Вось, нарэшце, і настаў дзень, калі ў класічных Героях мяча і магіі 3 (HoMM3) збеларусізавана ўсё, што мы хацелі збеларусізаваць ‒ усё неабходнае для гульні (меню, дыялогі, назвы і апісанні істот, будынкаў, артэфактаў, чараў, уменняў і г. д.), у тым ліку графічныя элементы інтэрфейсу. Таксама, дзякуючы суполцы łokar (нашым калегам па перакладчыцкім цэху), перакладзены ўсе сюжэтныя кампаніі (як асноўнай гульні, так і двух дапаўненняў) ‒ у гэтай справе мы выступілі выключна карэктарамі.
Варта адзначыць, што́ ў фінальнай версіі беларусізацыі Герояў 3:
* пакінута арыгінальная агучка відэаролікаў сюжэтных кампаній (планавалася згенерыраваць беларускамоўную агучку, але прыстойнага генератара голасу, які б задаволіў нас, так і не знайшлося, таму мы адмовіліся ад гэтай ідэі);
* пакінуты неперакладзенымі паасобныя несюжэтныя мапы, у тым ліку навучальная мапа tutorial.tut (мы адпачатку не планавалі гэтага рабіць, і ў łokar таксама не браліся за гэта);
* пакінуты неперакладзенымі рэдактары мап і кампаній (з-за пэўных тэхнічных праблем інтэграцыі перакладу ў гульню і магчымых праблем несумяшчальнасці);
* няўзгодненасць дапасавання па склонах у некаторых месцах у гульні (гэта патрабуе ўмяшання ў праграмны код гульні, і мы шукаем магчымасць стварэння такой мадыфікацыі).
У далейшым нейкіх глабальных змяненняў не плануецца ‒ будуць хіба што касметычныя і арфаграфічныя праўкі, а таксама фіксы крытычных багаў.
Цяпер перакладчыцкай суполцы МТГ «RэЗервацыЯ» трэба трохі адпачыць, каб перавесці дух і вырашыць, за што брацца далей (і ці брацца наогул) ‒ за HoMM2, HoMM5, прычакаць выхаду HoMM8 ці пераключыцца на «Дапаможнік перакладчыку фэнтэзі»? Што вы, наша шаноўная аўдыторыя, скажаце наконт гэтага?
І, вядома, шчыры дзякуй усім, хто нас падтрымаў у нашай працы! А хто не паспеў падтрымаць нас раней ‒ заўсёды можа зрабіць гэта цяпер праз платформы Patreon i Boosty.
P.S. Актуалізацыю беларусізацыі HoTA абяцаем зрабіць на працягу тыдня.