Kłačko Alaksandar
Forward from: Historyja
Расея ня там, дзе людзі размаўляюць па-расейску, і тым больш, яна не бязмежная, як лічыць сам Пуцін. Мяжа Расеі заканчваецца там, дзе людзі не дазваляюць павесіць сабе на вушы расейскую локшыну.
- піша Зміцер Гурневіч. https://t.me/dhurnievic/654
Цікава, так "супала", што ў Беларусі пануе расейская мова і шырэй расейская культура, а разам з імі расейская прапаганда. Ды і на ўсходзе Украіны, дзе цяпер найбольш баявых дзеянняў, таксама панавала і пануе расейская мова ды прапаганда, асабліва моцная на занятых тэрыторыях. Нават да 2022 года - гэта было заўважна, якія погляды мелі расейскамоўныя на паўднёвым-усходзе, толькі поўнамаштабная вайна гэта моцна змяніла. Бо тая прапаганда ішла праз... расейскую мову асабліва да расеізаваных людзей. Падобна было і часткова далей у Літве, у якой расейскамоўныя (расеізаваныя) больш падатныя на расейскую прапаганду, што асабліва бачна на пыркладзе "палякаў" Віленшчыны. А яшчэ можна паглядзець на Латгалію ў Латвіі.
Адныя "супадзенні" адносна спалучэння расейскай мовы з расейскай прапагандай у гэтай частцы Еўропы.