zaniatak - падзеі Гродна і наваколля


Channel's geo and language: Belarus, Belarusian
Category: Edutainment


ZANIATAK - гэта суполка, дзе публікуюцца звесткі аб падзеях і цікавых мерапрыемствах ў Горадні, наваколлі і анлайн
Яшчэ больш падзей ў Інстаграме https://www.instagram.com/nastroi.hrodna/

Related channels

Channel's geo and language
Belarus, Belarusian
Category
Edutainment
Statistics
Posts filter


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
🔥 Новая порцыя камедыі ўжо ў гэту нядзелю! 🔥
На сцэне:
🐯 Зміцер Куніца
❤️‍🔥 Удобкін Аляксандр
🌟 Жэня Яначкіна
🍀 Стас "Зелень"


📅 27.04 (нядзеля)
🕒 18:30 збор, 19:00 пачатак
📍 Лаунж Бар "НА ЛУНЕ", Савецкая 29
💵 15 BYN без століка / 20 BYN са столікам
📞 Бронь у дырэкт


У заказніку «Азёры» пад Гродна зноў можна пракаціцца на сапраўднай дрэзіне па вузкакалейцы. Маршрут праходзіць праз мост праз Белае возера да Святога балота — месца гістарычных падзей 1863–1864 гг.

📅 Дата: серада - нядзеля
🕒 Час: 11.00 і 14.00
📍 Месца: заказнік «Азёры», Гродзенская вобласць
💵 Кошт: 50 руб дарослыя, 25 - дзеці ад 8 да 12 год.
📞 Кантакты: @ozery_zakaznik


Адкрыта рэгістрацыя на трэці этап спартыўнага арыентавання Grodno Streer-O Summer 2025

🗓 27 красавіка
⏰ 14.00
📍 г. Ліда
🖋 Падрабязней па спасылцы


📖 У Дзіцячай бібліятэцы на вул. Савецкай, 25 працуе кніжны клуб для падлеткаў.

Раз на месяц клуб сустракаецца, каб абмяркоўваць любімыя кнігі, дзяліцца ўражаннямі і знаходзіць сяброў. Размаўляць пра Гары Потэра, Персі Джэксана, «Котаў-ваяроў» — і нават наведваюць арт-галерэю з «мастацкімі» катамі! 🎨🐱

📚 Хочаце, каб ваш падлетак чытаў з цікавасцю? Раскажыце яму пра кніжны клуб.

🗓 Сустрэчы штомесяц
🔗 Падрабязней па спасылцы


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
🔤 Пачынаеце вучыць англійскую? Спрабавалі розныя прылады, але без выніку? Ужо былі ў англамоўнай краіне і знянацку зразумелі, што не ведаеце самых базавых словаў?
Тады вас можа зацікавіць бясплатны курс Let’s Learn English – Level 1 ад American English!

Курс на 52 тыдні самастойнага навучання з відэа, практыкай маўлення і слоўніка, рабочымі лістамі і тэстамі. Падыходзіць для пачаткоўцаў — усё тлумачыцца простай мовай ✅

📌 learningenglish.voanews.com


☕️ 25 красавіка ў Велікабрытаніі — Дзень гарбаты, і гэта ідэальны момант, каб запрасіць вас на сапраўдны five o’clock tea!

Вы даведаецеся пра чайныя плантацыі Індыі і Цэйлона, гатункі і грэйды, гісторыю гарбаты ў Брытаніі і правілы чаявання. І, вядома, пачастуецеся духмянай індыйскай гарбатай 🌱

🗓 25 красавіка (пятніца)
🕞 19:00
📝 2 гадзіны
💸 35 руб
📩 Запіс — у дырэкт @cudounia 😎


🎓 American Center Minsk запрашае старшакласнікаў, студэнтаў, маладых спецыялістаў, прафесіяналаў і прадпрымальнікаў на сустрэчу з American Councils. Вы зможаце даведацца пра магчымасці навучання (BA, MA, PhD), праграмы з поўным фінансаваннем, абмены і рэсурсы EducationUSA. Нават калі вучоба за мяжой не ў планах — гэта шанец пашырыць кругагляд і знайсці новыя ідэі 🇺🇸

🗓 23 красавіка
🕔 17:00
📌 @americancenterminsk
🔗 Рэгістрацыя па спасылцы


Віншуем усіх са святам Вялікадня!

Няхай гэты дзень як сымбаль адражэння да новага жыцця, прынясе святло, мір і справядлівасць да кожнага чалавека і ў кожны дом.


Да 30 красавіка Музей гісторыі Гарадніцы запрашае на выставу “Велікодная радасць”. У экспазіцыі — традыцыйныя велікодныя яйкі, гродзенскія вербы, старадаўняя форма для пасхі і сучасныя творчыя працы. Атмасфера свята і натхнення — гарантавана! 🌸🥚

📅 да 30 красавіка
🕒 10:00–18:00
📍 Музей гісторыі Гарадніцы, вул. Ажэшкі 37
📞 +375 (152) 62-04-53


🚶‍♀️ Знаёмы незнаёмы Гродна 1.2.
Гарадская бібліятэка імя Карскага запрашае 19 красавіка на экскурсію па патаемных куточках горада. У праграме агляд Гарадніцы, сумная гісторыя Завершызны, настаўніцкая калонія і - на завяршэнне агляд Каложскай царквы, найстаражытнейшага праваслаўнага храма Беларусі ⛪️

🗓 19 красавіка
🕐 13:00
💸 12 руб.
📞 8-0152 71-89-54


💪 Алег Ярмош (@aleh_yarmosh) запрашае дзяцей 9–13 год на прыгоду!

Сустрэцца з цяжкасцямі, каб стаць мацнейшымі і ўпэўненымі! Будзе весела, дынамічна і карысна 🎒🌿

🗓 19 красавіка (субота)
🕐 10:20–14:30
👧 узрост: 9–13 год
💸 25 руб. (другое дзіця з сям’і - 15 руб.)
📞 +375 25 954 69 61 (Алег, Viber)
📞 +375 29 225 12 17 (Таня)


🏡 Сядзіба Агінскага запрашае ўсіх жадаючых далучыцца да акцыі па добраўпарадкаванні музейнай сядзібы! Станьце часткай добрай справы і дапамажыце зрабіць гістарычнае месца яшчэ прыгажэйшым.

🗓 18 красавіка
🕐 14.00
📍 Музей-сядзіба Агінскага. Смаргонскі раён, аг. Залессе
👩‍🌾 Запрашаюцца ўсе дабраахвотныя


🌳 У Цэнтры рамёстваў “Спадчына” 17 красавіка адкрываецца выстава “Другое жыццё дрэва” майстра Паўла Камарца – удзельніка Народнага калектыву “Гарадзенскi каларыт”. Больш за 10 год ён прафесійна стварае мэблю і прадметы інтэр’ера, спалучаючы традыцыі і сучасныя тэхнікі.

🗓 7 красавіка – 12 траўня
🕐 з 10:00
📍 Цэнтр рамёстваў “Спадчына”, вул. Рэйманта, 12
💸 уваход вольны
📞 +375 152 68 38 21


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
🌿 Хочаш дапамагчы захаваць дзікую прыроду? Далучайся да бясплатнага трэнінгу "Народны маніторынг".

🗓️ 16 красавіка
⏰ 19:00
💻 Zoom
🖋️ рэгістрацыя па спасылцы тут

Ад цябе патрэбны час і жаданне, а спецыялісты раскажуць, што і як трэба рабіць.

На лекцыі ты даведаешся пра маніторынг чырвонакніжных відаў:
❓як пад ахову аддаюцца месцапражыванні ахоўных відаў;
❓навошта і як арганізоўваецца маніторынг спецыяльна ахоўных участкаў;
❓ хто і за што нясе адказнасць.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Размоўны клуб "Мова для ўсіх" запрашае на чарговую сустрэчу, тэма якой
🕊 Птушкі + Ступені параўнання прыметнікаў і прыслоўяў + Шчасце🌿
🗓️ 16 красавіка
⏰ 19:00
🖋️ запіс праз асабістыя паведамленні да арганізатара ў Інстаграме

План сустрэчы:
1️⃣ Паўтарэнне лексікі на тэму “Птушкі” ў межах граматычнай тэмы “Ступені параўнання прыметнікаў”. Як правільна: “Свіргуль хутчэй за ластаўку” ці “Свіргуль хутчэйшы за ластаўку”? “Жораў разумнейшы за іншых балотных птушак” ці “Жораў найразумнейшы за іншых балотных птушак”?
2️⃣ Абмеркаванне тэмы “Шчаце”

3️⃣ Чытанне і абмеркаванне выразаў славутых людзей на тэму “Шчасце”.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Размоўны клуб: Learning English through Memes: мемы, жывая лексіка і слэнг

🗓️ 17 красавіка
⏰ 20:00
💻 анлайн
🇬🇧 мова сустрэчы - англійская
🖋️спасылка на рэгістрацыю тут

Разам з Анэлі Арана, выкладчыцай і прафесаркай універсітэта з Фларыды, вы знойдзеце адказы на наступныя пытанні:
❓Над чым смяюцца амерыканцы?
❓Якія коміксы адлюстроўваюць паўсядзённае жыццё амерыканцаў?
❓Як мемы дапамагаюць зразумець мову і культуру?


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Сёння можна наведаць размоўнага клуба "Мова для ўсіх". Вас чакае сустрэча на англійскай мове на тему "Art Tools / Прылады мастака" 🖌️🎨

🗓️ 14 красавіка
⏰ 20:00
🇬🇧 мова сустрэчы - англійская
🖋️ каб далучыцца да сустрэчы, пішыце праз Інстаграм арганізатару

📋 План сустрэчы:
1. Размова з мастачкай Сашай, якая распавядзе пра мастацкія сродкі для жывапісу і графікі;
2. Вы даведаецеся, навошта патрэбныя незвычайныя мастацкія інструменты.
3. У вас будзе магчымасць задаць усе пытанні наконт працы мастака.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Майстар-клас "Дрэва жыцця"🧵 у тэхніцы макрамэ ад Людмілы Фадзеевай

🗓️ 13 красавіка
⏰ 17:00
📍 плошча Савецкая
💰 60 рублёў (уключаны ўсе матэрыялы)
🖋️ запіс праз асабістыя паведамленні ў Інстаграме тут

Вузельчык да вузельчыка, уплятаючы радасць і цеплыню душы, вы створыце сучаснае стыльнае, напоўненае глыбокім сэнсам, ўпрыгожванне для свайго дома. Памер - 30х80см, склад - 100% бавоўна.


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Народны маладзёжны музычна-драматычны тэатр "Гарадзенская Надзея" запрашае на спектакль паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа “Сымон-музыка”.

🗓️15 красавіка
⏰18:00
📍вул. Дзяржынскага, 1 (Канцэртная зала)
💰 7 рублёў
📞 набыць квіткі па нумары 62-00-94

"Сымон-музыка" - другая па значнасці паэма Якуба Коласа. Знакаміты твор займае асаблівае месца ў беларускай літаратуры, гэта расказ пра ўзаемасувязь мастацтва і навакольнага асяроддзя, пра нараджэнне Творцы.

У аснове сюжэту «Сымона-музыкі» - гісторыя юнака, скрыпача-самавука з беднай сям'і, які вандруе па свеце ў пошуках лепшай долі.

Кіраўнік тэатра: Алег Саладуха
Рэжысёр: Наталля Дацэнка
Харэограф: Ганна Сафронава
Педагог па вакале: Ала Шаркевіч
Гукарэжысёр: Вячаслаў Амбрасевіч


Video is unavailable for watching
Show in Telegram
Праект "Истории на лету" ад Вольгі Букатай і Вольгі Шчэрбінскай запрашае дзетак на інтэрактыўную гісторыю па матывах кнігі японскага аўтара і ілюстратара Аяна Імаі "Прыгоды Чэстэра" 🐶

🗓️ 12 красавіка
⏰ 18:00 і 19:30
👧👦 5+
🖋️ запіс праз асабістыя паведамленні ў Інстаграме @bookataya.pedagog

Часам бывае так, што хочацца ўсіх і ўсё кінуць і сысці на пошукі прыгод…
Так і зрабіў маленькі шчанюк Чэстэр, які вырашыў, што яго ніхто не заўважае і ён нікому не патрэбен…
Але, павандраваўшы па свеце, ён зразумеў, што яго сям'я і яго дом для яго вельмі важныя.

Падчас сустрэчы вас чакае:
✨ ЧЫТАННЕ
✨ ГУЛЬНІ
✨ МУЗЫКА
✨ ТВОРЧАСЦЬ

20 last posts shown.