Напярэдадні 100-годдзя Васіля Быкава адбылася першая прэзентацыя майскага нумара-альманаха часопіса “Роднае слова”, прысвечанага народнаму пісьменніку Беларусі.
Яна невыпадкова прайшла ў гістарычных сценах Беларускага дзяржаўнага архіва-музея літаратуры і мастацтва, з якім нас звязвае даўняе сяброўства, а таксама сёлетні праект “Ex archivo”.
Рэдакцыя “Роднага слова” ўдзячная калегам за сумесную ініцыятыву круглага стала “Васіль Быкаў. Шляхі і перспектывы даследавання і інтэрпрэтацыі творчасці”. Яго спікерамі сталі прадстаўнікі навукова-асветніцкай грамадскасці, у тым ліку аўтары прэзентаванага роднасловаўскага нумара-альманаха, – біёграфы празаіка, літаратура- і мастацтвазнаўцы, літаратары, архівісты, супрацоўнікі вядучых літаратурных і мастацкіх музеяў, якія падзяліліся сучасным поглядам на асэнсаванне асобы і спадчыны класіка айчыннай літаратуры.
Падчас мерапрыемства была адкрыта выстава паводле ўнікальных матэрыялаў архіва-музея “Сам-насам з вечнасцю”.