Цені праносяцца перад тварам
Без паўтарэньняў, але... Ізнову.
З колькімі зь іх я застацца марыў?
З колькімі зь іх я яшчэ знаёмы?
Рэкі няўмольна цякуць наперад.
Я так баюся паддацца плыні,
Што кожны дзень выхаджу на бераг,
Каб безнадзейна адстаць ад іншых.
Там прывітаюць мяне з пашанай
Тыя, хто думкі ня мае нават,
Што можна раптам пакінуць хату.
І заклікаюць застацца разам,
Апавядаць, як шукаў я вырай,
Што не існуе - вядома - сьмешна.
Шчасьцю сьляпому зайздрошчу шчыра...
Й кожную ноч уцякаю сьпешна.
Там, у віруючай плыні рэчак
Я сустракаю тых, хто мне блізкі.
Веру. Шаную. Люблю. Бясспрэчна.
Толькі ня вытрымаць доўга ціску.
І на чарговым крутым звароце
Вытнуся зноў а каменны бераг.
Цені чакалі яшчэ напроці.
Варта міргнуць - а навокал нерат.
Без паўтарэньняў, але... Ізнову.
З колькімі зь іх я застацца марыў?
З колькімі зь іх я яшчэ знаёмы?
Рэкі няўмольна цякуць наперад.
Я так баюся паддацца плыні,
Што кожны дзень выхаджу на бераг,
Каб безнадзейна адстаць ад іншых.
Там прывітаюць мяне з пашанай
Тыя, хто думкі ня мае нават,
Што можна раптам пакінуць хату.
І заклікаюць застацца разам,
Апавядаць, як шукаў я вырай,
Што не існуе - вядома - сьмешна.
Шчасьцю сьляпому зайздрошчу шчыра...
Й кожную ноч уцякаю сьпешна.
Там, у віруючай плыні рэчак
Я сустракаю тых, хто мне блізкі.
Веру. Шаную. Люблю. Бясспрэчна.
Толькі ня вытрымаць доўга ціску.
І на чарговым крутым звароце
Вытнуся зноў а каменны бераг.
Цені чакалі яшчэ напроці.
Варта міргнуць - а навокал нерат.