Репост из: BSMU_official
🖌
💐 Паважаныя калегі!
Прыміце мае шчырыя віншаванні з Днём медыцынскіх работнікаў! Дзякую вам за прафесіяналізм, цярпенне, за самаадданую працу, якая з’яўляецца адказнай і неацэннай.
Медыцынская прафесія спакон веку лічылася адной з самых ушанаваных. Як пісаў вядомы лекар XVIII стагоддзя Фёдар Пятровіч Гааз: «Медыцына ёсць царыца навук, бо здароўе, безумоўна, неабходна для ўсяго вялікага і выдатнага на зямлі».
Галоўнай справай свайго жыцця мы абралі цяжкую, але ў той жа час вельмі патрэбную і высакародную місію. І гэты шлях не для выпадковых людзей, ён для моцных духам і добрых душой!
Медыкі штосекундна стаяць на варце здароўя, даюць магчымасць кожны дзень любавацца заходам і світаннем, дзяліцца радасцю з блізкімі.
Дарыць здароўе і жыццё – хіба гэта не самае сапраўднае шчасце, дзеля якога варта працаваць на карысць людзей. Бачыць ззяючыя вочы пацыентаў, чуць добрыя словы ад іх – у тым і ёсць сэнс медыцынскай прафесіі!
Ва ўрачысты дзень я жадаю вам невычэрпных душэўных і цялесных сіл, выдатнага настрою, жыццялюбства, аптымізму, дабрабыту, веры, надзеі, кахання, міру. Няхай радасць ад заняткаў любімай справай прыносіць натхненне, поспех заўсёды спадарожнічае ў нялёгкай працы. Няхай у вашым жыцці не будзе нягод, і яно будзе насычана яркімі і незабыўнымі момантамі як мага часцей. Няхай родныя чакаюць вас ва ўтульных дамах.
Са святам!
Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар медыцынскіх навук, прафесар Сяргей Рубніковіч ✍️