Дразды вакол Беларусі


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Новости и СМИ


Сябры, гэты канал створаны Драздамі для распаўсюджвання Беларусі ў вашых сэрцах.
Тут будуць выкладвацца вашыя фота і відэа з канцэртаў, а таксама прыгожыя віды Беларусі. @AlexLip1
Штодзень будуць выкладацца цікавасці пра нашу Радзіму.

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Новости и СМИ
Статистика
Фильтр публикаций


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram


Першыя згадкі пра Скідзель датуюцца 1501 годам, калі горад быў у складзе Гродзенскага павета Трокскага ваяводства ў Вялікім княстве Літоўскім . З 1588 у Скідалі размяшчаецца каралеўскі двор. У 1615 годзе горад становіцца ўласнасцю шляхецкага роду Радзівілаў , развіваюцца піваварная і гарбарная вытворчасці. Згодна з указам 1644 года караля Уладзіслава Вазы ў Скідалі праводзілася 2 кірмашы ў год, таргі 2 разы на тыдзень. У 1706 годзе горад быў спустошаны шведскімі войскамі Карла XII . У 1795 годзе горад увайшоў у склад Расійскай імперыі . У 1885 становіцца адміністрацыйным цэнтрам воласці Гродзенскага павета . У 1921 годзе ўвайшоў у склад Польшчы як цэнтр гміны Гродзенскага павета.

17 верасня 1939 г. беларускае насельніцтва Скідаля ўзняло паўстанне супраць польскай улады. Паўстанне было патоплена ў крыві, 30 чалавек пасля катаванняў і здзекаў расстраляны, 19 дамоў горада спалены разам з жыхарамі. Карную акцыю спыніла толькі з'яўленне савецкага танка
#дразды


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Скiдзель, скора!
#дразды


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
#дразды




Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
#дразды


Сябры, прывiтанне. Вяртаем віктарыны ў гэты канал. У якім горадзе прайшла прэзентацыя альбома,, Беларусь, ты - мая"?
Опрос
  •   Лiда
  •   Мiр
  •   Гродна
  •   Нясвiж
36 голосов


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
#дразды


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Не танцую...
#дразды


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Вiталь Карпанау пра туры гурта
,, Дразды"

#дразды


🏰Гальшаны!
Першая згадка населенага пункта адносіцца да XIII стагоддзя. З XIII па XVI стагоддзе з'яўлялася прыватнаўласніцкай паселішчам князёў Гальшанскіх (Альшанскіх). З роду князёў Гальшанскіх паходзіла Соф'я Гальшанская — жонка караля Уладзіслава Ягайлы, якая стала родапачынальніцай дынастыі Ягелонаў .

У XIV—XV стагоддзях Гальшаны былі цэнтрам удзельнага княства ў Вялікім княстве Літоўскім і адыгрывалі значную ролю ў ягоным жыцці. У «Наўгародскім летапісе» Гальшаны згадваюцца пад 1387 і 1406 гадамі. У XVI стагоддзі князі Гальшанскія пабудавалі ў мястэчку пратэстанцкі храм, звернуты пазней у каталіцкі касцёл.

У 1440 і 1492 гг. у Гальшанах збіраліся з'езды ўплывовых феадалаў Вялікага княства Літоўскага .

З XVII стагоддзя мястэчкам валодаў род князёў Сапегаў — спадкаемцаў уладанняў Гальшанскіх. У 1618 годзе Павел Стэфан Сапега пачаў будаўніцтва мураванага касцёла ў Гальшанах і жылога корпуса кляштара францысканцаў, а таксама пачаў будаўніцтва новага замка. Сапегі заснавалі ў Гальшанах папяровую мануфактуру, якая выпускала вялікую колькасць якаснай паперы (існавала да канца XVII ст.)

#дразды


🎤Сёння і заўтра - Стоўбцы

Уздоўж вуліцы Набярэжнай, на выездзе ў бок вёскі Новы Свержань з'явілася паркавая зона і ўладкаваная пляцоўка, на якой усталявалі макет старажытнага гандлёвага ветразнага судна XVIII - XIX стагоддзяў - віціны.
Месца выбрана не выпадкова.
Побач знаходзіцца пойма ракі Нёман, а на караблі прымацавана таблічка з надпісам "Кронан" - так даўней называлі гэтую раку.

Са старажытных часоў Нёман быў ажыўленым водным гандлёвым шляхам Усходняй Еўропы, адыгрываў вялікую ролю ў гандлёвых адносінах беларускіх, расійскіх і ўкраінскіх земляў з Літвой, Польшчай, Усходняй Прусіяй і іншымі краінамі.
Каля мястэчка Стоўбцы знаходзілася найважнейшая гандлёвая прыстань на Нёмане, які станавіўся з гэтага месца суднаходным і адсюль пачынаўся асноўны грузапаток уніз па цячэнні ракі.

#дразды


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
#дразды


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Дразды- Мае крылы (з новага альбому “Маё дзяцінства”)
#дразды #маекрылы


Сябры, нагадваем, што вы можаце здымаць відэа пра Беларусь з нашымі песнямі, а найлепшыя ролікі будуць выкладзены ў агульны доступ.
Дасылаць сюды:@AlexLip1

#дразды


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
😍Вiталiк i Нюрка пра першы пацалуй
#дразды #Вiталiк #Нюра


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
#дразды


🙏🕯️Ближайшие концерты группы Дрозды перенесены из-за теракта в подмосковном ,, КРОКУС СИТИ ХОЛЛ "
Приносим искренние соболезнования семьям всех погибших, желаем скорейшего выздоровления всем пострадавшим...
🇧🇾🤝🇷🇺


⚡️⚡️⚡️

Паводле некаторых звестак, Стоўбцы існавалі яшчэ ў 1511 годзе. Афіцыйна лічыцца, што мястэчка ў 1593 годзе заснавала Гальшка Кміцянка, удава крычаўскага старасты Мікалая Слушкі. Спярша яно мела назоў Свержна, а сучасную назву атрымала ў першай трэці XVII ст. На той час мястэчка знаходзілася ў Менскім павеце Вялікага Княства Літоўскага, належала Аляксандру Слушку, які ў 1623 годзе заснаваў тут манастыр дамініканцаў з касцёлам.

Падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай (1654—1667), у верасні 1655 года маскоўскія войскі разрабавалі і спалілі мястэчка, зруйнавалі касцёл. Былі забітыя больш за палову жыхароў Стоўбцаў. Аднак мястэчка хутка аднавілася і ў 1669 годзе атрымала прывілей на правядзенне таргоў і кірмашоў. 14 снежня 1675 года ў мястэчку пад тытулам Святога Казіміра кансэкравалі новы мураваны касцёл.

З пачатку XVIII ст. Стоўбцы сталі ўладаннем С. Дэнгофа. У час Паўночнай вайны (1700—1721) мястэчка было моцна разбурана, але зноў хутка аднавілася. У 1728 годзе Стоўбцы перайшлі да Чартарыйскіх і сталі цэнтрам графства. У гэты час тут было 144 двары, царква, касцёл, ратуша, школа і кляштар з шпіталем, карчма, буйная рачная прыстань з 16 складамi. У 1729 годзе мястэчка атрымала Магдэбургскае права.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Стоўбцы апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, дзе з 1796 года сталі цэнтрам воласці Мінскага павета. У 1799 годзе на Нёмане збудавалі мост, які злучыў мястэчка з Новым Свержанем і дарогамі на Нясвіж і Мір. У 1822 годзе адкрылася прыходскае вучылішча.

#дразды #стоубцы


Бяроза!!! ❤️🇧🇾 Ужо заўтра

Першае пісьмовае згадванне аб Бярозе адносіцца да 1477 г. i звязана з тым, што ўладальнік вёскі Ян Гамшэй заснаваў тут касцёл Святой Троіцы. Ужо да канца XV стагоддзя Бяроза становіцца буйным гандлёвым паселішчам і атрымлівае права на правядзенне штотыднёвага кірмашу. У перыяд з 1538 па 1600 гг. пасёлак быў буйным цэнтрам кальвінізму на беларускіх землях. У 1617 г. мястэчка становіцца ўласнасцю канцлера Вялікага княства Літоўскага Льва Сапегі, які адразу ж пачынае ўладкоўваць і развіваць Бярозу на свой лад. Леў Сапега закладвае новы касцёл, а ў 1629 г. дазваляе мясцоваму габрэйскаму насельніцтву адкрыць сваю школу і сінагогу. Пасля смерці Льва Сапегі маёнтак у Бярозе пераходзіць да яго старэйшага сына Яна Сапегі, а пасля да яго малодшага брата Казімера Льва Сапегі. Апошні адрозніваўся вялікай пабожнасцю. Казімер Леў Сапега з'яўляецца заснавальнікам картузскага кляштара ў Бярозе.
Першы камень у падмурак манастыра быў закладзены ў 1648 г.

#дразды #Бяроза

Показано 20 последних публикаций.