✨Паважаныя жыхары Брагіншчыны! Прыміце віншаванні з агульнарэспубліканскім святам – Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!
Гэтая гістарычная дата вяртае нас да ўрокаў мінулага, якія мы памятаем і паважаем.
Бясплатныя і даступныя адукацыя і медыцынскае абслугоўванне, васьмігадзінны працоўны дзень, свабода сумлення і роўнасць грамадзянскіх правоў мужчын і жанчын – гэтыя і іншыя выгоды, якія сталі неад’емнымі ў нашым жыцці, бяруць пачатак з кастрычніка 1917 года.
Для нашай рэспублікі падзеі той пары адкрылі шлях да нацыянальнага самавызначэння і ўласнай дзяржаўнасці.
Атрымаўшы ў спадчыну ад мінулага ўсё лепшае, мы сустракаем гэтае свята ў атмасферы грамадзянскага міру, паспяховага эканамічнага і сацыяльна-культурнага развіцця.
Шчыра жадаем вам, дарагія землякі, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту, аптымізму і новых поспехаў у працы, вучобе, службе, грамадскай дзейнасці на карысць роднай Беларусі.
Сяргей КАРПЕНКА,
старшыня раённага выканаўчага камітэта
Іна МІХАЛЕНКА,
старшыня раённага Савета дэпутатаў