Budni.by | Раённыя будні | Пружаны


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Новости и СМИ


Афіцыйны Telegram-канал Пружанскай раённай газеты «Раённыя будні». Самыя аператыўныя навіны Пружан, раёна і не толькі.
Ёсць цікавая навіна ці пытанне? Дасылайце іх у наш чат-бот @budnipruzhany_bot.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Новости и СМИ
Статистика
Фильтр публикаций


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🇧🇾 23 чэрвеня 1994 г. адбыўся першы тур усенародных выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Спецыяльна для вас, на прасторах інтэрнэту, нам удалося здабыць унікальныя кадры таго дня.

💬- Ідзем выбіраць першага Прэзідэнта Рэспублікі!
💬- А каго?
💬- За Лукашэнку будзем галасаваць.

⚡️ Лёс краіны быў вырашаны ў другім туры – 10 ліпеня 1994 года. Народ зрабіў свой выбар, і ўпэўненую перамогу атрымаў Аляксандр Лукашэнка, набраўшы 80 працэнтаў галасоў. Тады перад кіраўніком дзяржавы стаяла першарадная задача – адвесці краіну ад прорвы. У тыя далёкія і складаныя часы беларусы былі ў роспачы: разгул бандытызму, карупцыя, а заводы і фабрыкі ў упадку. Але з прыходам Бацькі за 30 гадоў жыццё стала іншым.

♥️ Аб дасягненнях нашай краіны можна казаць доўга і шмат. Але самае галоўнае – Лукашэнку ўдалося захаваць мір у цяперашні турбулентны час.

🎉Са святам, сябры! 30 гадоў таму беларусы заснавалі трывалы фундамент будучага краіны.


💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

25 чэрвеня (аўторак)

🔺 У в. Пацінічы з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

🔺 У г. Пружаны з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту паветранай лініі электраперадачы-0,4 кВ.

🔺 У в. Поланск з 9.00 да 17.00 па прычыне капітальнага рамонту мачтавай трансфарматарнай падстанцыі.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.


🚌 ФІЛІЯЛ «АЎТАПАРК №11 Г. ПРУЖАНЫ» ААТ «БРЭСТАБЛАЎТАТРАНС» ПАВЕДАМЛЯЕ ПРА ЗМЕНУ РУХУ АЎТАТРАНСПАРТУ ПАДЧАС ПРАВЯДЗЕННЯ РОК-ФЕСТЫВАЛЮ «СОНЦАСТАЯННЕ»

⚡ У сувязі з правядзеннем рок-фестывалю «Сонцастаянне» будзе абмежаваны рух аўтатранспарту па вул. Урбановіча:

📍 28.06.2024г. з 9:00 да 4:00 29.06.2024г.;

📍 29.06.2024г. з 9:00 да 4:00 30.06.2024г.

✨ Таксама будзе зменена схема руху гарадскіх маршрутаў № 8, 11, прыгарадны «3Т Пружаны – Клепачы».

📌 Арганізацыя руху ўказаных маршрутаў будзе ажыццяўляцца па вул. Чырвонаармейскай. Прыпынкі: Кастрычніцкая, Стаматалагічная паліклініка, Бібліятэка і далей па маршрутах, таксама і ў зваротным напрамку.


❗️ РАБОЧЫ ТЫДЗЕНЬ ПЕРШАГА ПАЧЫНАЕЦЦА З ПЕРАМОВАЎ З ГУБЕРНАТАРАМ ЛЕНВОБЛАСЦІ

🇧🇾 🇷🇺 Расійскія губернатары на гэтым тыдні будуць у нас часта – усё ж такі Форум Рэгіёнаў.

📌 Рост тавараабароту, сустрэчныя пастаўкі, сумесныя прадпрыемствы і праекты – усё гэта ёсць! І ўсё роўна шукаем новыя сферы і новыя напрамкі для супрацоўніцтва.

Падрабязней чытайце тут.


ДА ЎВАГІ ЖЫХАРОЎ ПРУЖАНСКАГА РАЁНА!

📌 Сёння, 24 чэрвеня 2024 года з 16.30 да 17.30 гадзін у актавай зале адміністрацыйнага будынку Пружанскага КУВП «Камунальнік» па адрасе: г. Пружаны, вул. Чырвонаармейская, 76

📋 адбудзецца публічная справаздача перад насельніцтвам кіраўніка Пружанскага КУВП «Камунальнік».


👍 Маладыя людзі ў студатрадах

👨‍🏭 Лета — час адпачынку для навучэнцаў і студэнтаў. Зразумела, пасля чарговага навучальнага года трэба набрацца сіл, і на гэта юнакі і дзяўчаты маюць поўнае права. Але кожны год знаходзяцца сярод моладзі тыя, хто стараецца сумясціць прыемнае з карысным. Пакуль галава адпачывае ад формул і задачак, чаму б не папрацаваць рукамі? У гэтым выпадку шлях адзін — шчыра запрашаем у студатрады!

📌 Штогод сельгаставарыствы раёна з радасцю прымаюць на працу маладых людзей на летні перыяд, напрыклад, падчас жніва. Работы, паверце, хапае. Тут вам і праца на палетках, і рамонт сельскагаспадарчай тэхнікі, калі маецца вадзіцельскае пасведчанне — сядай за баранку і адмервай кіламетры свайго працоўнага шляху. Незаменны вопыт, не толькі збоку бачыш сельскія будні, а на практыцы ўпэўніваешся — праца на зямлі хоць і цяжкая, але ад веку вельмі пачэсная, яе не трэба цурацца. І вялікі гонар быць паўнавартасным членам дружнай сям’і хлебаробаў.

Далей чытайце тут.


⚡️ ГАЛОЎНЫЯ НАВІНЫ ЗА 22-23 ЧЭРВЕНЯ:

📌 Даклад прэм'ера, «прызямленне» канцэпцыі, прафсаюзныя справы і Лукашэнка ў Дзяржынску. Вынікі тыдня Прэзідэнта.

📌 «Не спачываць на лаўрах, а бачыць тэндэнцыі». Галоўчанка аб сітуацыі ў эканоміцы.

📌 Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа адзначылі ў Беларусі.

📌 Мітынг у гонар 80-годдзя пачатку аперацыі «Баграціён» сабраў у Светлагорскім раёне больш за 5 тыс. чалавек.

📌 Ад тэхнапарку да бальніц і культурнага цэнтра. Якія буйныя аб'екты будуюцца і рэканструююцца ў Беларусі.

📌 МПЗ нагадала аб неабходнасці заплаціць авансавы плацеж па транспартным падатку не пазней за 24 чэрвеня.

📌 МНС распрацавала карту дазволеных для купання месцаў.

📌 «Я вырашыў рызыкнуць і выказацца за межамі Польшчы».

📌 Вынік Беларусі на Гульнях БРІКС склаў 247 медалёў.

📌 Юныя беларускія цяжкаатлеты заваявалі восем медалёў першынства Еўропы-U17.


НА ЯКІХ УЧАСТКАХ ДАРОГ ВОБЛАСЦІ 24 ЧЭРВЕНЯ ЎСТАНОЎЛЕНЫ ДАТЧЫКІ КАНТРОЛЮ ХУТКАСЦІ

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на вул. Маскоўскай паблізу дома № 346 у Брэсце. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 36 км (+100 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Жабінкаўскім раёне. Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 65 км (+700 м) аўтадарогі М1/Е30 «Брэст-Мінск» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 19 км (+270 м) аўтадарогі М-12 «Кобрын-гр.Украіны». Абмежаванне скорасці руху 60 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 523 км (+050 м) аўтадарогі М-10 «Гомель-Кобрын» у Кобрынскім раёне. Абмежаванне хуткасці руху 90/70 км/г.

➡️ з 07:00 да 19:00 гадзін на 473 км (+685 м) аўтадарогі Р-43 «гр.РФ-Крычаў-Бабруйск-Івацэвічы». Абмежаванне скорасці руху 70 км/г.

Паважаныя вадзіцелі! Няўхільна выконвайце ПДР і не падвяргайце небяспецы сябе і іншых удзельнікаў дарожнага руху.


🌅 Добрай раніцы!

📌 З пачаткам новага тыдня.

⚡ Няхай ён падорыць Вам мноства шчаслівых момантаў.


Ушанаванне жыхароў Белага Ляска і Ківачына і цудоўны канцэрт, наладжаны Шарашоўскім цэнтрам культуры і вольнага часу, такім быў працяг свята вескі.


💡 ІНФАРМУЕ РУП «БРЭСТЭНЕРГА»: ДЗЕ Ў РАЁНЕ НЕ БУДЗЕ ЭЛЕКТРЫЧНАСЦІ

24 чэрвеня (панядзелак)

🔺 У в. Непамацынаўка з 9.00 да 17.00 па прычыне чыстцы трасы.

❗️ У графіку адключэння электраэнергіі магчымы змяненні, якія залежаць ад ходу работ.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🎥 ВІДЭАФАКТ. Свята вёскі Баравікі.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
JOE LYNN TURNER ЗАПРАШАЕ ЎСІХ НА РОК-ФЕСТЫВАЛЬ «СОНЦАСТАЯННЕ» 2024 У ПРУЖАНЫ

📌 САПРАЎДНАЕ ІМЯ ДЖОЗЭФ АРТУР МАРК ЛІНКВІТА.

🎤 Амерыканскі спявак, а таксама аўтар песень, вядомы па выступах у гуртах Fandango, Rainbow, Deep Purple, Yngwie Malmsteen's Rising Force, HTP, Mother's Army.

🤟 І ён едзе на рок-фестываль «СОНЦАСТАЯННЕ» ў Пружаны. Далучайся і ты, з 28 па 30 чэрвеня.

🎫 Хутчэй набывайце білеты на «Сонцастаянне» (https://www.instagram.com/rock_festival_solstice/)! Зрабіць гэта можна праз касы Брэсцкай абласной філармоніі і на сайце kvitki.by (https://www.kvitki.by/rus/bileti/muzyka/rok/rok-festival-solncestojanie-6-430809/).


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🎤 Мерапрыемства ў Белым Ляску традыцыйна адкрыў сваімі песнямі і вершамі Юрый Дронь.


🎉Свята вёскі Баравікі пачалося ў гэтыя мінуты з выступленняў артыстаў Рудніцкага СКБ і пружанскага аўтаклуба.


🐕‍🦺 Роздум над сітуацыяй. Культурны шок на фоне «сабачага» бескультур’я

💬 У пакецік ды ў сметнік. Няўжо так бывае?

📍 Аднойчы ў дварах шматпавярховак па вуліцы Інтэрнацыянальнай я ўбачыў карціну, ад якой адчуў сапраўдны «культурны шок». Дзяўчына, якая выгульвала свайго сабачку, узброілася пальчаткамі і пакецікам, каб прыбраць і выкінуць у сметнік «вынікі жыццядзейнасці» свайго чатырохлапага гадаванца.

📌 Думаю, што падобны шок адчулі б і многія чытачы «раёнкі», таму што з пастаяннай рэгулярнасцю да нас паступаюць звароты пружанцаў з просьбай пакрытыкаваць сабакаводаў-аматараў за тыя кучкі непрыстойнасцей, што пакідаюць іх пухнатыя сябры на газонах, дваравых пляцоўках, у дзіцячых пясочніцах і проста на тратуарах.

Падрабязней тут.


👨‍⚕️ 26 чэрвеня ў Пружанах будуць весці прыём гродзенскія ўрачы

📌 У Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы правядуць выязны прыём з лячэбна-кансультацыйнай мэтай урачы-спецыялісты, выкладчыкі УА «Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт».

🩺 Прыём адбудзецца 26 чэрвеня, у сераду, з 11.00 гадзін. Яго будуць весці: траўматолаг-артапед, інфекцыяніст, дэрматавенеролаг, эндакрынолаг, педыятр, отарыналарынголаг, гінеколаг, анколаг, кардыёлаг і неўролаг.

❗ Для ўзгаднення агляду гэтымі спецыялістамі неабходна звярнуцца да ўрача-спецыяліста Пружанскай паліклінікі — па профілі.


🌅 Добрай раніцы!

📌 Няхай гэты дзень падорыць Вам добры настрой.


Па паведамленні органаў правапарадку, Семка Валянціна Паўлаўна, 15.04.1952 г.н., была знойдзена ў лясным масіве каля вёскі Клепачы.

На жаль, жанчына не падавала прыкмет жыцця. Прычына смерці высвятляецца.

Прыносім глыбокія спачуванні родным і блізкім памерлай.


🚂 «ЦЯГНІК ПАМЯЦІ» ПРЫБЫЎ У БРЭСТ!

⚡️ Прадстаўніца ад Пружанскага раёна Марыя Грынкевіч, вучаніца 10 класа сярэдняй школы №4, учора наведала першыя мерапрыемствы патрыятычнага марафону.

Показано 20 последних публикаций.