Нямецкага дэпутата пакараюць за тое, што адкрыў у Беларусі фірму "Цыбулька-Бел". Гэта сельскагаспадарчая арганізацыя, зарэгістраваная ў Гродзенскай вобласці. Там саксонскі дэпутат ад ультраправай партыі AfD ("Альтэрнатыва для Германіі) Ёрг Дорнау вырошчвае на продаж гародніну, бахчавыя і карнеплоды.
У Германіі яго могуць аштрафаваць на 42 тысячы еўра. Як піша газета Bild, "гэта не забаронена само па сабе, у лепшым выпадку сумнеўна з маральнага пункту гледжання. Бо краінай кіруе блізкі сябар Пуціна Аляксандр Лукашэнка, бездакорны былы савецкі апаратчык і сумна вядомы дыктатар".
Але справа ў тым, что дэпутаты парламента Саксоніі павінны паведамляць адміністрацыі парламента федэральнай зямлі пра дадатковую працу, чаго Дорнау не зрабіў.