Беларускія аўдыякнігі (audiobooks.by)


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Книги


Аўдыявыдавецтва
Дыстрыб’ютар
Самы буйны каталог беларускіх аўдыякніг
Слухай сваё ⬇️
https://taplink.cc/audiobooks.by
Пытанні? Прапановы? Пішыце @mikita12345 альбо contact@audiobooks.by

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Книги
Статистика
Фильтр публикаций


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
👀 Ці вы ўжо бачылі сёлетні кароткі спіс прэміі Гедройця?

А мы да вас з ачуменнай навіной: нашая каманда ўжо пачала запісваць адну з кніг, якія ў хуткім часе пазмагаюцца за галоўную літаратурную ўзнагароду года!

🤔 Ці здагадаецеся па ўрыўку, якую?


🤝 Дабрыдзень, даражэнькія!

🍂 Падсумоўваем вынікі першага месяца восені. Што адбывалася ў нас і нашых калег у верасні?

📙 Праект «Беларуская літаратура» выпусціў аўдыяверсію рамантычнай аповесці Уладзіміра Караткевіча «Чазенія», а таксама першую частку «Людзей на балоце» Івана Мележа.

📘 А нашыя калегі з «Кніжнага воза» у дзень сваіх народзінаў выклалі «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» Льюіса Кэрала.

📗 На старонцы беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Камунікат з’явіліся тры апавяданні Змітра Дзядзенкі і раман Людмілы Рублеўскай «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію».

📕 Разам з Асацыяцыяй Беларусаў у Амэрыцы і выдавецтвам Gutenberg Publisher мы выпусцілі «Марсіяніна» Эндзі Ўіра — культавы твор амерыканскай літаратуры, які з'явіўся адначасова ў папяровым, электронным і аўдыяфарматах.

❤️ Дзякуем, што застаяцеся з намі, даражэнькія. Сачыце за навінамі — працягваем запісваць і слухаць сваё!


✨Аўдыякніга-неспадзяванка кастрычніка ўжо на нашым ютуб-канале!

Нагадваем умовы: раз на месяц мы выкладаем адну аўдыякнігу на ютуб без назвы і аўтара. Вы слухаеце — і тым самым кідаеце выклік самім сабе: ці гатовыя вы прысвяціць некалькі гадзін свайго жыцця невядомаму тэксту? Ці даверыцеся лёсу?

Ніякіх папярэдніх стэрэатыпаў ці чаканняў. Проста аўдыякніга і вы. 

🎧 Шукайце спасылку на новую кнігу ў нашых сторыс, а таксама ў тэлеграме і ютубе!


👋 Вітанкі, даражэнькія! Нарэшце і надышоў час адкрыць таямніцу нашай восьмай аўдыякнігі-неспадзяванкі. 

У верасні мы вярнуліся да беларускай літаратуры: у першы восеньскі месяц вы слухалі «Шклатару» Артура Клінава — раман, назву якому дала рэальная кропка на мапе беларускай сталіцы, былы пункт прыёму шклатары, а цяпер — нонканфармісцкая галерэя, выдавецтва і кнігарня.

Як вам?


👀 Як з’явілася ідэя выдаць «Марсіяніна» па-беларуску?

Вось так пра гэта распавядае @racyja Мікіта Белаглазаў, прадзюсар праекта і кіраўнік audiobooks.by:

– Ідэя праекта з’явілася таму, што я далучыўся да Асацыяцыі Беларусаў у Амерыцы, і як чалец Асацыяцыі я вырашыў, што было б класна, каб мы зрабілі нешта для беларускай культуры, для беларускіх кніг з боку амерыканскіх беларусаў. 

І таму з’явілася ідэя, што давайце паспрабуем перакласці на беларускую мову і выдаць штосьці з амерыканскіх кніг. І хацелася перакласці не класічную, а нейкую сучасную кнігу, якая выйшла цягам апошніх дзесяці гадоў.


💥 Слухаем «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» Людмілы Рублеўскай ад «Камуніката»

Кніга «Забіць нягодніка, альбо Гульня ў Альбарутэнію» гэта вельмі ўдалы сінтаз «лёгкага чытва», кнігі для моладзі, фантастыкі, гістарычнага рамана і гуманістычнай літаратуры, якая ўздымае цяжкія, але патрэбныя для грамадства тэмы.

💬 «Мне падаецца, — гаворыць Кацярына Ваданосава, якая агучвае кнігі для Kamunikat.org, — што аўтарка зрабіла ўнікальную рэч: яна знітавала балючую, пакутлівую для беларусаў тэму сталінскіх рэпрэсій з сучасным будзённым жыццём звычайных маладых людзей, зрабіла сюжэт настолькі дынамічным, захапляльным і блізкім чытачу, што, занураючыся ў яго, мы можам ператрываць увесь жах падзеяў 1930-х гадоў. Мы не страчваем цікавасць, не адштурхоўваемся ў жаху, не маючы сілаў прапускаць у свядомасць падзеі, якія чорнай плямай ляглі на нашай гісторыі. А таксама мы пазнаем у персанажах сябе і сваіх блізкіх…»

🎧 Агучыла Кацярына Ваданосава, а знайсці і паслухаць бясплатна можна па спасылцы на нашым сайце. 

А яшчэ нагадваем, што гэтую кнігу таксама можна паслухаць у агучцы Сняжаны Дыяментавай ад нашай каманды ❤️


📚 Слухаем ажно тры навінкі ад «Камуніката»!

Тры апавяданні Змітра Дзядзенкі ў агучцы Змітра Бартосіка: абірайце, якое вам больш даспадобы!

📙 «Гісторыі ў прыцемках: Вуаерыст»

«Вуаерыст» гэта дэтэктыўны трылер у жанры «нуар», у якім падзеі часоў станаўлення БНР пачынаюць самым драматычным чынам уплываць на нашыя часы.

📗«Гісторыі ў прыцемках: Яйкі птушкі Рух»

«Яйкі птушкі Рух» гэта апавяданне Змітра Дзядзенкі, поўнае таямнічай містыкі. Гісторыя, у якой стары заклён, знойдзены ў судовых дакументах часоў росквіту ВКЛ, пачынае ўплываць на лёсы сучаснікаў.

📘«Гісторыі ў прыцемках: Голем з Малой Мар’ямпольскай»

«Голем з Малой Мар’ямпольскай» гэта дэтэктыўная аповесць, дзея якой разгортваецца ў Воршы часоў пашырэння БССР. У старасвецкім доме знакамітага на ўвесь горад хірурга адбываецца забойства маладой жанчыны, сястры гаспадара дому. Але сляды забойства вядуць... у Прагу часоў Францыска Скарыны.

🎧 Знайсці кнігі можна на нашым сайце, а паслухаць — на сайце Камуніката!


Ён ужо тут! 🎉 “Марсіянін” афіцыйна прызямліўся ў Гародні АБА! 🌕

Дзякуючы супрацы Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы @aba_together , выдавецтва Gutenberg Publisher @gutenbergpublisher і праекта Audiobooks.by @audiobooks.by пераклад і выданьне бэстсэлера сусьветнай фантастыкі ад Эндзі Ўіра стаў магчымым.

🚀 Пагружайцеся ў неверагодныя прыгоды выжываньня на Марсе па-беларуску – цяпер у папяровым, электронным і аўдыёфарматах!
Хочаце прачытаць з тэлефона, паслухаць, або патрымаць у руках – выбар за вамі.

🔗 Набывайце кнігу на gutenbergpublisher.eu, litarka.com або па спасылцы ў профілі.
Электронную версію можна знайсці на kobo.com, а аўдыёверсію — на audiobooks.by.

Дзяліцеся сваімі ўражаньнямі пасля падарожжа на Марс у каментарах ніжэй!

#gutenbergpublisher #themartian #марсіянін #чытаемпабеларуску #чытаемразам #кнігінабеларускаймове #проза #кніжныклуб


💥 Слухаем першую частку «Людзей на балоце» Івана Мележа ад праекта «Беларуская літаратура» @bielaruskajalitaratura!

👀 Новая агучка класічнага твора — вельмі раім паслухаць, нават калі вы добра знаёмыя з тэкстам.

Ну што ж, набярыце паветра ў лёгкіе — перад вамі беларускі мастхэв, эпапея і панарама, энцыклапедыя і самы поўны зборнік беларускіх мемаў. Крыўдаваць ці не, калі нехта назаве вас Васілём Дзятлікам, ці прынясе вам шчасце характар Ганны Чарнушкі, ці лёгка быць Яўхімам і ці складана — Хадоскай, усе гэтыя пытанні, хочам мы таго ці не, беларусам даводзіцца вырашаць усё жыццё.

🔔 Гэта першая частка твора, а каб не прапусціць другую, раім націснуць на званочак на ютуб-канале «Беларускай літаратуры»

🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце!


Гатовы дасьледаваць Марс па-беларуску? 🌍🚀

Захапляльная гісторыя выжываньня на Чырвонай плянэце цяпер на роднай мове! 📚

Мы з радасьцю анансуем, што дзякуючы супрацы Асацыяцыі Беларусаў у Амэрыцы, выдавецтва Gutenberg Publisher і праекта Audiobooks.by “Марсіяніна” Эндзі Ўіра можна будзе набыць у папяровым, электронным і аўдыёфарматах!

🔴 Дата рэлізу: 20 верасьня! 🔴

У незалежнасьці ад таго, ці любіце вы адчуваць папяровую кнігу ў руках, ці аддаеце перавагу чытаць на гаджэтах, або паглыбляцца ў гісторыю праз аўдыё, гэта падарожжа, якое вы не можаце прапусьціць!


💥 Слухаем навінку ад «Кніжнага Воза» @knizhnyvoz: «Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса» Льюіса Кэрала!

🎁 Віншуем калег з днём народзінаў і цудоўным рэлізам!

Адна з самых загадкавых гісторый класічнай літаратуры Вялікай Брытаніі. Кніга, выдадзеная яшчэ ў 1871 годзе вабіць і зачароўвае не толькі дзяцей, але і дарослых. Дзяўчынка Аліса прайшла скрозь люстэрка і апынулася ў свеце, які ўяўляе сабой вялікую шахматную дошку. Гаваркія кветкі і лес, у якім зніклі ўсе імёны. Паядынак паміж Львом і Аднарогам, рыцары ды каралевы. Блізнят Гу-та-та і Гу-ля-ля ды круглае яйка, якое ператвараецца ў Жаўтуна-Баўтуна.

🎧 Агучыла Крысціна Дробыш, а паслухаць можна проста зараз на «Кніжным возе»

🎥 А таксама глядзіце анімаваную казку з ілюстрацыямі Кацярыны Дубовік і анімацыяй Насты Кветкі на YouTube-канале аўдыявыдавецтва!


✨Аўдыякніга-неспадзяванка верасня ўжо на нашым ютуб-канале!

Нагадваем умовы: раз на месяц мы выкладаем адну платную аўдыякнігу на ютуб без назвы і аўтара. Вы слухаеце — і тым самым кідаеце выклік самім сабе: ці гатовыя вы прысвяціць некалькі гадзін свайго жыцця невядомаму тэксту? Ці даверыцеся лёсу?

Ніякіх папярэдніх стэрэатыпаў ці чаканняў. Проста аўдыякніга і вы. 

🎧 Шукайце спасылку на новую кнігу ў нашых сторыс, а таксама ў тэлеграме і ютубе!


👋 Вітанкі, даражэнькія!

Вось і надышоў час адкрыць таямніцу нашай восьмай аўдыякнігі-неспадзяванкі. 

Гэтым разам мы абралі твор замежнай літаратуры. У жніўні вы слухалі «І ўзыходзіць сонца» Эрнэста Хэмінгуэя — раман, які шмат хто лічыць найлепшым творам амерыканскага пісьменніка. 

Як вам?


🤝 Дабрыдзень, даражэнькія!

☀️ Падсумоўваем вынікі апошняга месяца лета. Што адбывалася ў нас і нашых калег у жніўні?

📙 Праект «Беларуская літаратура» выпусціў аўдыяверсію прытчы Змітрака Бядулі «Бондар».

📓 Серыя «Турэмная літаратура» завяршылася выхадам «Фарбаў паралельнага свету» — зборніка апавяданняў і эсэ журналіста, актывіста і палітвязня Міколы Дзядка. На жаль, пятая кніга серыі пакуль не можа пабачыць свет, але мы спадзяёмся, што хутка сітуацыя зменіцца. 

📗 На старонцы беларускай інтэрнэт-бібліятэкі Камунікат з’явіўся твор праваабаронцы,  лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры і палітычнага вязня Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя беларушчынай», апавяданні Алега Дашкевіча «З вышыні птушынага палёту» і раман Людмілы Рублеўскай «Сутарэнні Ромула».

🤝 У межах нашай супрацы з Радыё Свабода на лічбавых пляцоўках з’явіліся «Дзе пачую талаку, туды ногі валаку» Сяргея Вітушкі і «Былі, ёсьць, будзем» Алеся Белакоза — апошнія кнігі серыі «Бібліятэка Свабоды», якія на працягу года з’яўляліся на нашым сайце.
.
📕 А нашая каманда выпусціла ажно дзве навінкі: «Забойства на вуліцы Макаёнка» Клёка Штучнага — незвычайная кніга незвычайнага аўтара, апублікаваная ўпершыню і эксклюзіўна ў аўдыёфармаце. І, канечне, культавая «Дарога» Кормака Макарці — адзін з найлепшых твораў амерыканскай літаратуры XXI стагоддзя, кніга-лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі.

❤️ Дзякуем, што застаяцеся з намі, даражэнькія. Сачыце за навінамі — працягваем запісваць і слухаць сваё!


💥 Слухаем «Чазенію» Уладзіміра Караткевіча ад праекта «Беларуская літаратура»

👀 Новая агучка класічнага твора — вельмі раім паслухаць, нават калі вы добра знаёмыя з тэкстам.

Хутчэй за ўсё, гэта найлепшая гісторыя кахання ў нашай літаратуры. Так, вам давядзецца прабірацца да яе звярынымі сцежкамі праз ціхаакіянскую тайгу, далучыцца да праблем ядзернай фізікі і эвалюцыйнай біялогіі, але з якой лёгкасцю вы пройдзеце ўсе гэтыя сцежкі за руку з найлепшым апавядальнікам беларускай літаратуры!

🎧 Агучыла каманда праекта «Беларуская літаратура», а знайсці і паслухаць можна проста зараз на YouTube-канале праекта і нашым сайце!


🌞 Топ аўдыякнігі лета ад audiobooks.by!

Даражэнькія, у першы дзень восені дзелімся з вамі найбольш папулярнымі кнігамі гэтага лета - у нашым Instagram. Ці вашыя летнія успаміны таксама павязаныя з гэтымі творамі?


💥Слухаем «Сутарэнні Ромула» Людмілы Рублеўскай ад «Камуніката»

💬 «Бываюць кнігі, агучванне якіх даецца мне цяжка — гаворыць Кацярына Ваданосава, якая агучвае кнігі для Kamunikat.org — З напругай я пераадольваю кожную старонку, збегі зычных муляюць, манатоннасць сюжэта спрабуе закрасціся ў голас, які міжволі страчвае фарбы ды інтанацыі... «Сутарэнні Ромула» - поўная супрацьлегласць такім кнігам. Раман вельмі дынамічны, насычаны сюжэтнымі ніткамі, іх перапляценнямі, повязямі... Гэта напраўду цікавая кніга. Калі я чытала яе, мне падавалася, што я нагбом п'ю шклянку халоднай вады ў спякотны дзень: хутка, прагна, з азартам. Розныя гістарычныя эпохі, блізкія і далёкія адначасова, яскрава прапісаныя героі, якім мы спачуваем, якіх разумеем, з якімі смяемся і плачам, ненавідзім ды кахаем... 

🎧 Агучыла Кацярына Ваданосава, а знайсці і паслухаць бясплатна можна па спасылцы на нашым сайце.  


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
💔 Беларуская турэмная літаратура ўжо на пляцоўках

Першапачаткова гэта павінна была быць серыя аўдыякніг пяці беларускіх палітвязняў, чацвёра з якіх і сёння знаходзяцца за кратамі. Кнігі Ігара Аліневіча, Міколы Дзядка і Алеся Бяляцкага можна паслухаць ужо цяпер — аднак на дадзены момант мы вымушаныя скончыць серыю без «Каменнага сэрца» Паўла Севярынца. Мы верым, што хутка настане час, калі публікацыя гэтай кнігі не будзе несці пагрозу як яе аўтару, так і чытачам — таму прытрымаем яе да лепшых часоў. Чакаем разам, даражэнькія.

Астатнія 4 аўдыякнігі серыі вы можаце паслухаць проста зараз:
“Турэмныя сшыткі” Алесь Бяляцкі
“Еду ў Магадан” Ігар Аліневіч
“Бунт батанікаў” Зміцер Дрозд
“Фарбы паралельнага свету” Мікола Дзядок


💥Слухаем «З вышыні птушынага палёту» Алега Дашкевіча ад «Камуніката»

Апавяданні Алега Дашкевіча друкаваліся ў розных перыядычных выданнях Беларусі на працягу больш як дваццаці гадоў, але сабраныя разам у кнігу ўпершыню. 

Гэта своеасаблівыя замалёўкі-рэпартажы з мінулага і нашага стагоддзя (тысячагоддзя!), у якіх дакладна, сур’ёзна і з гумарам перададзены той час, падзеі і надзеі беларусаў, а праўдзівей — само нашае жыццё.

🎧 Агучыў Зьміцер Бартосік, а знайсці і паслухаць бясплатна можна па спасылцы на нашым сайце. 
 


🔥 «Дарога» Кормака Макарці ўжо на пляцоўках!

Постапакаліпсіс на нашай планеце. Паўсюль руіны і цемра. Ніводнай птушкі, ніводнай жывёлы, толькі банды здзічэлых ад голаду людаедаў. На фоне мёртвых краявідаў па разбуранай зямлі вандруюць дзве ледзь заўважныя фігуры – бацька і сын. Наперадзе іх чакае поўная небяспекі дарога ў невядомае, вакол іх – свет мёртвай надзеі, адчаю і страху, а ў іх саміх яшчэ засталася тлеючая любоў...

Адзін з найлепшых твораў амерыканскай літаратуры XXI стагоддзя, уганараваны Пулітцэраўскай прэміяй у 2007 годзе. Па сённяшні дзень «Дарога» трывала застаецца ў спісах сусветных бестселераў, а за яе аўтарам замацавалася слава выбітнага пісьменніка сучаснасці.

📖 Папяровую версію можна купіць на сайце выдавецтва Кнігаўка.

🤝 Аўдыякніга была запісаная пры фінансавай падтрымцы беларускіх супрацоўнікаў кампаніі Google.

🎧 Агучыў Віталь Краўчанка, а набыць і паслухаць можна па спасылцы на нашым сайце.

Показано 20 последних публикаций.