30 год таму пачалася Першая чачэнская вайна. Памятаю, як у дзяцінстве глядзеў навіны на ОРТ і на слова "Дудаеў" дранцьвеў ад страху. Калі пасля яго забойства я даведаўся, што на мітынгу ў Менску Зянон Пазьняк абвясціў хвіліну цішыні па Дудаеве, то не мог зразумець - навошта, ён жа тэрарыст. Такія былі часы, калі амаль не было іншых крыніц інфармацыі.
Дзякуй Богу, цяпер магчымасці ў інфармацыі іншыя і можна выпраўляць свае паталагічныя ўспаміны з дзяцінства. Дапамагае ў гэтым чачэнскі гісторык, былы прэс-сакратар і дарадца прэзідэнта Ічкерыі Аслана Масхадава,
Майербек Вачагаеў:
«Першай памылкай чачэнцаў падчас першай вайны было тое, што яны намагаліся дзейнічаць як армія. Як толькі яны разбегліся і пачалі дзейнічаць як атрады, як ваяры, асобныя групы, з гэтага моманту расейцы ня ведалі, з кім яны змагаюцца. Вайна з чачэнскага боку вялася выключна партызанскай барацьбой. Калі б гэта была звычайная армія, то расейскае войска знішчыла б яе імгненна. Расейцы маглі лёгка прайсці нават у горную частку, але вяртацца для іх заўсёды было праблемай. Бо з гор, зь лесу, адусюль наносіліся ўдары. Іх проста падрывалі. Яны не ведалі, што той хлопчык, якому 10–11 год, які падышоў да іх і спрабаваў штосьці гаварыць па-руску, ён насамрэч падклаў міну і яшчэ расказаў сваім, колькі там расейцаў.
І падчас першай, і падчас другой вайны ў чачэнцаў не было страху. Калі прыяжджала калона, то чачэнскія хлопцы крычалі «Ваня, Ваня» і паказвалі жэст з пальцам, яны ўсяляк дэманстравалі расейцам сваю пагарду. А па-другое, чачэнцам было шкада расейцаў. Гэта была не нянавісць, а пагарда, бо яны паводзілі сябе па-скоцку. Тое, што яны цяпер рабілі ў Бучы, мы ўсё гэта перажылі. Для нас гэта Алды, Зандак, усе тыя населеныя пункты, якія яны праходзілі і дзе гвалцілі нашых людзей. Расейскія салдаты адразалі чачэнцам вушы, галовы. Яны паказалі прыклад. Здзек над нябожчыкам лічыўся ў чачэнцаў чымсьці неверагодным. І вось нам пачалі прадаваць галовы без целаў, або целы без галоваў. Прадавалі па 3 тысячы даляраў. Сям’ю, у якой былі такія грошы, цяжка было знайсьці, збіраць грошы мусіў увесь род. У чачэнскай традыцыі лічыцца праблемай хаваць чалавека нават без аднаго пальца. І калі табе даюць цела бязь нейкай часткі — гэта абраза і прыніжэнне роду. Расейцы паказалі прыклад, а пасля пайшлі і ў нас мярзотнікі, якія казалі — а чаму мы ня можам?"
Рэкамендую тэкст цалкам
https://smarturl.click/xBowY