BIEŁARUSKI ŠAŁ


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский


🇺🇦 Украіна, трымайся! ❤️‍🩹
Падтрымаць: patreon.com/belarusan
Ютуб: youtube.com/BIEŁARUSKIŠAŁ
Наш чат: @bielaruskisal
Напісаць нам: @belarusan_bot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Статистика
Фильтр публикаций


#ад_шаленчыка


Репост из: BELARUSITY
🔥 S.T.A.L.K.E.R. Цень Чарнобылю цяпер ПА-БЕЛАРУСКУ

Шаноўныя сябры!
Нашая суполка BELARUSITY доўга й рупліва працавала над перакладам гульні S.T.A.L.K.E.R.: Цень Чарнобылю.

Сёньня мы нарэшце можам прынародзіці вынік.

• перакладзеныя ўсе дзейныя тэксты
• дзьве ґрафікі: кірыліца й лацінка
• зробленыя субтытры

Далучайцеся да каналу @belarusity, каб не прапусьціць абнаўленьні й новыя пераклады. Плянуем расказаць пра пераклад а працу над ім і падзяліцца слоўнікам з адметнымі словамі а выразамі.

Расказвайце пра нас сябром і дзялецеся водгукамі. Нам гэта вельмі-вельмі важна! ❤️

Трэйлер: https://youtu.be/LfZNyuomUig
Сьцягнуць пераклад: https://www.belarusity.com/stalker-soc
Ахвяраваць: https://buymeacoffee.com/belarusity

388 0 15 7 50

Вітаю, сяброве.

Маё ймя Кастусь. Я аўтар праекту BIEŁARUSKI ŠAŁ, я ім займаўся, робячы мэмы й ствараючы відэа. Гэта мой голас чуваць у кожным зь іх. Увесь час вы мяне ведалі проста як Кіраўнік Беларускага Шалу.

Ня так даўно мне давялося пакінуць родны край і ўцячы за мяжу праз палітычны перасьлед — больш няма рацыі хавацца ад вас.

Але я не схіляюся й працягваю беларусіці: апошнімі месяцамі я быў заняты новым праектам — BELARUSITY. Гэта суполка перакладу гульняў на беларускую мову. І ўчора мы прэзэнтавалі наш першы твор — S.T.A.L.K.E.R.: Цень Чарнобылю па-беларуску. Я сам цалкам пераклаў гэтую гульню — калісь я пісаў крыху пра гэта тутака, у Шале. Мае сябры памагалі мне ў тым, каб гэты пераклад змог жыць, — я вас вельмі шаную!

Уклаўшы ў гэты пераклад душу а шмат моцаў, я шчасны падзяліцца гэтым з вамі. Буду ўдзячны, калі вы пашырыце навіну пра пераклад, каб як мага больш беларусаў змаглі нарэшце згуляць у леґендарную гульню на роднай мове.

Што будзе з Шалам — я ня ведаю. Але гэта шчэ не канец.

Дзякую, што застаяцеся з імною!

❤️

Зь любоўю,
Кастусь.

965 1 9 12 85

Яшчэ адзін год мінуў…

Для мяне гэта быў ня толькі год разьвіцьця, творчасьці, шалу, але й год забыцьця, разбурэньня, скрухі. Тыповы год, праўда?

Так, за год было нямала пацешных мэмаў тут, каторыя пашырыліся за межы майго каналу. Прыкладам, мэм пра зьнявагу беларускамоўнага, або мэм пра мэмы, ці вось мэм пра Яна Станкевіча. Я запускаў нават невялікі флэшмоб пра Зянона Пазьняка. Багата забаваў было, але.

Гэты канал дасягаў 1100 шаленчыкаў, але частка, хай там як, нас пакінула.

А з часу майго мінулага сэнтымэнтальнага звароту на 2023 год я так, здаецца, нічога такога й не дасягнуў. Заўжды йснуюць нейкія перашкоды, і палова зь іх — нутраныя, і мо, нават, прыдуманыя. Але паволі, патроху йду да мэтаў і вельмі прагну падзяліцца сваёю душою з вамі й з астатнім сьветам.

Зусім не журуся тутака — проста хацеў шчыра падзяліцца думкамі.
Я ўсім удзячны за ўвагу, вечную падтрымку й руплівасьць.

Прагну, каб кожны быў шчасьлівы.
З Новым годам!

Люблю вас

❤️‍🩹

1.1k 0 1 11 105

Я жывы — дзякую ўсім, хто цікавіўся ❤️‍🩹

На жаль, часу й рэсурсаў на Беларускі Шал не стае… Пастараюся вярнуцца да вас, шаленчыкі, як мага раней

Усім зычу цудоўнага дня й посьпехаў! ✨

1.4k 0 2 21 114







Беражэце сябе 💔








Дарэчы, я сам намаляваў нашага беларускага рыцара.
Шалом з аднаго з варыянтаў Пагоні.

Карыстайце ў сваіх мэмах. Хіба, пазначце хоць раз @belarusan, калі ласка.

А шчэ можна падзякаваць за мэм і файны шаблён 👉👈



1.4k 0 41 2 123

Мне прыпісваюць эйджызм, абразу Зянона Пазьняка й нацыяналістых. Так можа зрабіць толькі нейкі правакатар, каторы не знаёмы з імною й маёю творчасьцяю. Іначай бы людзіна не пісала бы такі аблыжны паклёп.

Я сам ёсьць нацыяналістым і вельмі паважаю Зянона Пазьняка. Падвойны сэнс можна праглядзець, дзе захочаш.

А шчэ нібыта я зьдзекуюся з хворых людзёў. Я шчыра спачуваю ўсім, каму не пашанцавала. Але маралістым увогуле ня варта карыстацца інтарнэтам, бо небясьпечна для псыхікі.

upd: нешта я сур’ёзна да кгбістага паставіўся. Варта было адразу забаніць, а я штось забагата ўвагі яму даў.

Беражыма свае нэрвы й не рэаґуйма на троляў — бо тролі якраз дабіваюцца нашых эмоцыяў.



1.2k 0 18 27 86

Шчыра дзякую сямёрцы каточкаў, што ахвяравалі мне ў тэлеґраме (€50/25/10/10/3/1/1), тым двом, што ахвяравалі мне на Paypal (~$10/50), і тым мілым, што падпісаліся на Patreon ($3/5/5/10).

Гэта вельмі прыемна й тое мне дужа паможа. Дзякую вам, цудзікі ❤️‍🩹🫂

Ды люблю ўсіх вас, шаленчыкі. Вы ўсе цудоўныя!







Показано 20 последних публикаций.