Той рэдкі выпадак, калі зачапіла рэклама ў Architectural Digest, створаная з дапамогай ШІ:) І нават захацелася даведацца, што ж менавіта тут рэкламуюць.
Аказалася, Samuel & Sons — кампанія, якая спецыялізуецца на аздобных матэрыялах: стужках, тасьме, махрах і іншых дэкаратыўных элементах.
І вось тут ШІ мяне не бянтэжыць, бо:
1) ён выкарыстаны буйным брэндам
2) дзеля візуальнай ідэі, якую было б складана ўвасобіць у рэальнасці.
Затое я знайшла
на сайце кампаніі раздзел Inspiration, у якім ёсць чым натхніцца майстрам і не толькі. Прынамсі, мне было цікава разглядаць, як па-рознаму можна выкарыстоўваць аздобныя матэрыялы.