Ну, што ж, калі паглядзець запіс той сустрэчы, яно так і выглядае. Зяленскаму далі сказаць пару словаў пра тое, што расея парушае ўмовы (калі хтось ведае гісторыю, для вас гэта не навіна), пасля чаго накінуліся на яго, заткнулі, калі пачынаў казаць, яны амаль крыкам яго перабівалі, каб той не дай божа не сапсаваў ім карцінку, як тое было з тым жа Макронам, які Трампа папраўляў, а потым Трамп сказаў "мы пабачылі дастаткова, гэта будзе класна выглядаць на тэлебачанні."
Гэта кароткі пераказ на выпадак, калі хтось сумняваўся, што гэта было спланавана загадзя. Да чаго прывядзе гэтая трампаўская клаўнада, невядома, але вектар ягонай палітыкі робіцца ўсё больш відавочным. Таму падцверджаннем словы пасля гэтага ў ініэрв’ю (доказ, што Трамп тупы, трэба было даць хоць дзень, каб людзі забылі, што Зяленскі казаў, каб не так відавочная хлусня была), дзе ён распавядаў, што "Зяленскі хоча падпісаць угоду і ваяваць далей, а вось владімір путін маладец, палітік лідер і барец, хоча міру." Так-та нічога новага, гэта ўсё было бачна шчэ падчас ягонай перадвыбарчай праграмы (адна з нешматлікіх рэчаў, пра якія Трамп не хлусіў, але ў ягоным выпадку часта адразу бачна, калі ён хлусіць, а калі не), але той факт, што гэта ўсё ж сталася, даволі непрыемны. Таму чакаем, што будзе далей, а яшчэ лепей пралельна з тым данацім на УСУ (або каліноўцам і іншым беларусам на фронце ва Ўкраіне) калі хто грошы мае