❗️Лаўрэата прэміі «Беларускі спартыўны Алімп» Віктара Байкова судзяць за сэксуальны гвалт
У Гомелі 10 снежня пачынаецца разгляд крымінальнай справы па абвінавачванні ў распусных дзеяннях (арт.169 КК) і гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару (арт. 167 КК).
Судзіць будуць вядомага гомельскага трэнера, заслужанага трэнера Беларусі і лаўрэата прэміі «Беларускі спартыўны Алімп» Віктара Байкова. Ён ужо 40 гадоў працуе ў Гомельскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву. Сярод яго выхаванцаў ёсць прызёры Алімпійскіх гульняў.
Трэнера абвінавачваюць па частцы 2 абодвух артыкулаў. Згодна з фармулёўкамі ў Крымінальным кодэксе, гэта распусныя дзеянні ў дачыненні да асобы, што заведама не дасягнула 16-гадовага ўзросту, учыненыя з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення, альбо педагагічным работнікам або іншай асобай, на якога ўскладзены абавязкі па выхаванні непаўналетняга.
Справа будзе разглядацца ў закрытым рэжыме. Байкову пагражае ад 5 да 13 гадоў зняволення, калі яго віна ў судзе будзе даказана.