Forward from: Супер Мова
Месца, дзе гадаваліся пагоня і Пагоня.
20 сьнежня 1576 году кароль і вялікі князь Стэфан Баторы надаў мястэчку Сураж, што ў Віцебскай вобласьці, мескі герб: «у срэбным полі чырвоны крэпасны мур з трыма вежамі». У 1590 годзе Сураж апынуўся цэнтрам староства.
Сураж знаходзіцца за 43 км ад Віцебску, на аўтамабільнай дарозе Віцебск — Вяліж. Гэта даўняе места гістарычнай Віцебшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. На думку географа Вадзіма Жучкевіча, тапонім Сураж мог прыйсьці з Крыму (ад папярэдняй назвы места Судак) і мае значэньне, аналягічнае сучаснаму слову «супернік».
⚔️ Сураж узьнік у пачатку XVI стагодзьдзя як умацаваны пункт на ўсходзе Вялікага Княства Літоўскага. У 1560 годзе скончылася ўзьвядзеньне Сураскага замка, пад сьценамі якога ўжо існавала места.
Замак і мястэчка неаднаразова цярпелі ад захопніцкіх набегаў з усходу: у 1616 і 1633 гадох войскі Маскоўскай дзяржавы спалілі пасад Суражу, а у вайну вайну Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай — захапілі Сураскі замак. На 1771 год у месьце было 7 вуліцаў і больш за 120 будынкаў.
Славутасьці:
🌟 Алег Чудакоў (23 кастрычніка 1940 - 15 ліпеня 2021) - беларускі вучоны ў галіне сківічна-тваравай хірургіі.
🌟 Аркадзь Бясьсмертны (24 красавіка1893 - 3 верасня 1955) - беларускі скрыпач, дырыжор, педагог, прафесар.
🏰 Сураскі замак (XVI ст.)
❓На што былі гатовы Сапегі дзеля Суража? Месца, дзе гадаваліся пагоня і Пагоня. Як прыёмны сын Напалеона ў Суражы міланскія парадкі навёў.
▶️ Глядзіце Прыгоды Дылетанта - Сураж
@supermova #мова #гісторыя #сураж #вкл #геральдыка #герб