Репост из: Выжимка
“Ультыматум да лукашэнкі”
Гэта невялікая ініцыятыва, якая паставіла перад сабой амбіцыйную мэту: вызваліць палітзняволеных праз ціск на лукашэнку.
Давайце разам разглядзім шлях гэтай ініцыятывы.
12.01.2024 года каля Сейма Рэспублікі Польшча ў Варшаве адбыўся пікет, у якім, сыходзячы па фотаздымкам, прынялі ўдзел каля 10 чалавек. Людзі патрабавалі прыпыніць рух грузавых цягнікоў з Беларусі ў ЕЗ пакуль лукашэнка не вызваліць усіх палітычных зняволеных. Быў перададзены ліст з патрабаваннямі.
14.01. Зроблен тэлеграм канал Акцыі «УЛЬТЫМАТУМ».
24.01. У паўторнай акцыі прыняло ўдзел каля 15 чалавек. Акцыя набірае падтрымку сярод іншых арганізацый, у тым ліку: Беларуская прастора «Робім разам», Belarus Women's Foundation, Беларусы Замежжа. Пазней падтрымаюць Dapamoga, беларуская дыяспара ў Аўстрыі.
28.01. Адбыўся ланцуг у Вільні.
08.02. Арганізатары запусцілі петыцыю.
Далей акцыі ў Варшаве праводзіліся прыкладна кожныя 2 тыдні: 07.02, 26.02, 14.03, 06.04, 26.04, 28.05, 14.06
20.03. Сенат Польшчы прыняў рэзалюцыю з патрабаваннем вызвалення Анджэя Пачобута
26.04. Падчас пікета, удзельнікі акцыі перадалі ліст, адрасаваны міністру замежных спраў Кітая і амбасадару Кітая ў Польшчы.
14.06. Удзельнікі акцыі накіравалі ў канцылярыю прэзідэнта петыцыю, якую падпісалі больш за тысячу грамадзян з усяго свету, у т.л. 40 Нобелеўскіх лаўрэатаў і прэміі Карла Вялікага. Падчас пікета ў прэзідэнцкі палац прыязджаў пасол Кітая ў Польшчы.
22.06. Прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда паехаў у Кітай, дзе абмеркаваў сітуацыю на польска-беларускай мяжы з Сі Цзіньпінам.
02.07. лукашэнка анансуе вызваленне часткі палітзняволеных.
04.07. Актывісты праводзіць акцыю па часовым блакаванні пункта пропуску для грузавога транспарту "Кукурыкі - Казловічы”.
04.07. Кітай аказвае ціск на Беларусь, лукашэнка праводзіць дзве закрытыя сустрэчы і сакрэтнае пасяджэнне Савета Бяспекі па пытаннях беларуска-польскай мяжы.
05.07. Вясне становіцца вядома, што 03.07 былі вызвалены 16 палітзняволеных.
19.07. Польша вылучае ўльтыматум лукашэнкі.
16.08. лукашэнка падпісаў указ аб памілаванні 30 палітзняволеных
Далёка не ўсе беларускія СМІ асвятлялі дадзеныя акцыі беларусаў. Інфармацыю пра іх публікавалі наступныя беларускія СМІ, каналы і палітыкі: Хартыя-97, Белсат, радыё Ўнэт, радыё Рацыя, “Новы час”, Позірк, “DW Беларусь”, Водители, “Belarus. Wired.”, “Реальная Беларусь”, “Дайджэст. Нацыянальная бясьпека.”, “Баста!”, ШОС, “Празрысты Магілёў” “ПАРА!”, Дмитрий Болкунец і Валерий Цепкало. З замежных СМІ пісалі, рабілі рэпартажы і прымыя трансляцыі наступныя СМІ: TVP World, Rzeczpospolita, Sota і Radio Lublin (можа каго прапусціў, дапаўняйце). Сыходзячы па фота і відэа, на акцыі прыходзіла да 30 чалавек.
Вось так за 8 месяцаў маленькая ініцыятыўная суполка людзей сваімі сіламі, без фінансавання і падтрымкі з боку буйных палітычных сіл і вялікай медыйнай падтрымкі, здолела схіліць на свой бок польскія ўлады, зрабіць ціск на рэжым лукашэнкі і дабіцца сваёй амбіцыёзнай мэты. Было вызвалена 46 чалавек! Канешне, лыса-усаты ніколі не прызнаецца, што тут ёсць хоць нейкая прычына-следчая сувязь. Нібыта "міратворац" выпусціў бальных і тых, хто напісаў памілаванне. Але мы з вамі ясна бачым, што раней ён нікога не адпускаў і разумеем якая прычына для яго "дабрыні"
Вынік.
Я веру ў сілу маленькіх, але "моцна збітых" суполак людзей, якія гараць сваёй ідэяй, падтрымліваюць адзін аднаго і працуюць на вынік. Гэтыя маленькія групы могуць дабівацца вынікаў не горшых, чым вялікія арганізацыі і структуры з фінансаваннем і медыйнай падтрымкай. Кожны чалавек валодае магутнай сілай, проста некалі патрэбна дапамога, каб яе раскрыць.
Я шчыра дзякую ўсім беларусам, якія нягледзячы на ўсё працягваюць барацьбу і робяць немагчымае.
Падпісвайцеся на такія невялікія ініцыятывы і дапамагайце ім.
∆ Підрозділ ТУР 225 ОШБ ∆
Акцыі «УЛЬТЫМАТУМ»
Жадаю ўсім беларускі ваярам не атрымаць раненняў і вярнуцца дадому.
Дасылайце ў каментарах вядомыя вам ініцыятывы, якія робяць сваю справу і маюць вынікі.
P.S. У гэтым артыкуле я хацеў бы сканцэнтравацца толькі на пазітыве, у наступным будзе крытыка. 🙃