Połk Kalinoŭskaha / Полк Каліноўскага


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Политика


Афіцыйны канал Палка імя Кастуся Каліноўскага
Сайт Палка: www.kalinouski.org
Далучыцца да Палка: @Rekrut_PKK_bot
Кантакт для СМІ і іншых асоб: @PKK_media_bot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Политика
Статистика
Фильтр публикаций


Беларусы на абароне Пакроўска!

Ваяры Палка Каліноўскага прымаюць удзел ў жорсткіх баях за горад Пакроўск. Беларускія добраахвотнікі змагаюцца плячо да пляча з украінскімі абаронцамі, даючы годны адпор ворагу.
На фота — праца мінамётнага разліку групы «Волат» Палка Каліноўскага.

🎞 YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X

Нас можна падтрымаць тут


Тры гады таму, 3 сакавіка 2022 года, у баі пад Бучай загінуў беларускі добраахвотнік Ілля «Літвін» Хрэнаў. Бараніць Украіну ён прыехаў яшчэ ў 2014 годзе, пазней працаваў у сферы ІТ, а ў першы дзень поўнамаштабнай вайны зноў узяў у рукі зброю і пайшоў ваяваць добраахвотнікам.

Літвін стаў першым беларусам, які аддаў жыццё за Украіну ў гэтай вайне.

Героі жывуць, пакуль мы пра іх памятаем 🫡


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Хочаш міру – рыхтуйся да вайны! ⚔️

Мы, беларускія добраахвотнікі, з першых дзён стаім на абароне Украіны. Апошнія перамовы ў ЗША паказалі: Эўропе давядзецца разлічваць толькі на свае сілы.

Заклікаем усіх не спыняцца! Падтрымка Украіны – гэта не толькі дапамога нашым братам, гэта шанец спыніць вялікую вайну, якая можа ахапіць усю Еўропу.

Ад гэтай барацьбы залежыць і будучыня Беларусі. Не заставайцеся ўбаку – гэта датычыцца кожнага!
Не словамі, а справамі: далучайцеся да нашых шэрагаў і дапамагайце Палку Каліноўскага. 

Разам да перамогі! Слава Украіне! Жыве Беларусь!

💪 Падтрымаць нас: ТУТ
😉 Далучыцца да Палка Каліноўскага: @Rekrut_PKK_bot


✈️ Дрон дарагі, але жыццё нашых ваяроў— бясцэннае!

З першых дзён поўнамаштабнай вайны дроны Mavic сталі нашымі "вачамі". Гэтыя надзейныя і простыя ў абслугоўванні дроны дазваляюць весці анлайн-назіранне за полем бою. А версія Mavic 3T з цеплавізарам дазваляе працаваць нават уначы, у самыя крытычныя моманты.

На жаль, дроны не вечныя. Вораг іх збівае, яны ламаюцца. Таму мы пастаянна шукаем замену. Дзякуючы вашым ахвяраванням, мы ўжо сабралі на 2 дроны Mavic 3T, набылі іх, і яны гатовыя да баявой працы!

Наша задача — сабраць яшчэ на 2 дроны.

Заклікаем вас падтрымаць збор на дроны Mavic 3T: ТУТ

Разам да перамогі!
Жыве Беларусь! ✊
Слава Украіне! 🇺🇦


🚀 "Знішчаем акупантаў, ратуем коцікаў" 🐈

Новае відэа на нашым YouTube-канале!
Лета 2024 года, Харкаўшчына. Контрнаступ ЗСУ пад Ліпцамі. Беларускі добраахвотнік Салам, камандзір мінамётнага разліку Палка Каліноўскага, працуе ў групе агнявой падтрымкі. Іх пазіцыя — у сяле, якое жыхары вымушана пакінулі праз расейскі наступ. Сярод разбурэнняў засталіся сотні кінутых жывёл: куры, гусі, качкі, каровы, каты і сабакі.

🎥 Глядзіце поўнае відэа: YouTube
💪 Падтрымаць нас: ТУТ
😉 Далучыцца да Палка Каліноўскага: @Rekrut_PKK_bot


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Першы дзень поўнамаштабнай вайны…

📹 Гэта відэа 24 лютага 2022 года запісаў беларускі добраахвотнік Ян Мельнікаў у Кіеве — калі рашысцкая арда неслася на ўкраінскую сталіцу, атакуючы з поўначы да поўдня.

У той жа дзень група беларускіх добраахвотнікаў, сярод якіх быў і Ян, пачала дзейнічаць. Яны сталі асновай для стварэння Палка імя Кастуся Каліноўскага.

Гэта быў пачатак нашага шляху, які мы працягваем і сёння.

Мы не ведаем, колькі яшчэ будзе доўжыцца гэтая вайна. Але ведаем дакладна: мы будзем біцца да перамогі — за нашую і вашую свабоду!

Жыве Беларусь! ✊ Слава Україні! 🇺🇦


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
👍Выказваем шчырую падзяку беларусам Вялікабрытаніі і Бельгіі за аўтамабіль і гуманітарную дапамогу для Палка Каліноўскага! Усё ўжо перададзена на фронт.


Пакроўск — адна з самых гарачых кропак, дзе зараз ідуць цяжкія баі.

Тут плячом да пляча з украінскім войскам стаяць і нашыя ваяры з Палка імя Кастуся Каліноўскага. Пад Пакроўскам загінула беларуская гераіня Марыя Зайцава. У памяць пра яе і ўсіх беларускіх добраахвотнікаў, якія аддалі свае жыцці за свабоду Украіны, на ўездзе ў горад быў узняты беларускі нацыянальны сцяг.

Неўзабаве на нашым YouTube канале выйдзе відэасюжэт з Пакроўска.

🎞 YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X

Нас можна падтрымаць тут


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Выбуховая праца FPV-разліку “Вір” Палка Каліноўскага! 💥

Разам са смежнымі падраздзяленнямі нашы дроншчыкі на запарожскім напрамку ліквідавалі варожую пяхотную групу, пазіцыю варожага БПЛА, антэну і шэраг іншых мэт.

Падтрымайце нашых хлопцаў, каб яны і далей маглі эфектыўна выконваць сваю баявую працу!

🔋 Збор на акумулятары для дрона DJI Matrice
https://send.monobank.ua/jar/52vFytAkdH
🎯 Мэта: 60 000₴

Разам да перамогі! 😉


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Жорсткі штурм! 40 хвілін напружання!

Пяхота Батальёна Волат Палка Каліноўскага ідзе на штурм варожых пазіцыяў. Гэта відэа — поўнае пагружэнне ў атмасферу рэальнага бою з эмоцыямі, гукамі і драматызмам.

Не прапусціце! Глядзіце поўнае відэа на нашым YouTube-канале


"Пачастункі" ад Палка Каліноўскага ўжо ў дарозе!

🚀 120 калібр не пакіне абыякавым ніводнага акупанта. Жадаем ворагам "приятного аппетита" )

Усім плённага тыдня!

Нас можна падтрымаць тут

🎞 YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X 🎵 TikTok


🎯 Мінамётчыкі Палка Каліноўскага збілі варожы ўдарны дрон "Молния-2"!

Гэта адна з найноўшых распрацовак акупантаў — двухматорны дрон здольны несці 6 кг выбухоўкі і пераадольваць да 40 км. Але, дзякуючы майстэрству нашага мінамётчыка з групы "Волат", варожы беспілотнік быў знішчаны звычайным аўтаматам!

Падтрымайце нашых мінамётчыкаў і дапамажыце сабраць сродкі на рамонт і абсталяванне аўтапрычэпу для баявой працы.

🎯 Мэта: 20 000 ₴

Upd: Збор завершаны! ✅
Дзякуй усім хто падтрымаў! Разам да перамогі! 😉


Сёння ў Кіеве адбылося развітанне з Марыяй Зайцавай, беларускай добраахвотніцай, якая загінула ў баях пад Пакроўскам. Яна служыла ў Другім Інтэрнацыянальным Легіёне абароны Украіны, змагаючыся супраць расейскай агрэсіі. Марыя — сапраўдная гераіня. Памяць аб ей назаўжды застанецца ў гісторыі вольнай Беларусі!


🗓 2 лютага – Дзень нараджэння Кастуся Каліноўскага ☺️

Сёння мы ўшаноўваем памяць Кастуся Каліноўскага — героя Беларусі, які змагаўся за свабоду нашай краіны. Ён узначаліў паўстанне 1863–1864 гадоў супраць Расейска імперыі. Каліноўскі хацеў, каб Беларусь была вольнай і незалежнай. Таго ж жадаем і мы.

Яго мара – вольная Беларусь – працягвае натхняць новых герояў. У яго гонар названы Полк імя Кастуся Каліноўскага — вайсковае падраздзяленне, якое сёння працягвае яго справу, змагаючыся за свабоду і незалежнасць Беларусі.

Справа Каліноўскага жыве! Жыве Беларусь! ✊


Наш выбар — гэта барацьба да самай перамогі!

😉 Далучайся да Палка імя Кастуся Каліноўскага! Пішы на: @Rekrut_PKK_bot

🎞 YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X 🎵 TikTok


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Які выбар зробіш ты?

👍 Мы, добраахвотнікі Палка Каліноўскага, ужо зрабілі свой: мы змагаемся за свабоду і права на жыццё. Зло не спыніцца само, і час словаў скончыўся.

🎞 YouTube 🔵 Telegram 👍 Site
👥 Facebook 📷 Instagram 📱 X


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🧍‍♂Знаёмцеся — Соня, камандзір пяхотнай групы Палка Каліноўскага

Вайна змяняе людзей. Нават тых, хто некалі жыў па прынцыпе "Мая хата з краю". У нашым новым відэа на YouTube Соня шчыра дзеліцца сваёй гісторыяй: ад бяздзейнага жыцця ў Менску да самай цяжкай баявой аперацыі ўлетку 2024 года. У эксклюзіўным матэрыяле вы пабачыце шматлікія кадры з фронту, якія мы раней не публікавалі.

Гэта гісторыя пра аднаго з нас. Пра тое, як звычайны хлопец стаў ваяром. Не прапусціце! Падпісвайцеся на наш YouTube-канал, каб пабачыць новыя відэа.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
🔥 Працягваем біць ворага!

Аператары FPV-дронаў Палка Каліноўскага паспяхова выконваюць баявыя задачы на Запарожскім накірунку. У выніку:
знішчаны або выведзены з ладу некалькі 120-мм мінамётаў,
152-мм гаўбіца Д-20,
буйнакаліберны кулямёт ДШК.

Каб нашы пілоты і далей маглі эфектыўна знішчаць акупантаў, патрэбна ваша падтрымка!
Збор на дроны Mavic 3T.


Разам да перамогі!
Жыве Беларусь! Слава Украіне!


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Адна з рэчаў, якая нас натхняе і дае сілы для далейшай барацьбы, — гэта ваша падтрымка.

Полк імя Кастуся Каліноўскага выказвае шчырую падзяку беларусам Бельгіі за святочныя падарункі. Перададзеныя вамі прысмакі, шкарпэткі, сродкі гігіены і іншыя карысныя рэчы ўжо адпраўлены на фронт нашым ваярам.

Нас можна падтрымаць тут

Показано 19 последних публикаций.