⚽️ ШКУРЫН ЕДЗЕ Ў КАРЭЮ? ⚽️
Беларускі форвард Ілля Шкурын патрапіў у сферу інтарэсаў «Сеула» і «Улсана» з чэмпіянату Паўднёвай Карэі, як паведамляе goal.pl.
Нагадаем, кантракт Іллі Шкурына са «Сталлю» (Мелец, Польшча) дзейнічае да 30 чэрвеня 2026 года. У бягучым сезоне за клуб ён правёў 18 матчаў ва ўсіх турнірах, у якіх вызначыўся пяццю забітымі мячамі, асістам і два разы атрымаў папярэджанне.
«Улсан» з’яўляецца дзейным чэмпіёнам Паўднёвай Карэі. «Сеул» у мінулым сезоне фінішаваў на пятым месцы. Чэмпіянат Паўднёвай Карэі стартуе ў лютым.