ну дык вось. За Раманам ноччу прыехаў чорны варанок.На той час Надзея ўжо была цяжарная (якраз на апошніх месяцах). Пры ёй зрабілі вобшук камунальнага пакойчыка і вывезлі ўсе карціны.

Жанчына пасля гэтага на наступны дзень пачала шукаць мужа. І нідзе ёй ніхто нічога не казаў. Яна шукала яго да самай сваёй смерці😭

І толькі праз 50 год ёй прыйшоў ліст, што Раман растраляны ў 1937 годзе. Прычына? Сям'я мастака жыла ў Заходняй Беларусі. Праз гэта яго палічылі нібы польскім шпіёнам. На допытах творца гэтага не прызнаваў, таму нейкія паказанні выбілі з яго сябра. Да ліста, які прыйшоў Надзее праз 50 год, яшчэ быў далучаны вось гэты фотаздымак☝🏻 На ім Раман Семашкевіч за некалькі дзён да смерці...

Прыгожы быў мужчына🥹


Заходняя Беларусь была ж пад Польшчай. І там былі праблемы з беларускасцю, таму Семашкевіч перабег ва Усходнюю Беларусь🤔

І паступіў вучыцца на мастака ў Віцебск. І там яго беларускасць выйшла на новы ўзровень, бо якраз выкладалася гісторыя беларускага мастацтва. І веды падмацоўваліся студэнцкімі экскурсіямі па той частцы Беларусі😍 Як паспяховы студэнт Раман працягнуў сваю адукацыю ў Маскве...

У Маскве пазнаёміўся са сваёй жонкай Надзеяй. І гэта было спецыфічнае знаёмства😅 Сябар Рамана прапанаваў Надзее напісаць яе партрэт. Прывёў дзяўчыну да Семашкевіча і сказаў, што вось ён і будзе маляваць. Нашаму беларусу Надзея адразу зайшла, таму падчас стварэння партрэта прапанаваў ёй шлюб🤯

Яна падумала, што гэта жарт! І на наступны дзень з'ехала на экскурсію ў іншы горад. Калі Раман пра гэта даведаўся, паехаў за ёй. Ён не ведаў горада, але неяк знайшоў яе экскурсійную групу і хадзіў за дзяўчынай як хвосцік. І тут яна зразумела: РАМАН - ГЭТА ЯЕ ЛЁС❤️

Показано 20 последних публикаций.