Начытваючы артыкул Агусцінаса Валдэмараса (між іншым, заснавальніка арганізацыі “Жалезны Воўк”) “Нацыянальная барацьба ў Вялікім Княстве Літоўскім у XV-XIV стагоддзях”, напрошваецца думка аб суцэальнай непрыдатнасці хрысціянства ў рэалізацыі ці нават пераказванні тутэйшых сэнсаў. Аўтар разглядае эпізоды барацьбы літоўскага біскупцтва з прасоўваннем польскай мовы праз ксянзоў, што прыяджалі з розных куткоў Польшчы. Іх, так бы мовіць, намагаліся замяняць літоўцамі, высоўвалі патрабаванні да святароў ведаць літоўскую мову, але ўсе парафіі, дзе калісьці мэтанакіравана праводзілася моўная палітыка, сталі асродкамі пальшчызны і польскага палітычнага ўплыву ўжо ў 18-19 ст.
Справа ў тым, што хрысціянскае вучэнне не патрабуе дадатковых легітымізацый праз тутэйшую мову, культуру, абраднасць. Усюды, дзе царква выкарыстоўвала вышэйпералічаныя з’явы, яна рабіла гэта брутальна, павярхоўна, бяручы ад “народнага” выключна форму для прасоўвання ўніверсалісцкіх каштоўнасцяў. Інакш кажучы, у знікненні нейкіх моваў, культураў ды самабытнасцяў з біблійнага гледзішча няма ніякай праблемы. Таму Жыгімонт I у 16 стагоддзі загадаў тлумачыць вучнаям Евангеле не толькі па-літоўску, але і па-польску, бачыўшы слабасць літоўскага духавенства ў змаганні з паганствам. Фактычна, ужо з другой паловы 15 стагоддзя эліта з этнічна-народнай пераўтварылася на дзяржаўніцкую (у тым ліку хрысціянскую), што асабліва пасілілася пасля смерці апошняга нашчадка лініі Кейстутавічаў Міхала Жыгімонтавіча.
Тыя, хто цешацца рознымі катэхізмамі і іншай рэлігійнай літаратурай на народных мовах, пачынаючы з 15 стагоддзя, чамусьці абсалютна не цэняць пераклады трудоў “айца народаў” таварышча Сталіна на ўсе магчымыя і немагчымыя мовы, уключаючы латышскую і літоўскую.