ЗІМОВЫЯ АЛІМПІЙСКІЯ ГУЛЬНІ-2026: ШАНЦЫ БЕЛАРУСАЎ НА ЎДЗЕЛ
Зімовыя Алімпійскія гульні-2026 адбудуцца ўжо амаль праз год, з 6 па 22 лютага ў італьянскіх гарадах Мілан і Картарына-д’Ампецца. Але для беларускіх спартсменаў удзел у гэтым мерапрыемстве застаецца пад вялікім пытаннем з-за санкцый, якія працягваюцца з боку міжнародных спартыўных федэрацый.
Сітуацыя з допускам беларускіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў у зімовых відах спорту застаецца складанай. Пасля пачатку расейскага ўварвання ва Украіну з тэрыторыі Беларусі ў лютым 2022 года большасць міжнародных федэрацый захоўвае забарону на ўдзел беларусаў, нават пад нейтральным сцягам. Вось што адбываецца на дадзены момант:
1️⃣ Міжнародная федэрацыя лыжнага спорту і сноўборда (FIS) і Міжнародны саюз канькабежцаў (ISU) пакінулі ў сіле поўную забарону на ўдзел беларускіх і расійскіх спартсменаў. Магчымасць выступлення пад нейтральным сцягам пакуль нават не разглядаецца.
2️⃣ Міжнародная федэрацыя біятлона (IBU) пацвердзіла адхіленне беларусаў ад усіх спаборніцтваў, уключаючы Кубак свету. Гэта рашэнне датычыцца і нейтральнага статусу.
3⃣ Міжнародная федэрацыя хакея (IIHF) працягнула адхіленне зборных Беларусі і Расіі ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах на сезон 2024/2025. Гэтае рашэнне было прынята на пасяджэнні савета IIHF 12 лютага 2024 года. Фінальны раўнд кваліфікацыі на Алімпійскія гульні-2026 ужо адбыўся ў жніўні 2024 года. Такім чынам, зборную Беларусі на зімовай алімпіядзе мы дакладна не пабачым.
4⃣ Адзіная федэрацыя, якая зрабіла крок насустрач, — гэта Міжнародная федэрацыя лыжнага альпінізму (ISMF). У сезоне 2024/2025 беларускім і расійскім спартсменам дазволілі ўдзел у спаборніцтвах, але толькі ў нейтральным статусе.
Што гэта значыць для беларускага спорту?
На дадзены момант шанцы на поўнавартаснае вяртанне беларускіх атлетаў у сусветныя спаборніцтвы вельмі малыя. Асноўныя міжнародныя федэрацыі прытрымліваюцца строгіх рашэнняў, і пакуль змены іх палітыкі не прадбачыцца. Але да Алімпійскіх гульняў-2026 час яшчэ ёсць, і многае будзе залежаць ад геапалітычных падзей у свеце. Міжнародны алімпійскі камітэт яшчэ можа перагледзіць крытэрыі допуску бліжэй да пачатку Гульняў.