ЯДНАЙСЯ


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Politics


Найди дружеское плечо и ощути радость помощи другим.
Улучши свою жизнь сегодня.
Создай сообщество (бел. суполку) вокруг себя.
О том, как: t.me/supolka_by
Задать вопрос, поделиться опытом и идеей, попросить о помощи: @jadnajsia_bot

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Politics
Statistics
Posts filter


*Музей Вольнай Беларусі, НАУ і Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні *запрашаюць беларусаў з усіх куткоў свету ўзяць удзел у* АГУЛЬНАНАЦЫЯНАЛЬНАЙ АНЛАЙН-ДЫКТОЎЦЫ!*
\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_
*21 лютага, у Дзень роднай мовы*, мы як ніколі можам паказаць нашу любоў да беларускай мовы.

Сёлета дыктоўка прымеркаваная да *100-годдзя з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава*, які лічыў, што лёс беларускай мовы неразрыўна звязаны з незалежнасцю нашай краіны: “Будзе незалежнай Беларусь ‒ будзе ўсё. У тым ліку мова і культура”.
І сёння, калі перад беларусамі асабліва востра стаяць пытанні абароны незалежнасці, а значыць, і захавання мовы, мы ні ў якім разе не павінны забываць пра гэтыя мудрыя словы нашага славутага пісьменніка.
\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_
🗓 21 лютага [BELSAT LIFE](@belsat_life/videos' rel='nofollow'>https://www.youtube.com/@belsat_life/videos)
🕓 19:00 – Мінск; 18:00 – Вільня; 17:00 – Варшава.
\_\_\_\_\_\_\_\_\_\_
Далучайцеся да трансляцыі, дзе б вы ні былі!

_Дбайце пра сваю бяспеку і карыстайцеся VPN_


Хочаш даведацца, што такое свабода, адкуль яна празрастае і як знайсці ў сабе тое самае “унутраннае пачуццё свабоды”? Далучайся да бясплатнага анлайн-курса Cogito Ergo Sum!

🕰Дэдлайн - 4 студзеня
🏛Месцы - анлайн

Cogito Ergo Sum – гэта навучальная праграма для актыўных беларусаў і беларусак, якія хочуць заглянуць унутр сябе і сустрэцца з усімі тымі перашкодамі, якія стаяць на шляху да ўнутранай свабоды.

Праграмма складаецца з 8 анлайн-заняткаў (4 лекцыі і 4 практыкі), на якіх вы:

🔥 Паглыбіце сваё разуменне свабоды ў кантэксце філасофіі, эканомікі, палітыкі, лідэрства і ідэнтычнасці.
🔥 Прааналізуеце страхі і ўстаноўкі, якія заважаюць вам стаць унутрана свабоднымі.
🔥 Зразумееце, як моладзевы актывізм звязаны з міжнароднай палітыкай.
🔥 На прыладзе вядомых дзеячаў даведаецеся, як разуменне сваёй беларускасці натхняе і дае сілы бараніць сваю незалежнасць і многае іншае.

Заняткі пачнуцца 08.01.2024. Працягласць праграмы — 1 месяц.

Колькасць месцаў абмежаваная!

🌿Рэгістрацыя


Добрыя навiны

🔊Украінскія абаронцы працягваюць гераічна бараніць сваю краіну: тут, тут, тут, тут, тут і тут.

🔊
Пад санкцыі ЗША патрапілі беларускія прадпрыемствы, якія пастаўляюць ваеннае абсталяванне ў Расію.

🔊Швейцарыя ўвяла новыя санкцыі супраць Расіі і Беларусі.

🔊
Беларускі валанцёр ва Украіне Андрэй Венскі атрымаў падзяку ад Залужнага.

🔊Беларускія валанцёры наведалі прыфрантавы Херсон, дзе падарылі дзеткам сапраўднае адчуванне калядных цудаў.

🔊 ЕС абвясціў аб новай падтрымцы для беларускіх дэмакратычных сілаў і грамадзянскай супольнасці.

🔊
У Сейме Літвы падтрымалi прапанову выдаваць беларусам, якія ўцяклі ад рэпрэсій, ВНЖ тэрмінам на тры гады.

🔊
МЗС Латвіі выдзеліла 35 тыс. еўра Еўрапейскаму фонду за дэмакратыю для падтрымкі Беларускай міжнароднай платформы, якая збірае і захоўвае доказы парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі, аказвае падтрымку ахвярам палітычных рэпрэсій.

🔊
У 75 гадавіну прыняцця Ўсеагульнай Дэкларацыі Правоў Чалавека беларусы Латвіі зладзілі забег, каб прыцягнуць увагу да вялізных тэрмінаў пазбаўлення волі для палітвязняў ў Беларусі.

🔊
У гэтым годзе Беларусы Санкт-Пецярбурга напісалі 1507 паштовак з віншаваннямі з Днём Нараджэння землякам, палітвязням.

🔊
Абвясцілі лаўрэатаў Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год.

🔊Беларускі праваабарончы цэнтр "Вясна" атрымаў прэмію ААН у галіне правоў чалавека за 2023 год.

🔊
Выйшла аўдыякніга “Час сэканд хэнд” Святланы Алексіевіч у перакладзе Сяргея Дубаўца.

🔊
Андрэй Хадановіч і Вольга Шпарага трапілі ў шорт-лісты літоўскага конкурсу.

🔊
Выйшаў з друку беларускі пераклад Бібліі з арыгінальных моў.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot


▪️Увага добраахвотнікам
Працягваем дапамагаць нашым доблесным ваярам. На гэты раз збiраем сродкi на дрон для Палка Каліноўскага. Распаўсюджвайце інфармацыю аб зборы.

▪️Памятаем пра палітвязняў
«Калядная зорка свеціць над усімі, незалежна ад кратаў». Калядны збор на дзяцей палітвязняў і прыём заявак на яго працягваюцца. А тут — гід па віншаваннях палітвязняў са святамі.

▪️Калядны падарунак для дарослых
Не прапусціце трансляцыі новай зорнай оперы "Дзікае паляванне караля Стаха" на YouTube-канале Беларускага Свабоднага тэатра! Сёння апошнi дзень.

▪️Падводзім вынікі года
Што было яскравага i захапляльнага? А калi iнакш: узгадаць нагоды ганарыцца тым, што мы беларусы. Падтрымайце ініцыятыву і распавядзiце аб гэтым.

❤️Адраджаем нашу мову
Створана петыцыя, каб уключыць беларускую мову ў сэрвіс Duolingo. Далучайцеся!

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot


Добрыя навiны

🔊Фінляндыя ўдвая павялічыць вытворчасць боепрыпасаў, каб дапамагчы Украіне

🔊ВСУ паменшылі войска Расіі яшчэ на 850 акупантаў. Акрамя страт у жывой сіле, у ворага знішчана 18 танкаў і 15 бронемашын

🔊Вялікабрытанія працягне выкарыстоўваць супраць беларускага рэжыму санкцыі ды іншыя інструменты: тут i тут.

🔊
ЗША пацвердзілі неабходнасць узмацнення санкцыйнага ціску на рэжым лукашэнкі.

🔊Прэзідэнты Літвы, Латвіі і Польшчы адмовіліся фатаграфавацца з беларускім дыктатарам у Дубаі.

🔊Названыя фіналісты Прэміі праваабарончай супольнасці Беларусі за 2023 год.

🔊
У Бэрліне адбылося ўручэньне Мэдаля да стагодзьдзя Беларускай Народнай Рэспублікі выбітнай сьпявачцы Вераніцы Кругловай.

🔊«Нязломныя». У цэнтры Вільні з’явіліся твары палітзняволеных праваабаронцаў «Вясны».

🔊Кнігу палітвязня Ігара Аліневіча «Еду ў Магадан» пераклалі на ўкраінскую мову.

🔊Кнігу палітзняволенага анархіста Міколы Дзядка «Фарбы паралельнага свету» выдалі па-польску .

🔊Беларусы сабралі больш за 20 000 еўра для дзяцей палітвязняў.

🔊Беларусы замежжа паспелі выкупіць эскізы роспісаў Чырвонага касцёла.

🔊 У Еўрапейскім гуманітарным універсітэце ў Вільні адкрылася выстава, прысвечаная рэпрэсаваным лідэрам і актывістам беларускага працоўнага руху.

🔊
Блізу вёскі Гарадзішча, што на Случчыне, адкрыты помнік беларускаму пісьменніку і паэту Яну Скрыгану.

🔊Упершыню адной кнігай сабраны аўтографы Якуба Коласа.

🔊Лідар «J:морс» заснаваў беларускамоўнае выдавецтва аўдыякніг.

🔊Напярэдадні святаў валанцёры беларуска-ўкраінскага цэнтру «Сустрэча» разам з беларускім добраахвотнікам з батальёна «Волат» наведалі дзіцячы дом у Кіраваградскай вобласці.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot


▪️Увага беларускiм добраахвотнікам
Ваша дапамога тут і тут стане важкім укладам у вырашэнне баявых задач і выратаванне жыццяў.

▪️Памятаем пра палітвязняў
Падарыце дзецям палітвязняў навагодні цуд! Як стаць сапраўдным чараўніком — тут, тут і тут. І не забудзьцеся, што казку чакаюць і там, за кратамі.

▪️Праяўляем салідарнасць
Зладзім разам найбуйнейшае дзіцячае спаборніцтва Украіны! Падтрымайце "Кубак Белай пантэры" данатамi ці выступіце яго афіцыйным партнёрам. Падрабязней тут.

▪️Пераходзім
мяжу бяспечна
Паклапаціцеся, каб у вашых гаджэтах сілавікам не было, чым пажывіцца. Як падрыхтаваць тэлефон да кантролю на мяжы — тут. Не лішнім гэта будзе і ўнутры краіны.

❤️Адраджаем нашу мову
Даўнютка не практыкаваліся! Сёння — беларускія языкаломкі і парачка тэстаў пра родную мову: тут і тут.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot


💫У суботу 2 снежня ў Музеі Вольнай Беларусі у 13:00, адбудзецца сустрэча з аўтарам выставы DOM." Аляксандрам Кот-Зайцавым.

Алесь падзеліцца гісторыямі стварэння праекта, распавядзе пра творчы працэс і адкажа на пытанні.

✨У нядзелю 3 снежня ў 18:00 адбудзецца фінісаж выставы ў фармаце нефармальнай сустрэчы з аўтарам.

Наведвальнікі змогуць задаць пытанні і падзяліцца сваімі ўражаннямі ад выставы. У рамах фінісажу таксама адбудзецца перформанс "Shift" з удзелам харэографа Дашы Івановай.

Мовы: польская і беларуская.

Выстава «DOM.» — суб’ектыўны фотадакумент, спробы зразумець і паказаць, як тая ці іншая прастора ўплывае на асобу з дасвядчэннем эміграцыі.

🗓 2.12 13:00 | 3.12 18:00
📍 Muzeum Wolnej Białorusi, Foksal 11, Warszawa
📝 Уваход вольны


🔹Хакатон па правах чалавека
Першы такi Хакатон пройдзе 9-10 снежня i запрашае людзей з IT, праваабароны, актывізму, дызайну, проджект-мэнэджменту і проста зацікаўленых. Далучайцеся!

🔹 Стыпендыі для рэпрэсаваных
Паспейце падаць заяўку да 15 снежня! Стыпендыі на стажыроўкі або правядзенне даследаванняў — магчымасць стаць часткай міжнароднай акадэмічнай супольнасці.

🔹Ствараем эфектыўную каманду
Імкнецеся да поспеху? Залаты ключык — згуртаваны калектыў. Ужывайце прынцыпы эфектыўнай дзелавой камунікацыі ў камандзе, і ключык у кішэні.

🔹Увага! Дзеці!
Нагрузка ў нашых атожылкаў зашкальвае: школьныя заняткі, шматлікія кружкі, а ўвечар хатняе заданне. Як своечасова заўважыць ператамленне і што рабiць — тут.

🔹Захоўваем памяць аб продках
Наперадзе доўгія зімовыя вечары. Як зрабіць іх цікавымі і карыснымі? Стварыце сямейную хроніку. Тут кожнаму знойдзецца справа даспадобы.

Яднайся ў суполкі!


@supolka_by | @jadnajsia_bot


Прэмія імя Ежы Гедройця набліжаецца да фіналу! Стала вядома, калі агучаць імя пераможцы💫

25 лістапада 2023 года ў Гданьску будуць агучаны вынікі конкурсу і адбудзецца цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў прэміі імя Ежы Гедройця📖
Журы вызначыць тры найлепшыя кнігі, напісаныя ў жанры мастацкай або дакументальнай прозы і выдадзеныя ў 2022 годзе. Усе трое пераможцаў атрымаюць узнагароды.

На цырымоніі ўзнагароджання выступіць гурт «Relikt», які спалучае ў сваёй творчасці сучасныя музычныя плыні з глыбінным беларускім фальклорам.

▪️Таксама перад узнагароджаннем можна будзе наведаць дзве літаратурныя сустрэчы — прэзентацыю кнігі «Алесь Бяляцкі» і сустрэчу з Евай Вежнавец.

🔔Далучыцца да анлайн-трансляцыі і гядзець цырымонію ў любым кутку свету: https://www.youtube.com/watch?v=yreDV4CyDNI 📚


▪️Робiм добрыя справы
Дапамагчы хостэлу, які дае прытулак для беларусаў — тут. Падтрымаць праект перакваліфікацыі для палітвязняў — тут. Аказаць дапамогу Інфалініі для беларусаў, якія ўцяклі ад рэпрэсій, — тут.

▪️Памятаем пра палітвязняў
Далучайцеся да інфармацыйнай кампаніі "Пакуль усе не будуць вольныя!". Станьце голасам палітвязня! І яшчэ адрасы для канкрэтнай дапамогі тут, тут, тут, тут, тут і тут.

▪️Захоўваем
агульны дом
Ці ведаеце вы, што 5 ГБ на воблаку — 1 кг вугляроднага следу? Зніжайце свае лічбавыя адходы — дапамажыце планеце ўздыхнуць вальней!

❤️Адраджаем нашу мову
Ці любіце вы чытаць беларускія кнігі? Калі так, то гэтая гульня вам дакладна спадабаецца. А тут кнігi беларускіх пісьменнікаў, якія не расчаруюць.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot


Добрыя навiны

🔊ВСУ працягваюць наступальныя аперацыі і прасоўваюцца наперад: тут, тут, тут, тут і тут.

🔊
На магіле беларускага Героя, Народнага Героя Украіны Дзмітрыя "Ганса" Рубшэўскага, быў устаноўлены і ўзняты нацыянальны сцяг Беларусі.

🔊
Грамадскае аб’яднанне "Пагоня" выказвае падзяку беларусам. Дзякуючы салідарнасці і падтрымке беларускія дабраахвотнікi батальёна “Волат” падрыхтавалi пазашляхавікі да працы і зімы.

🔊Беларускія распрацоўшчыкі гульні World of Tanks сабралі больш як $1 млн. на хуткія для Украіны.

🔊Расейскія партызаны працягваюць супрацьстаяць крамлёўскаму рэжыму: тут і тут.

🔊
ЕС выступіў з заявай з нагоды Міжнароднага дня салідарнасці з Беларуссю – 12 лістапада: тут i тут.

🔊Беларусы з розных краін свету ўшанавалі памяць забітага Рамана Бандарэнкі: тут, тут, тут, тут, тут i тут.

🔊
У Партугаліі створана група «За дэмакратычную Беларусь».

🔊 Еўрапейскі суд агульнай юрысдыкцыі адмовіўся здымаць санкцыі з беларускага бізнэсмэна Мікалая Вераб'я, памагатага рэжыму.

🔊
Алесь Бяляцкі стаў лаўрэатам прэміі імя Аляхновіча.

🔊Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву Маргарыта Ворыхава атрымала прэмію «Маладая жанчына Еўропы 2023».

🔊Адзін з самых вядомых і папулярных сучасных беларускіх пісьменнікаў Уладзімір Арлоў узнагароджаны штогадовай прэміяй маршалка Падляскага ваяводства.

🔊У Прадстаўніцтве Дэмакратычнай Беларусі ў Бруселі адчыніўся арт-праект “Rooting Point”.

🔊Імя беларускага першадрукара Францыска Скарыны будзе насіць сквер у сталіцы Латвіі.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot


▪️Увага добраахвотнікам
Працягваем дапамагаць нашым доблесным ваярам. На гэты раз фiнансуем пакупку дрона Mavic 3Т и 2 антэн. Далучайцеся і распаўсюджвайце інфармацыю аб зборы.

▪️Донатым бяспечна
Як знізіць рызыкі, звязаныя з донатамі? Важная інфармацыя тут. І яшчэ некалькі каштоўных парад па бяспецы: тут і тут.

▪️Памятаем пра палітвязняў

15 лістапада – Міжнародны дзень пісьменніка ў зняволенні. Натхняйцеся творамi! Дасылайце малюнкi ў віртуальную галерэю-архіў творчасці палітвязняў.

▪️Клапоцімся аб здароўі

Вымушаная эміграцыя — сённяшняя рэальнасць. Як удалечыні ад радзімы своечасова правяраць сваё здароўе — тут. Платформа еЗдароўе ўсім у дапамогу!

❤️Адраджаем нашу мову
Падтрымайце збор подпісаў за магчымасць вывучаць беларускую мову ў Польскiх школах.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot


“DOM.” — персанальная выстава Аляксандра Кот-Зайцава ў Варшаве

У сераду, 15 лістапада, у 19:00 у Музеі Вольнай Беларусі ў Варшаве па адрасе Foksal, 11, адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы DOM беларускага фатографа Аляксандра Кот-Зайцава.

Праект пачынаўся з фотаграфічнай кнігі пад назвай “DOM.”, выдадзенай у 2019 годзе — суб’ектыўнага фотадакумента, спробы зразумець і паказаць, як тая ці іншая прастора ўплывае на асобу з дасвядчэннем эміграцыі.

Спецыяльным госцем адкрыцця выставы стане гурт NAVIBAND з акустычным выступам.

Праект быў прафінансаваны горадам Варшава і Старамейскім Домам Культуры🙌

Уваход вольны🌞
Даведацца больш💫


Добрыя навiны
Частка 2

🔊У
міжнародны вышук аб'яўлены начальнік Акрэсціна і яшчэ 5 сілавікоў.

🔊Міжнародны алімпійскi камітэт прыпыніў сяброўства Алімпійскага камітэта расеi.

🔊Выканаўчы камітэт УЕФА адхіліў рашэнне пра допуск расейскіх зборных U-17 да міжнародных спаборніцтваў.

🔊Ганна Кандрацюк i Максім Знак сталі лаўрэатамі Прэміі імя Алеся Адамовіча.

🔊Беларускі палітвязень, актывіст польскай меншасці Анджэй Пачобут стаў лаўрэатам польскай праваабарончай прэміі.

🔊Сузаснавальніца Беларускага свабоднага тэатра Наталля Каляда атрымала Ордэн Брытанскай Імперыі.

🔊Фільм беларускіх рэжысёраў патрапіў у шорт-ліст Еўрапейскай кінаакадэміі.

🔊Беларусцы прысвоена званне «Народны пісьменнік Казахстана».

🔊Святлана Алексіевіч прыняла ўдзел у Фестывалі літаратуры за мір дэмілітарызаванай зоны Карэі.

🔊У Берлінскім тэатры імя Максіма Горкага адбылася прэм’ера п’есы «Экстрэмісты» па твору беларускай паэткi Юліi Цімафеевай.

🔊Noize MC скандаваў "Жыве Беларусь!" разам з фанатамі і праспяваў песню пра Магілёў на канцэрце ў Варшаве.

🔊Скандальны мастак і акцыяніст Аляксей Кузьміч з'ездзіў у Беларусь па пашпарт і правёў аголены перфоманс, пакінуўшы ў дурнях беларускіх сілавікоў.

🔊Нацбібліятэка набыла рэдкі экзэмпляр Псалтыра Сімяона Полацкага.

🔊У Батумі адкрываюцца дзве беларускія школы.

🔊Хлапчук з Менска вядзе свой@arsenchik.belarus?_t=8h3ICBpZYqj&_r=1' rel='nofollow'> тык-ток на роднай мове.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot


Добрыя навiны
Частка 1

🔊Сі
лы абароны Украіны даюць магутны адпор расейцам на самых гарачых участках фронту і наносяць суперніку немалыя страты: тут, тут, тут і тут.

🔊Герой Беларусі Дзмітрый Рубашэўскі з пазыўным "Ганс" узнагароджаны "Хрэстам Харабрых" пасмяротна.

🔊Юная беларуска, якая дапамагае добраахвотнікам ва Украіне, атрымала пашпарт замежніка ў Чэхіі.

🔊Дэмакратычныя сілы Беларусі атрымалі асобны офіс у будынку Савета Еўропы ў Страсбургу.

🔊Святлана Ціханоўская выступіла ў Берліне на першай сустрэчы Альянса групаў «За дэмакратычную Беларусь». Такія групы ўжо існуюць у 22 краінах свету.

🔊Перададзена Пракурору Міжнароднага крымінальнага суда ў Гаазе другая частка камунікацыі аб датычнасьці Лукашэнкі да вайсковага злачынства.

🔊Экс-прэм'ер Вялікабрытаніі Барыс Джонсан падтрымаў кампанію па павышэнні дасведчанасці аб палітвязнях у Беларусі.

🔊У кастрычніку Таццяна Нядбай, старшыня Беларускага ПЭНа, зрабіла тур па ЗША з кнігаю (пра) Алеся Бяляцкага.

🔊У Прадстаўніцтве Дэмакратычнай Беларусі ў Брусэлі адчынілася выстава, прысвечаная лаўрэату Нобелеўскай прэміі міра 2022 Алесю Бяляцкаму.

🔊Еўрапейскія дыпламаты 27 кастрычнiка прыйшлі да будынка Вярхоўнага суда, каб выказаць салідарнасць з Віктарам Бабарыкам.

🔊Праваабаронцы надалі статус «былы палітвязень» 39 беларусам.

🔊Беларусы менш чым за дзень сабралі больш за 9000€ для асуджаных музыкаў TOR BAND.

🔊Кнігі беларускіх палітвязняў прэзентавалі на кніжным кірмашы ў Польшчы.

🔊Беларусы свету ўшанавалі памяць беларускай інтэлігенцыі, растрэлянай савецкімі акупантамі ў 1937 годзе: тут, тут, тут, тут i тут.

🔊У аўстрыйскім універсітэце запушчана стыпендыяльная праграма для беларусаў пад патранажам Святланы Ціханоўскай.

Што яшчэ добрае здарылася? Пішыце.

Разам пераможам!

@supolka_by | @jadnajsia_bot


🔹Героям месца тут
Працягваецца стварэнне новага батальёна "Western", які становіцца ў шэрагі Палка Каліноўскага. Калі вы маеце досвед службы ў прафесійным войску — далучайцеся!

🔹Фiнансуем экстрэмiзм
Калі вы у Вільні, спяшайцеся i паспееце! Сёння пройдзе аўкцыён у падтрымку палка Каліноўскага і расійскіх падраздзяленняў, якія ваююць супраць пуцінскай агрэсіі.

🔹Ствараем літаратуру памяцi
Збірайце і захоўвайце творчасць зняволеных сваякоў i сяброў з-за кратаў. Раскажыце iм аб прэміi імя Францішка Аляхновіча.

🔹Беларусам замежжа
Прыходзьце самі і клічце сяброў на выставу партрэтаў беларускіх палітвязняў «Беларускі мартыралог». 10 лicтапада адкрыццё і перформанс «Беларускія палітвязні гавораць».

🔹 Спраўляемся з маркотай
Тут — некалькі парад ад нутрыцыёлагаў, як з дапамогай харчавання напоўніць сябе новымі сіламі і энергіяй, так неабходнымі ў восеньскі перыяд.

Яднайся ў суполкі!

@supolka_by | @jadnajsia_bot


Forward from: Стоп Пропаганда
Кто хотел побед?

Мы собрали статистику за последние 9-10 месяцев работы. И вот что получилось:

- Всего было опубликовано постов во всех наших ресурсах - 1️⃣0️⃣9️⃣8️⃣. Кстати, подписывайтесь на те, которые вам удобнее: ТГ |Бот | ИГ | ТТ | ОК | ВК | YT | TW
- Было выполнено более 5️⃣0️⃣0️⃣0️⃣0️⃣0️⃣ доставок сообщений и контента
- Разработано на 6️⃣0️⃣🔤 несколько сногсшибательных сервисов, которые помогут нам значительно усилить борьбу. Нам нужна помощь как от программистов, так и финансовая от небезразличных вас: на сайте или в нашем боте 💗

- Заблокировано - 1️⃣9️⃣4️⃣ аккаунта. Из них: в ТикТок 1️⃣2️⃣3️⃣, в Ютуб 2️⃣1️⃣, в Инстаграм 5️⃣, в Телеграм 4️⃣2️⃣. Думаем этих побед будет значительно больше, но мы не имеем ресурса проверить все ссылки на посты и аккаунты, которые мы объявляли для жалоб. Присоединяйтесь в ряды наших волонтеров

- Еще пропагандисты скрывали свой контент самостоятельно или им помогали соц.сети, а значит он какое-то время не был доступен, а некоторый недоступен и до сих пор. Всего таких аккаунтов было более 1️⃣0️⃣0️⃣, а постов более 4️⃣0️⃣0️⃣!

Как вам? Но это же еще не все)

- Мы поработали или работаем с большим количеством инициатив, СМИ и другими и в 9️⃣9️⃣🔴 случаем мы были эффективны! Мы готовы к сотрудничеству со всеми. Пишите нам в бота.

- Мы серьезно подготовились к "Дню Х", и если, а вернее когда он будет, мы будем полезны и поспособствуем 🔴🔴🔴🔴🔴🔴!

- Если хотите безопасно получать сервис от Искусственного интеллекта прямо в Телеграм - добро пожаловать в бота - его базы данных вне РБ и РФ и не будут доступны губошлепикам.

- и ... многое мы не можем рассказать, чтобы пропагандист спал не спокойно и думал о своей скорой "кончине"))

Обязательно подпишите Петицию и отправьте её всем своим знакомым. Мы так и не набрали пока критической массы подписавших её людей, чтобы обратиться к администрациям соц.сетей.


Праект “Малус” рыхтуе трэці сезон

Малус — гэта беларускі падкаст з цікавымі мастацкімі гісторыямі ў фармаце пастановак, якія агучваюць прафесійныя беларускія акторы. Кожны выпуск — асобная гісторыя.

Праект паўстаў у пачатку 2022 года і за гэты час ужо было створана 36 выпускаў, якія агучылі акторы акторы-купалаўцы. Сярод іх: Алег Гарбуз, Міхась Зуй, Крысціна Дробыш, Сяргей Чуб і Андрэй Дробыш.

Праект “Малус” стаў вынікам пошуку новых фарматаў для сучаснай беларускай літаратуры, выкарыстання новых інфармацыйных тэхналогій і спалучэння розных галін мастацтва. Па задуме арганізатараў праекта, гэты падкаст таксама з’яўляецца добрым варыянтам для тых, хто хоча мець доступ да беларускай культуры, нягледзячы на вымушаную эміграцыю як творцаў, так і іх аўдыторыі, ды насуперак знішчэнню літаратурнай інфраструктуры ў самой Беларусі (закрыццё незалежных выдавецтваў, прэмій, крамаў, пераслед творцаў, выдаўцоў і інш.).

Слухаць падкаст “Малус” можна на любой з папулярных пляцовак: Google Podcasts, Apple Podcasts, Spotify, Аnchor, Сastbox, Яндэкс, YouTube, Amazon Music, Overcast, Pocket Casts, RadioPublic, Castro і Breaker.

Цяпер рыхтуюцца новыя выпускі для трэцяга сезона. З гэтай нагоды арганізатары праекта шукаюць патронаў, якія б маглі падтрымаць добрую культурніцкую ініцыятыву.

Каб падтрымаць праект, запрашаем вас стаць патронам на Patreon або падтрымаць яго данатам: https://bit.ly/3BVPr92


28-29 кастрычніка ў беластоцкім Centrum im.Ludwika Zamenhofa па адрасе Warszawska, 19 адбудзецца апошняя ў гэтым сезоне PRADMOVA💫

Сярод удзельнікаў і ўдзельніц фестывалю выбітныя беларускія дзеячы культуры і літаратуры: Андрэй Хадановіч, Уладзімір Някляеў, Валянцін Акудовіч, Таццяна Нядбай, Алесь Аркуш, Віктар Сямашка, Сяржук Доўгушаў, Марына Казлоўская, Ала Пігальская і іншыя.

У беластоцкай праграме фестывалю вас чакаюць дыскусіі і лекцыі, майстар-класы, прэзентацыі кніг, літаратурны квіз, узнагароджанне пераможцаў прэміі Францішка Багушэвіча і Алеся Адамовіча, а таксама ноч (НЕ)расстраляных паэтаў і іншыя культурныя падзеі.

〰️ Уваход на ўсе мерапрыемствы фестывалю вольны, але на некаторыя івэнты будзе патрэбная рэгістрацыя.

Больш інфармацыі тут💜


Forward from: Менскі ўрбаністычны
Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Sardečna zaprašajem!

…Не чакалі? А штогадовая міжнародная прафесійная ўрбаністычная канферэнцыя ўжо вяртаецца! 🔥

Тэма гэтага года — «Інфраструктура гасціннасці ад лакальнага турызму да буйных міграцыйных працэсаў».

Цягам апошняга часу мы нездарма шмат распавядалі вам пра лакальны турызм, транспарт, межы, гарадскія брэнды і міграцыю.

Праз падзеі апошніх гадоў і паслабленні кавідных абмежаванняў усё больш людзей перасоўваецца паміж гарадамі і краінамі, сутыкаецца з кантэкстам незнаёмых гарадоў і вымушана аператыўна вучыцца арыентавацца ў новых умовах.

— Ці надышоў час змяніць падыходы да планавання тэрыторый і ўлічваць дынаміку перасоўвання людзей?
— Ці можна зрабіць досвед перасоўвання ад кропкі да кропкі больш гладкім і інклюзіўным?
— Ці не прывядзе гэта да ўніфікацыі прастор і страты ідэнтычнасці?

Паспрабуем разабрацца ў межах канферэнцыі!

23 — 27 кастрычніка:
— Анлайн у ZOOM
— Афлайн у Вільні

Падрабязнасці
Спасылка на рэгістрацыю.

20 last posts shown.