🇨🇦🦘🛻Калі канадскія войскі ў 1944 пачалі баявыя дзеянні ў Эўропе, яны хутка сутыкнуліся з патрэбай у панцыраваных машынах для перавозкі пяхотнікаў. Вынікам зрабіўся "Kangaroo" - транспарцёр на базе амерыканскай САУ M7 "Priest", з якіх былі дэмантаваныя гарматы. Агулам было перароблена каля 70 машынаў. Пасля канадцы пераабсталявалі для гэтых мэтаў таксама некаторую колькасць іншай тэхнікі, напрыклад - танкі "RAM" і "Churchill", але назву "Kangaroo" захавалася і за імі.