Ян Ермаловіч
Forward from: ‡ Р У Х ‡
⚔️ ВІНШУЕМ З ДНЁМ ГЕРОЯЎ! 🇧🇾
У 1918 годзе беларускі народ зрабіў свой выбар і абвясьціў незалежнасьць Беларускай Народнай Рэспублікі. Але нажаль нашы землі сталі арэнаю супрацьстаяньня Польшчы і Савецкай Расеі. У кастрычніку 1920 году паміж імі былі падпісаныя папярэднія дамовы, якія падзялялі беларускія землі на дзьве часткі. Да часу канчатковага вырашэньня вызначалася нэўтральная зона ў раёне Случчыны.
Абураныя падзелам Беларусі случчакі вырашылі змагацца за волю і незалежнасьць Радзімы. 14 лістапада 1920 году ў Слуцку адбыўся Зьезд са 107 дэлегатаў рэгіёну, а таксама прадстаўнікоў арміі генэрала Булак-Балаховіча. На ім была абраная Рада Случчыны. Зьезд прызнаваў уладу Беларускай Народнай Рэспублікі і выказаў пратэст супраць бальшавіцкай акупацыі краю.
Неўзабаве пачалася мабілізацыя і ўтворана Слуцкая брыгада стральцоў войскаў БНР у складзе 1-га Слуцкага і 2-га Грозаўскага палкоў. Па розных зьвестках на абарону краю паўсталі ад 4.000 да 12.000 чалавек. Вайсковае камандаваньне ваярамі зьдзяйсьнялі Антон Сокал-Кутылоўскі, Андрэй Якубецкі, Лукаш Семянюк, Ахрэм Гаўрыловіч, Ян Мацэлі і іншыя. Палітычным камісарам ураду БНР быў прызначаны Павал Жаўрыд. Беларускія жанчыны з Горадні прыслалі ваярам бел-чырвона-белы сьцяг з Пагоняй і надпісам – Тым, што пайшлі паміраць, каб жыла Бацькаўшчына. Гэтыя словы сталі сапраўдным дэвізам мужных беларускіх паўстанцаў.
27 лістапада пачаліся першыя сур'ёзныя сутычкі з бальшавікамі. Нягледзячы на востры недахоп зброі, рыштунку і лекаў адпачатку беларускае добраахвотніцкае войска атрымала шэраг посьпехаў, карыстаючыся падтрымкаю насельніцтва і непадрыхтаванасьцю камуністаў. На падаўленьне паўстаньня бальшавікі кінулі Омскую дывізыю, якую ўзмацнілі кітайскімі і латыскімі адзьдзеламі. Нажаль чырвоныя акупанты змаглі пераламіць беларускі супраціў і да канца сьнежня прымусілі ваяроў перайсьці на польскі бок мяжы. Пры гэтым частка паўстанцаў адышла ў лясы і працягвала партызанскую барацьбу.
І хоць паўстаньне па выніку было задушана, а нашыя землі акупаваныя, Слуцкі збройны чын паказаў усяму сьвету, што беларускі народ існуе, змагаецца і жадае бачыць свой край вольным і незалежным. Таму дата 27 лістапада назаўсёды ўвайдзе ў беларускую гісторыю, як Дзень герояў.
| Далучыцца да РУХУ 🔝 | Дапамога РУХУ 🤝 | Чат-бот РУХУ 📝 | Тэлеграм РУХУ 💬 | Інстаграм РУХУ 📹 |
🏴 Беларусь перадусім! 🇧🇾