14 снежня 2024 года а 14-й гадзіне ў галоўным корпусе музея (сяродкрыжжа) у рамках выставы «Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957» адбудзецца лекцыя Сінілы Анатоля Мікалаевіча «Творы Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР: Вярнуць Нельга Забыць».
У лекцыі разглядаецца няпросты лёс Дзяржаўнай карціннай галерэі БССР, даваенныя мастацкія зборы якой былі самымі багатымі і разнастайнымі сярод музеяў Беларусі. Асноўная ўвага нададзена наступным этапам існавання ўстановы: фарміраванне калекцыі, рабаўніцтва падчас нямецка-фашысцкай акупацыі і вываз твораў у Германію, вяртанне пасля вайны на радзіму, страты і знаходкі музейных прадметаў з ДКГ БССР. Падводзяцца вынікі даследванняў па выяўленню карцін, абразоў з даваенных збораў за апошнія гады і акрэсліваюцца магчымыя шляхі для далейшых пошукаў “згубленых” твораў.
Сініла Анатоль Мікалаевіч –настаўнік Багушэвіцкай сярэдняй школы Бярэзінскага раёна, аспірант аддзела архітэктуры ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», навуковы кансультант выставы «Страты і вяртанні. Лёс мастацкіх каштоўнасцей Дзяржаўнай карціннай галерэі. 1939–1957».