133 год таму, 9 снежня 1891 нарадзіўся Максім Багдановіч
Багдановіч заслужана лічыцца адным са стваральнікаў мадэрнай беларускай літаратуры, найперш — паэзіі.
Вершы і санеты Багдановіча апынуліся сумессю рамантызму, сімвалізму, антычных матываў, роднага і замежнага, нацыянальнага і сацыяльнага...
Пры жыцці Багдановіча выйшаў усяго адзін ягоны зборнік — «Вянок» — але ў ім, нібы ў мікрачыпе, былі ўкладзеныя ўсе асноўныя сэнсы беларускай дарэвалюцыйнай паэзіі. Кажуць, на Багдановіча паўплывалі доўгія гады жыцця ў Расіі: адсюль светлы сум па Бацькаўшчыне. Магчыма, абвостранае адчуванне прыгажосці ды хуткага канца ўзнікла праз сухоты, якія ўрэшце і забілі паэта.
Помнікі паэту ёсць у Мінску і Яраслаўлі, а геаграфія дамоў-музеяў ды памятных мясцінаў — шырэйшая. Але найлепшым мемарыялам творцу сталі ягоныя вершы: «Паміж пяскоў егіпецкай зямлі», «Зорка Венера», «Пагоня»... Гэтыя ды іншыя творы, прадэкламаваныя і пераспяваныя безліч разоў, будуць жыць столькі, колькі Радзіма паэта.
У Дзень нараджэння Максіма Багдановіча згадваем і неўміручую «Пагоню». Словы, якія кранаюць душу кожнага беларуса, «Не разбіць, не спыніць, не стрымаць».
@dr1ver97_chat
Водители⚡️