«Крынічкі, ціхія крынічкі» К. Кірыенка
Крынічкі, ціхія крынічкі,
Як я люблю вас, як люблю!
Жывы струменьчык невялічкі
Мне апявае ўсю зямлю.
З паклонам схілішся напіцца
— I раптам спынішся, замрэш:
Як быццам з гулкае зарніцы
Табе адкрыецца бязмеж,
Гадоў світанні, пошум алы,
Нязнаны нейкі свет святла...
А то ж крыніца нагадала
Твой шлях і ўсмешкай абдала.
#чытаем_дзецям
#зарэчанскі_дзіцячы_сад