Forward from: Будзьма беларусамі!
30 траўня 1999 года адбылася трагедыя на Нямізе
Менск. Канец траўня. Спёка. На Нямізе – вялікі фэст з музкамі і півам. Спонсар – “Аліварыя”. Не менш за 10 тысяч чалавек святкуе. “Пілося-елася-любілася-танцавалася... А ў нябёсах хмара збіралася-набіралася…” – прагучыць пасля ў песні “Крывавае свята” Аляксандра Памідорава.
Раптоўны дождж з градам справакаваў людзей бегчы хавацца ў падземны пераход. Вынік – масавая таўкатня, гібель 53 чалавек, з якіх 42 – маладыя дзяўчаты, двое - міліцыянты. Яшчэ больш людзей атрымалі траўмы, пераломы. Пасля трагедыі ў краіне ўсталявалі трохдзённую жалобу.
У 2002-м у пераходзе быў усталяваны сімвалічны помнік – 53 броназвыя ружы на сімвалічных прыступках. Родныя і знаёмыя загінулых яшчэ доўга прыносілі да мемарыялу крыжыкі, кветкі, знічкі. Крымінальная справа была неўзабаве зачыненая – вінаватых не выявілі.
@Budzmaby