×
Deleted account
Forward from: ЯДНАЙСЯ
Добрыя навiны
🔊ЕС пашырыў санкцыі супраць рэжыму ў Беларусі.
🔊Падарваны адзін з самых магутных нафтавых катэраў Расіі "SIG", які транспартаваў паліва для расійскіх войскаў.
🔊 Легендарны беларускі заўзятар Вася Пешаход прадае сваю футбольную калекцыю для падтрымкі беларускіх дабраахвотнікаў.
🔊 4 жніўня ўжо ў дванаццаты раз адзначаны Міжнародны дзень салідарнасці з грамадзянскай супольнасцю Беларусі. У гэты дзень са зваротам да беларусаў звярнуўся Лех Валенса.
🔊У Беларускім Доме Варшавы адкрыты мурал «Няскораных беларусаў».
🔊У Берліне прайшла чарговая акцыя ў гонар вядомых беларусаў, ахвяраў царскага, савецкага і лукашыстоўскага рэжымаў. На гэты раз гэта Ларыса Геніюш — выбітная паэтка і нязломная дзеячка беларускага адраджэння, дзень народзін якой выпадае на дзень, калі сотні тысяч беларусаў, як яна марыла, «прачнуліся» пасля фальсіфікаваных выбараў 2020 года.
🔊Напярэдадні трэцяй гадавіны прэзідэнцкіх выбараў 2020 года беларускі Беластока сабраліся разам, каб нагадаць сусветнай супольнасці, што нішто не забыта.
🔊€574 356 сабралі на марафоне салідарнасці з палітвязнямі "Нам не ўсё роўна!". У чарговы раз мы пераканаліся ў сіле і згуртаванасці беларусаў ва ўсім свеце.
🔊У Вільні прэзентавалі кнігу Алега Груздзіловіча «Мае турэмныя муры».
🔊 Былая дырэктарка Іўеўскага музея Рэгіна Лавор збегла з хіміі, цяпер робіць вышыванкі ў Беластоку.
🔊Беларускіх суддзяў, якія выносяць палітычныя прысуды, будзе чакаць асобны трыбунал.
🔊Завяршыліся Дні беларускай культуры-2023. Слоган акцыі "Расказаць Беларусь” гучаў на трох дзясятках імпрэзаў у 5 краінах свету.
🔊Беларусы Вільні стварылі ініцыятыўную групу для адкрыцця беларускамоўнай школы.
🔊Бібліятэка Кангрэса ЗША вылучае беларускія кнігі ў асобны раздзел.
🔊Археолагі Інстытута гісторыі НАН Беларусі на беразе возера Чарсцвяды Ушацкага раёна знайшлі ўнікальныя артэфакты полацкіх князёў.
🔊Крысціна Ціманоўская заваявала срэбра на чэмпіянаце Польшчы ў бегу на 200 метраў.
Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.
Разам пераможам!
@supolka_by | @jadnajsia_bot